Revision 4003057 of "Інструкцыя па транслітарацыі" on bewiki[[Файл:Belarusian Latin Alphabet in Minsk.jpg|міні|Паказальнік на [[Верхні Горад|Высокім Рынку]] ў Мінску з надпісам, зробленым у адпаведнасці з Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь]]
'''Інстру́кцыя па транслітара́цыі геаграфі́чных на́зваў Рэспу́блікі Белару́сь лі́тарамі лаці́нскага алфаві́та'''{{efn-ua|афіц. {{lang-ru|Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита.}}|}} — метад [[раманізацыя беларускай мовы|запісу лацінскім пісьмом]] беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні карт і геаграфічных даведнікаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання, ухвалены пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 года).<ref>Афіцыйная назва дакумента: «Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Дакумент апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (выпуск №3, 11 студзеня 2001 года).</ref> Апошнія змены ўносіліся 11 чэрвеня 2007 года.
У лютым 2013 года інструкцыя была рэкамендаваная [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый]] у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў<ref>[http://www.eki.ee/wgrs/rom1_be.htm REPORT ON THE CURRENT STATUS OF UNITED NATIONS ROMANIZATION SYSTEMS FOR GEOGRAPHICAL NAMES]</ref><ref>[http://www.eki.ee/wgrs/res/res_10_6.htm Resolution X/6 (2012):Romanization of Belarusian geographical names]</ref>.
== Апісанне ==
[[Файл:Мінск. Камсамольская. Паказальнікі.jpg|міні|Паказальнік на вуліцы Камсамольскай у Мінску]]
Інструкцыя замяняе папярэднія адпаведныя нормы і ўстанаўляе абавязковыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь правілы перадачы лацініцай беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь картаграфічных і іншых вырабаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання. Перадача беларускіх назваў на лацініцу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з іх правільным, афіцыйна зацверджаным напісаннем на [[беларуская мова|беларускай мове]]. Пры адсутнасці беларускамоўных афіцыйных матэрыялаў за аснову бяруцца назвы, традыцыйныя ў мэтавай мове, пры гэтым магчымыя выпраўленні скажэнняў.
Пры гэтым правілы не распаўсюджваюцца на тапонімы іншых краін з афіцыйна прынятай лацінскай сістэмай пісьма (тапонімы перадаюцца на картах у адпаведнасці з нацыянальнай формай напісання кожнай з дзяржаў) і на тапонімы сумежных краін з афіцыйна прынятай кірылічнай сістэмай пісьма (назвы тапонімаў перадаюцца ў адпаведнасці з сістэмамі лацінізацыі геаграфічных назваў гэтых дзяржаў).
Пры выбары вялікіх ці малых літар, злучнага ці асобнага напісання, напісання праз злучок захоўваецца адпаведнае беларускае напісанне.
У паказніках геаграфічныя назвы размяшчаюцца ў адпаведнасцю з паслядоўнасцю асноўных літар [[беларускі лацінскі алфавіт|беларускай нацыянальнай лацінкі]]: ''a, b, c, č, d, е, f, h, i, j, k, l, m, n, o, p, r, s, š, t, u, v, z, ž, y''.
=== Дыякрытычныя знакі ===
Апроч звычайных літар [[лацінскі алфавіт|лацінскага алфавіта]] выкарыстоўваюцца лацінскія літары з трыма рознымі дыякрытычнымі знакамі:
* [[гачак]] ( ˇ, U+02C7)
* [[акут]] ( ´, U+00B4)
*[[брэвіс]] ( ˘, U+02D8)
== Правілы транслітарацыі ==
У адпаведнасці з Інструкцыяй былі зацверджаныя наступныя правілы [[Транслітарацыя|транслітарацыі]]:
{| class="wikitable"
|-
|'''Літара кірыліцы''' || '''Літара лацініцы''' || '''Прыклад ужывання'''
|-
|'''А а''' || '''A а''' || '''А'''ршанскі — '''A'''ršanski
|-
|'''Б б''' || '''B b''' || '''Б'''ешанковічы — '''B'''iešankovičy
|-
|'''В в''' || '''V v''' || '''В'''іцебск — '''V'''iciebsk
|-
|'''Г г''' || '''H h''' || '''Г'''омель — '''H'''omieĺ, '''Г'''аўя — '''Н'''аŭjа
|-
|'''Д д''' || '''D d''' || '''Д'''обруш — '''D'''obruš
|-
|rowspan="2"|'''Е е''' || '''Je je'''<ref group="*" name="upacatku">У пачатку слова, пасля галосных літар, апострафа, раздзяляльнага мягкага знака, «[[ў|у нескладовага]]».</ref> || '''Е'''льск — '''Jе'''ĺsk, Баба'''е'''дава — Baba'''je'''dava
|-
| '''ie'''<ref group="*" name="paslazycnych">Пасля зычных літар.</ref> || Л'''е'''пель — L'''ie'''pieĺ
|-
|rowspan="2"|'''Ё ё''' || '''Jo jo'''<ref group="*" name="upacatku" /> || '''Ё'''ды — '''Jo'''dy, Вераб’'''ё'''вічы — Vierab'''jo'''vičy
|-
| '''io'''<ref group="*" name="paslazycnych" /> || М'''ё'''ры — M'''io'''ry
|-
|'''Ж ж''' || '''Ž ž''' || '''Ж'''одзішкі — '''Ž'''odziški
|-
|'''З з''' || '''Z z''' || '''З'''эльва — '''Z'''eĺva
|-
|'''І і''' || '''I i''' || '''І'''ванава — '''I'''vanava, '''І'''ўе — '''I'''ŭje
|-
|'''Й й''' || '''J j''' || Лаго'''й'''ск — Laho'''j'''sk
|-
|'''К к''' || '''K k''' || '''К'''руглае — '''K'''ruhlaje
|-
|'''Л л''' || '''L l''' || '''Л'''юбань — '''L'''iubań
|-
|'''М м''' || '''M m''' || '''М'''агілёў — '''M'''ahilioŭ
|-
|'''Н н''' || '''N n''' || '''Н'''ясвіж — '''N'''iasviž
|-
|'''О о''' || '''O o''' || '''О'''рша — '''O'''rša
|-
|'''П п''' || '''P p''' || '''П'''аставы — '''P'''astavy
|-
|'''Р р''' || '''R r''' || '''Р'''агачоў — '''R'''ahačoŭ
|-
|'''С с''' || '''S s''' || '''С'''ветлагорск — '''S'''vietlahorsk
|-
|'''Т т''' || '''T t''' || '''Т'''алачын — '''T'''alačyn
|-
|'''У у''' || '''U u''' || '''У'''зда — '''U'''zda
|-
|'''Ў ў''' || '''Ǔ ŭ''' || Шарка'''ў'''шчына — Šarka'''ŭ'''ščyna
|-
|'''Ф ф''' || '''F f''' || '''Ф'''аніпаль — '''F'''anipaĺ
|-
|'''Х х''' || '''Ch ch''' || '''Х'''оцімск — '''Ch'''ocimsk
|-
|'''Ц ц''' || '''C c''' || '''Ц'''ёмны Лес — '''C'''iomny Lies
|-
|'''Ч ч''' || '''Č č''' || '''Ч'''авусы — '''Č'''avusy
|-
|'''Ш ш''' || '''Š š''' || '''Ш'''уміліна — '''Š'''umilina
|-
|'''’''' (апостраф) || ''не перадаецца'' || Раз'''’'''езд — Razjezd
|-
|'''Ы ы''' || '''Y y''' || Ч'''ы'''гірынка — Č'''y'''hirynka
|-
|'''Ь ь''' || ''адсутнічае'' || Чэрвен'''ь''' — Červie'''ń'''
|-
|'''Э э''' || '''E e''' || Чач'''э'''рск — Čač'''e'''rsk
|-
|rowspan="2"|'''Ю ю''' || '''Ju ju'''<ref group="*" name="upacatku" /> || '''Ю'''хнаўка — '''Ju'''chnaŭka, Га'''ю'''ціна — Ha'''ju'''cina
|-
| '''iu'''<ref group="*" name="paslazycnych" /> || Л'''ю'''бонічы — L'''iu'''boničy
|-
|rowspan="2"|'''Я я''' || '''Ja ja'''<ref group="*" name="upacatku" /> || '''Я'''мнае — '''Ja'''mnaje, Ба'''я'''ры — Ba'''ja'''ry
|-
| '''ia'''<ref group="*" name="paslazycnych" /> || В'''я'''зынка — V'''ia'''zynka, Валяр’'''я'''ны — Valiar'''ja'''ny
|}
'''Заўвагі:'''
{{Reflist|group=*}}
== Гісторыя ==
Першая рэдакцыя Інструкцыі па [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] беларускіх геаграфічных назваў была афіцыйна зацверджаная ў 2000 годзе, але пра гэта шырока не паведамлялася. У кастрычніку 2006 года ў [[Горад Талін|Таліне]] на канферэнцыі экспертаў [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|ААН]] па тапаніміцы было прынятае рашэнне, што беларускія тапонімы ў лацінскім шрыфце будуць захоўваць асаблівасці беларускай арфаэпіі. Пры гэтым галоўны спецыяліст сектара картаграфіі Беларускага дзяржаўнага камітэта па маёмасці Наталля Аўраменка паведаміла, што інструкцыя па [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] стваралася на падставе [[беларускі лацінскі алфавіт|беларускай лацінкі]], якая была распрацаваная [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]],<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=4374&p=1&c2=calcym&combo_calmonth=5&combo_calyear=2009 ААНаўскія мапы: ніякіх больш Byelorussia’ў] // [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]], 17 кастрычніка 2006 г.</ref> хоць беларускай лацінкай у поўным сэнсе яна не з'яўляецца, бо ёсць выключна сістэмай транслітарацыі. У 2013 годзе Інструкцыя была зацверджаная Працоўнай групай [[ААН]] па геаграфічных назвах (United Nations Group of Experts on Geographical Names) у якасці сістэмы транслітарацыі геаграфічных назваў Беларусі<ref>[http://www.eki.ee/wgrs/rom1_be.htm REPORT ON THE CURRENT STATUS OF UNITED NATIONS ROMANIZATION SYSTEMS FOR GEOGRAPHICAL NAMES Compiled by the UNGEGN Working Group on Romanization Systems Version 4.0, February 2013]</ref>.
=== Змены і дапаўненні ===
У 2006 і 2007 гадах у фармулёўку Пастановы і спосаб [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] ўносіліся змены, асноўныя з якіх палягалі ў перадачы літары «ў» як «ŭ» замест «ú», і спалучэнняў літар «дзь», «зь», «ль», «нь», «сь», «ць» як «dź», «ź», «ĺ», «ń», «ś», «ć» адпаведна замест ранейшых спалучэнняў «dz'», «z'», «l'», «n'», «s'», «c'»; перастаў выкарыстоўвацца апостраф.
== Выкарыстанне ==
{{external media
| topic = Схема ліній Мінскага метрапалітэна, прадубляваная паводле Інструкцыі
| subtopic =
| font-size =
| image1 = [http://gdb.rferl.org/8BECBA33-FC0B-45F0-AF16-B9B3BDD4608B_mw1024_n_s.jpg Схема ліній]
| image2 = [http://gdb.rferl.org/3A002AC4-D806-4349-9AF2-379E14C2D21F_mw1024_n_s.jpg Станцыі па адной лініі]
}}
Адной з першай картаў, якія былі выдадзеныя з выкарыстаннем правіл [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] паводле Інструкцыі, была турысцкая мапа Беларусі, выдадзеная ў 2005 годзе Камітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі. Назвы геаграфічных назваў у ёй прыводзіліся ў адпаведнасці з рэдакцыяй Інструкцыі, якая дзейнічала на той час: «Barysaú», «Červien´» «Mar´ina Horka».<ref>[https://web.archive.org/web/20070818163012/http://lacinka.org/?p=36 Некаторыя часткі карты]</ref>
Праз некалькі гадоў рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белгеадэзія» былі выдадзеныя новыя карты, назвы ў якіх адпавядалі дзейнай выпраўленай рэдакцыі Інструкцыі. Прыблізна ў той самы час у цэнтры [[Мінск]]а з'явіліся ўказальнікі на гістарычныя раёны горада і станцыі метро, назвы на якіх былі перададзеныя ў адпаведнасці з Інструкцыяй па транслітарацыі.
У жніўні 2009 года кампанія [[Google]] у сваім сэрвісе карт Google Maps адкрыла магчымасць рэдагавання карты [[Беларусь|Беларусі]], праз некаторы час з'явілася магчымасць дадаваць напісанне паводле Інструкцыі.
Пашырэнне выкарыстання Інструкцыі адбылося перад [[Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2014|Чэмпіянатам свету па хакеі з шайбай 2014]] у Мінску. Пасля чэмпіянату свету пашырэнне ўжывання лацінкі ў навігацыі працягнулася. Лацінкай прадубляванае напісанне назваў станцый на схемах [[Мінскі метрапалітэн|Мінскага метрапалітэна]], турыстычныя вулічныя мапы, указальнікі, шыльды з назвамі вуліц на дамах<ref>{{cite web|url = http://budzma.by/news/belaruskaya-lacinka-vyartaecca-na-mapy.html|title = Беларуская лацінка вяртаецца на мапы|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = 29 жніўня 2012|month = |year = |work = |publisher = budzma.by|location = |page = |pages = |at = |language = |trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 1 сакавіка 2017|quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref><ref>{{cite web|url = http://citydog.by/post/zaden-anshlag/|title = За оперным театром стали вешать новые таблички с адресами|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = 12 чэрвеня 2016|month = |year = |work = |publisher = citydog.by|location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = https://archive.is/8HPHB|archivedate = 1 сакавіка 2017|accessdate = 1 сакавіка 2017|quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>.
== Адрозненні ад класічнай лацінкі ==
Спосаб транслітарацыі, які быў прапанаваны ў апошняй рэдакцыі Інструкцыі, практычна цалкам супадае з перадачай назваў класічнай [[беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Між імі можна вылучыць толькі два значныя разыходжанні і адно нязначнае:
* Паводле Інструкцыі, транслітарацыя назваў адбываецца з афіцыйнага варыянту іх напісання, і таму асіміляцыйная мяккасць з пэўнымі іншымі асаблівасцямі правапісу не пазначаецца, у той час як у класічнай лацінцы яна захоўваецца: ''Niasviž'' (паводле Інструкцыі) — ''Niaśviž'' (лацінкай), ''Ikazń'' (паводле Інструкцыі) — ''Ikaźń'' (лацінкай). Напісанне лацінкай адназначна адпавядае напісанню [[тарашкевіца]]й, а напісанне геаграфічных назваў паводле Інструкцыі адназначна адпавядае напісанню афіцыйным правапісам беларускай мовы.
* У лацінцы цвёрды гук [л] перадаецца літарай «Ł» («ł»), а мяккі [л’] — літарай «L» («l»). У Інструкцыі ж прапанавана для пазначэння цвёрдага гуку [л] выкарыстоўваць літару «L» («l»), а для мяккага гуку [л’] — літару «Ĺ» («ĺ»): ''Fanipaĺ'' (паводле Інструкцыі) — ''Fanipal'' (лацінкай), ''Lahojsk'' (паводле Інструкцыі) — ''Łahojsk'' (лацінкай).
* Лацінка дапускае факультатыўнае выкарыстанне літары «g», што адпавядае гуку [ґ], які рэдка выкарыстоўваецца ў беларускай мове. Ужыванне літары «g» правіламі Інструкцыі па транслітарацыі не прадугледжанае ўвогуле.
== Глядзіце таксама ==
* [[Беларускі лацінскі алфавіт]]
== Заўвагі ==
{{Notelist-ua}}
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
* [http://knihi.com/storage/Translitaracyja_hieahraficnych_nazvau.html Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта (станам на 1 верасня 2013)] {{ref-ru}}
* [https://web.archive.org/web/20170214025950/http://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor55/text55933.htm Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. №15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита»] {{ref-ru}}
* [http://www.pravo.by/pdf/2007-159/2007-159(027-028).pdf 8/16668 (18.06.2007) О внесении изменений и дополнений в Инструкцию по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита] {{ref-ru}}
*[https://knihi.com/none/Nazvy_nasielenych_punktau_Respubliki_Bielarus_djvu.zip.html Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Нарматыўны даведнік] [у 6-ці тамах]. Мн.: Тэхналогія, 2003—2010. Выданне ўлічвае змены, прадыктаваныя прыняццем ''Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту''
* [http://slounik.org/lat Канвертар з кірыліцы на лацінку (абраць афіцыйную транслітарацыю)]
[[Катэгорыя:Беларуская мова]]
[[Катэгорыя:Раманізацыя]]
[[Катэгорыя:Беларуская лацінка]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=4003057.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|