Revision 4003144 of "Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978" on bewiki

{{Авіякатастрофа
|Дата = {{date|23|05|2021|1}}
|Авіякампанія=[[Ryanair]]
}}
'''Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978''' — авіяцыйны інцыдэнт, які адбыўся [[23 мая]] [[2021]] года ў Беларусі.

[[23 мая]] [[2021]] года выконваўся міжнародны рэгулярны пасажырскі рэйс авяікампаніі Ryanair з [[Афіны|Афін]] ([[Грэцыя]]) у [[Вільнюс]] ([[Літва]]). Калі самалёт знаходзіўся над [[Беларусь|Беларуссю]], ён быў перанакіраваны ў [[Нацыянальны аэрапорт Мінск]] у суправаджэнні ваеннага знішчальніка. Тут быў затрыманы беларускі апазіцыйны актывіст [[Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч|Раман Пратасевіч]] і яго сяброўка [[Соф’я Андрэеўна Сапега|Соф’я Сапега]], пасля борт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў Вільнюсе.

27 мая 2021 года [[Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі]] абвясціла аб пачатку расследавання ў сувязі з сітуацыяй з рэйсам Ryanair FR4978<ref>[https://www.icao.int/Newsroom/Pages/RU/ICAO-Council-agrees-to-pursue-fact-finding-investigation-into-Belarus-incident.aspx ICAO Council to pursue fact finding investigation into Ryanair FR4978]</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=273657 ICAO заявіла пра пачатак расследавання сітуацыі з бортам Ryanair у Мінску]</ref>.

== Ход падзей 23 мая 2021 года ==
<mapframe width=280 height=350 zoom=4 latitude=47.4 longitude=26.5 text="Прыкладны маршрут палёту самалёта">
{
  "type": "ExternalData",
  "service": "page",
  "title": "Flight FR4978 2021-05-23.map"
}
</mapframe>
Самалёт Boeing 737-8AS са 171 пасажырам вылецеў з [[Афіны|Афін]] у [[Вільнюс]]. Рэйс знаходзіўся ў паветры каля 2,5 гадзіны, калі ён увайшоў у зону адказнасці беларускіх дыспетчараў. Пры набліжэнні да паветранай прасторы Літвы, калі борт знаходзіўся над [[Беларусь|Беларуссю]], было паведамлена аб выбуховых рэчывах<ref>{{Cite web||title=Be opozicionieriaus ir jo draugės į Lietuvą negrįžo ir dar keturi lėktuvo keleiviai: kas jie – kol kas mįslė|url=https://www.delfi.lt/a/87268257|publisher=[[DELFI]]|accessdate=2021-05-23|language=lt|first=Dalia|last=Plikūnė|coauthors=Užusienytė, Jogintė|first2=Jogintė|last2=Užusienytė}}</ref>. Электронная пошта, з якой нібыта прыйшло паведамленне, зарэгістравана ў [[Швейцарыя|Швейцарыі]]<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=273533 nn.by]</ref>. Па загадзе [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] самалёт быў перанакіраваны ў [[Нацыянальны аэрапорт Мінск]] у суправаджэнні ваеннага знішчальніка [[МіГ-29]]<ref name="ZB" />. Генеральны дырэктар «[[Ryanair]]» {{нп3|Майкл О’Ліры|Майкл О’Ліры|pl|Michael O’Leary (przedsiębiorca)}} распавёў, што беларускія дыспетчары паведамілі экіпажу пра «рэальную пагрозу, што калі самалёт увойдзе ў паветраную прастору Літвы ці паспрабуе прызямліцца ў Вільнюскім аэрапорце, то на борце выбухне бомба»<ref>[https://www.irishtimes.com/news/ireland/irish-news/belarus-breached-all-the-international-aviation-rules-says-o-leary-1.4593974?+mode+=+amp irishtimes.com]</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=274533 nn.by]</ref>. Таксама ён паведаміў, што капітан самалёта неаднаразова прасіў мінскага дыспетчара забяспечыць сувязь з цэнтрам кіравання палётамі «Ryanair» у Варшаве, але яму казалі, што центр не адказваў на тэлефанаванні, што было «цалкам няпраўдай»<ref name=":0" />.

Як заявіў [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Алядсандр Лукашэнка]], «у самалёце знаходзіўся тэрарыст, і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=273533 nn.by]</ref>. Калі лайнер апынуўся на зямлі, беларускі апазіцыйны актывіст [[Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч|Раман Пратасевіч]], што знаходзіўся на борце, быў арыштаваны<ref name="ZB">{{Cite web|last=Brunner|first=Simone|date=2021-05-24|title=Niemand soll sich sicher fühlen|url=https://www.zeit.de/politik/ausland/2021-05/belarus-roman-protasewitsch-ryanair-flug-alexander-lukaschenko|url-status=live|archiveurl=https://archive.ph/VPaKB|archivedate=2021-05-24|accessdate=2021-05-24|publisher=[[Die Zeit]]|language=de}}</ref>, разам з ім затрымалі яго сяброўку, грамадзянку Расіі [[Соф’я Андрэеўна Сапега|Соф’ю Сапега]]<ref>[https://svabod1.azureedge.net/a/31270970.html Радыё Свабода] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210524163726/https://svabod1.azureedge.net/a/31270970.html |date=24 мая 2021 }}</ref>. На борце засталося 165 пасажыраў са 171<ref name="ZB" />. Трое чалавек, сярод якіх быў і грэчаскі пасажыр, паведамілі тэлеканалу «[[Беларусь 1|Беларусь-1]]», што ўсё роўна накіроўваліся ў Беларусь, таму вырашылі не ляцець у Літву, але, па інфармацыі спецыальных службаў, якую паведамілі Майклу О’Ліры, тры неўстаноўленыя асобы мелі быць агентамі расійскага альбо беларускага КДБ<ref name="BBC57480835">{{cite web|url=https://www.bbc.co.uk/news/world-europe-57480835|title=Belarus plane: Ryanair boss says pilot had no choice but to land in Minsk|publisher=[[BBC News]]|language=en|accessdate=2021-06-15}}</ref>.

Паводле Майкла О’Ліры, пасля прызямлення самалёта ў Мінску шэраг неўстаноўленых асоб селі ў самалёт, у іх былі пры сабе відэакамеры, і яны неаднаразова спрабавалі прымусіць экіпаж пацвердзіць на відэа, што той добраахвотна накіраваўся ў Мінск, але экіпаж адмовіўся гэта пацвердзіць<ref name=":0">[https://www.irishtimes.com/news/ireland/irish-news/belarus-breached-all-the-international-aviation-rules-says-o-leary-1.4593974?+mode+=+amp irishtimes.com]</ref>. З яго слоў, супрацоўнікі [[Нацыянальны аэрапорт Мінск|мінскага аэрапорта]] перашкаджалі самалёту хутка вярнуцца ў неба, у тым ліку адмовіліся запраўляць самалёт, а потым адмовіліся прымаць аплату паліва па крэдытнай картцы<ref name="WSJ">{{cite web|url = https://www.wsj.com/articles/ryanair-ceo-calls-belarus-flight-diversion-a-premeditated-hijacking-11622142195|title = Ryanair CEO Calls Belarus Flight Diversion a ‘Premeditated Hijacking’|author = Benjamin Katz, Daniel Michaels|date = 2021-05-27|publisher = {{нп3|The Wall Street Journal|The Wall Street Journal|pl|The Wall Street Journal}} |language = en|accessdate =2021-05-28}}</ref>.

Самалёт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў [[Вільнюс (аэрапорт)|міжнародным аэрапорце Вільнюс]], спазніўшыся на восем з паловай гадзін. Сустракаць яго прыехала прэм’ер-міністр Літвы [[Інгрыда Шыманіце]]<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=273370 Борт Ryanair прызямліўся ў Вільні]</ref>.

== Несупадзенні ==
27 мая 2021 года швейцарская кампанія Proton Technologies AG заявіла, што паведамленне аб выбуховых рэчывах было адпраўлена пасля таго, як Boeing 737-8AS развярнулі ў бок аэрапорта «Мінск» (MSQ)<ref>{{cite web|url = https://www.jpost.com/breaking-news/email-bomb-threat-sent-after-bloggers-plane-was-diverted-over-belarus-669373|title = Email bomb threat sent after blogger's plane was diverted over Belarus|author = |date = 2021-05-27|work = {{нп3|The Jerusalem Post|The Jerusalem Post|pl|The Jerusalem Post}}|language = en|accessdate =2021-05-27}}</ref>.

== Міжнародная рэакцыя ==
* [[Выява:Ryanair logo new.svg|30px]]: генеральны дырэктар «[[Ryanair]]» {{нп3|Майкл О’Ліры|Майкл О’Ліры|pl|Michael O’Leary (przedsiębiorca)}} накіраваў ліст дырэктару Дэпартамента авіяцыі Беларуси, дзе апісаў інцыдэнт як «наўмысны і незаконны згон»<ref name="WSJ"></ref>.
* {{сцягафікацыя|ІКАО}}: [[Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі]] выказала глыбокую заклапочанасць з нагоды «відавочнай пасадкі самалёта пад прымусам». У твітары ІКАО сцвярджалася, што прымусовая пасадка магло гэта парушэнне {{нп3|Чыкагская канвенцыя|Чыкагскай канвенцыі|uk|Конвенція про міжнародну цивільну авіацію}}<ref>{{cite web|url = https://twitter.com/icao/status/1396515815248257027|title = ICAO is strongly concerned...|author = |date = 2021-05-23|work = [[Twitter]] [[ICAO]]|language = en|accessdate =2021-05-24}}</ref>.
* {{сцягафікацыя|НАТА}}: Генеральны сакратар [[Енс Столтэнберг]] назваў пасадку «сур’ёзным і небяспечным інцыдэнтам, які патрабуе міжнароднага расследавання» і запатрабаваў «гарантаваць бяспечнае вяртанне экіпажа і ўсіх пасажыраў»<ref>https://nn.by/?c=ar&i=273371</ref>
* [[Выява:European Commission.svg|30px]] Прэзідэнт [[Еўрапейская камісія|Еўрапейскай камісіі]] [[Урсула фон дэр Ляен]] назвала інцыдэнт з самалётам «цалкам непрымальным», заявіўшы, што «любое парушэнне правілаў міжнароднага паветранага транспарту павінна мець наступствы»<ref>{{cite web|url = https://www.flightglobal.com/safety/political-leaders-outraged-as-belarus-forces-ryanair-737-diversion-to-minsk/143868.article|title = Political leaders outraged as Belarus ‘forces’ Ryanair 737 diversion to Minsk|author = Kaminski-Morrow, David|date = 2021-05-23|publisher ={{нп3|FlightGlobal|Flightglobal|cs|Flightglobal}}|language = en|accessdate =2021-05-24}}</ref>.
* {{сцягафікацыя|Расія}}: [[Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі|МЗС Расіі]] заявіла, што «Дзеянні беларускіх авіяцыйных уладаў адпавядалі міжнародным нормам. Знішчальнік ВПС Беларусі быў узняты ў паветра для ажыццяўлення кантролю і аказання дапамогі пры пасадцы ў выпадку неабходнасці, асабліва з улікам знаходжання паблізу [[Беларуская АЭС|Беларускай АЭС]]»<ref>https://nn.by/?c=ar&i=273447</ref>.

== Наступствы ==
24 мая чатыры еўрапейскіх авіякампаніі ([[AirBaltic]], [[Wizzair]], [[Austrian Airlines]], KlasJet) адмовіліся ад палётаў над Беларуссю<ref name="banned">[https://www.kp.by/online/news/4303572/ Лететь над Беларусью отказалась российская авиакомпания?]{{Недаступная спасылка}}</ref>. Рэйс Масква-Калінінград авіякампаніі [[Ural Airlines]], які традыцыйна пралягаў над Беларуссю, 24 мая выконваўся ў аблёт краіны<ref name="banned"/>.

24 мая [[Урад Літвы]] забараніў з 00:00 25 мая прыбыццё ў краіну і адбыццё з Літвы самалётаў, маршрут якіх праходзіць над тэрыторыяй Беларусі<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=273422 Літва не будзе прапускаць рэйсы, якія ляцелі праз Беларусь]</ref>. У гэты ж дзень «[[Белавія]]» абвясціла аб прыпыненні рэйсаў у Вільнюс<ref>[https://reform.by/227924-belavia-objavila-o-prekrashhenii-poletov-v-vilnjus «Белавиа» объявила о прекращении полетов в Вильнюс]</ref>

24 мая Міністэрства транспарту [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] адклікала дазвол на палёты ў Вялікабрытанію для беларускай авіякампаніі «Белавія»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=273437 «Белавіі» забаранілі лятаць у Вялікабрытанію]</ref>.

24 і 25 мая 2021 года на {{нп3|Надзвычайнае пасяджэнне Еўрапейскай рады 24 і 25 мая 2021 года|надзвычайным пасяджэнні Еўрапейскай рады|fr|Conseil européen extraordinaire des 24 et 25 mai 2021}} кіраўнікі дзяржаў [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]] прынялі рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў краіны ЕС. Еўрапейскім кампаніям рэкамендавана адмовіцца ад перасячэння паветранай прасторы Беларусі<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=273456 Саміт ЕС прыняў рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўрасаюз]</ref>.

24 мая кіраўнік Еўракамісіі абвясціла аб замарозцы эканамічнай дапамогі Беларусі на 3 млрд еўра<ref>[https://novayagazeta.ru/articles/2021/05/24/poka-ne-stanet-demokraticheskoi-glava-evrokomissii-obiavila-o-zamorozke-ekonomicheskoi-pomoshchi-belarusi-na-3-mlrd-evro «Пока не станет демократической»: глава Еврокомиссии объявила о заморозке экономической помощи Беларуси на 3 млрд евро]</ref>.

25 мая Латвія забараніла абслугоўваць самалёты, якія праляцелі над тэрыторыяй Беларусі<ref>[https://mixnews.lv/latviya/2021/05/26/latviya-zapretila-obsluzhivat-samolety-proletevshih-nad-belarusyu/ Латвия запретила обслуживать самолеты, пролетевших над Беларусью]</ref>.

З 25 мая «Белавія» адмяніла рэйсы ў Лондан і Парыж, бо была пазбаўлена ліцэнзіі на палёты ў Вялікабрытанію і Францыю<ref>[https://reform.by/228085-belavia-otmenjaet-rejsy-v-london-i-parizh-do-30-oktjabrja «Белавія» адмяняе рэйсы ў Лондан і Парыж да 30 кастрычніка]</ref>.

25 мая [[Кабінет міністраў Украіны]] прыняў рашэнне аб прыпыненні авіязносін з Беларуссю з 00:00 26 мая<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=273468 Украіна спыняе авіязносіны з Беларуссю]</ref>, украінскім авіякампаніям і самалётам забаронены палёт у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь<ref>[https://ua.interfax.com.ua/news/general/746119.html Україна припиняє авіасполучення з Білоруссю о 00:00 26 травня — Шмигаль]</ref>. З 26 мая адменены рэйсы авіякампаніі «[[Мотор Січ (авіякампанія)|Мотор Січ]]» ў Запарожжа, і авіякампаніі «Белавія» ў Кіеў, Адэсу, Львоў, Харкаў<ref name="ukr">[https://novayagazeta.ru/articles/2021/05/25/ukraina-prekrashchaet-aviasoobshchenie-s-belorussiei-s-26-maia Украина прекращает авиасообщение с Беларусью с 26 мая]</ref>.

26 мая [[Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі]] апублікавала заяву, дзе прызнала паветраную прастору Беларусі небяспечнай<ref name="doing">[http://doingbusiness.by/evropeiskii-aviaregulyator-priznal-vozdushnoe-prostranstvo-belarusi-nebezopasnim Европейский авиарегулятор признал воздушное пространство Беларуси небезопасным]</ref>.

З 27 мая Польшча закрыла сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў<ref>[https://www.kp.by/online/news/4306881/ Польша закрыла свое воздушное пространство для белорусских самолетов]</ref><ref>[https://www.rmf24.pl/fakty/polska/news-od-czwartku-zakaz-wlotu-samolotow-z-bialorusi-w-polska-przes,nId,5257228#crp_state=1 Od czwartku zakaz wlotu samolotów z Białorusi w polską przestrzeń powietrzną]</ref>.

У сувязі забаронай на выкананне рэйсаў з боку шэрагу краін, 27 мая «Белавія» адмяніла рэйсы яшчэ ў восем краін. Самалёты перасталі выконваць рэйсы па 12 накірунках: Варшава, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановер, Вена, Брусэль, Барселона, Калінінград<ref>[https://www.kp.by/online/news/4307603/ «Белавиа» вынужденно отменила рейсы в восемь стран]</ref>.

10 чэрвеня Японія выдала рэкамендацыі не лётаць над Беларуссю і закрыла ўласную паветраную прастору для беларускай авіяцыі<ref>{{Cite web|title=Японія рекомендує не літати над Білоруссю і закриває небо для білоруських літаків|url=https://www.rbc.ua/ukr/news/poniya-rekomenduet-letat-belarusyu-zakryvaet-1623306151.html|website={{нп3|РБК-Україна|РБК-Україна|uk|РБК-Україна}}|accessdate=2021-06-10|language=uk}}</ref>.

[[30 ліпеня]] [[2021]] года Дзяржаўная паліцыя Латвіі распачала крымінальную справу па артыкуле крымінальнага закона Латвіі аб злачынных дзеяннях супраць свабоды, гонару і годнасці асобы ў сувязі з інцыдэнтам з рэйсам Ryanair 4978<ref>{{cite web|url = https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/12023617|title = Полиция Латвии возбудила уголовное дело в связи с инцидентом с рейсом Ryanair в Минске|author = |date = 2021-07-30|work = [[ТАСС]]|language = ru|accessdate =2021-08-14}}</ref>.

{| class="wikitable"
|+ Замежныя авіякампаніі, якія прыпынілі палёты ў Беларусь ці сталі яе аблятаць
|-
! Авіякампанія !! Прыпыніла палёты ў Беларусь !! Аблятае Беларусь
|-
| [[Austrian Airlines]] || ||з 24.05.2021<ref name="banned"/>
|-
| [[AirBaltic]] || ||з 24.05.2021<ref name="banned"/>
|-
| [[Wizzair]] || ||з 24.05.2021<ref name="banned"/>
|-
| [[KlasJet]] || ||з 24.05.2021<ref name="banned"/>
|-
| [[Finnair]] || ||з 25.05.2021<ref name="form">[https://reform.by/228098-neskolko-aviakompanij-prekrashhajut-letat-nad-belarusju Несколько авиакомпаний прекращают летать над Беларусью]</ref>
|-
| [[LOT]] ||з 25.05.2021<ref name="form"/> ||з 25.05.2021<ref name="form"/>
|-
| [[Singapore Airlines]] || ||з 25.05.2021 (некаторыя маршруты)<ref name="form"/>
|-
| [[SAS]] || ||з 25.05.2021<ref name="ukr"/>
|-
| [[Avia Solutions]] || ||з 25.05.2021<ref name="ukr"/>
|-
| [[Lufthansa]] || ||з 25.05.2021<ref name="ukr"/>
|-
| [[KLM]] || ||з 25.05.2021<ref name="ukr"/>
|-
| [[Мотор Січ (авіякампанія)|Мотор Січ]]||з 26.05.2021<ref name="sich">[https://biz.liga.net/ekonomika/transport/novosti/zapret-aviasoobscheniya-mejdu-ukrainoy-i-belarusyu-zatronet-pyati-regulyarnyh-marshrutov Запрет авиасообщения между Украиной и Беларусью затронет пять регулярных маршрутов]</ref> ||з 26.05.2021<ref name="sich"/>
|-
| [[Alitalia]] || ||з 26.05.2021<ref name="doing"/>
|}

== Санкцыі ==
Як звўважыў былы беларускі дыпламат [[Павел Слюнькін]], да гэтага інцыдэнту з боку Еўропы ў адносінах да беларускага рэжыму былі толькі нейкія сімвалічныя дзеянні, накіраваныя пераважна на рэпутацыйны эфект. Але выпадак з пасаджаным у Мінску самалётам увёў цалкам новы фармат погляду еўрапейцаў на беларускі крызіс. Гэты крызіс інтэрнацыяналізаваўся і стаў праблемай не толькі ўнутранай беларускай, але і праблемай рэгіянальнай, для краін і грамадзян Еўрапейскага Саюза<ref>[https://svaboda.azureedge.net/a/31404090.html?fbclid=IwAR2heZ1Q7jU6ALbehNGtSwf_Qa3OYGqUrPOPIdKnZn1iHc_zXK0fGHm7MHk Радыё Свабода]</ref>. 

21 чэрвеня і 24 чэрвеня 2021 года ў тым ліку за прымусовую пасадку самалёта і наступнае затрыманне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі [[Савет Еўрапейскага саюза]] пашырыў [[Чорны спіс Еўрасаюза]], зацвердзіўшы спярша персанальныя (супраць службовых асобаў), потым і сектаральныя санкцыі супраць Рэспублікі Беларусь<ref>{{Cite web|last=МГ/АА|title=Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?|url=https://belsat.eu/ru/news/21-06-2021-evrosoyuz-utverdil-personalnye-sanktsii-protiv-predstavitelej-belarusi/|url-status=live|date=2021-06-21|archiveurl=https://archive.ph/7aQyp|archivedate=2021-06-27|accessdate=2021-06-27|website=|publisher=[[Белсат]]|language=ru}}</ref>. Сярод службоўцаў, маючых дачыненне да прымусовай пасадкі, пад санкцыі трапілі: міністр абароны [[Віктар Генадзевіч Хрэнін|Віктар Хрэнін]], камандуючы ВПС і вайскамі [[Супрацьпаветраная абарона|СПА]] Ігар Голуб, начальнік штабу і першы намеснік Голуба Андрэй Гурцэвіч, генеральны дырэктар «[[Белаэранавігацыя|Белаэранавігацыі]]» Леанід Чуро, міністр транспарта [[Аляксей Мікалаевіч Аўраменка|Аляксей Аўраменка]], дырэктар [[Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь|дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый]] [[Арцём Ігаравіч Сікорскі|Арцём Сікорскі]], дэпутат [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі|ПП НС]] [[Алег Сяргеевіч Гайдукевіч|Алег Гайдукевіч]]<ref name=":1" /><ref name=":2" />. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года афіцыйныя асобы трапілі і ў санкцыйны спіс [[Швейцарыя|Швейцарыі]]<ref>{{Cite web|last=Shields|first=Michael|coauthors=Liffey, Kevin|date=2021-07-07|editor-last=Liffey|editor-first=Kevin|title=Swiss widen sanctions list against Belarus|url=https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707215407/https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|аўтар=Michael Shields|суаўтары=Kevin Liffey.|publisher=[[Reuters]]|language=en}}</ref><ref>{{Cite web|last=|first=|date=2021-07-07|title=Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)|url=https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707175409/https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|publisher={{нп3|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|de|Staatssekretariat für Wirtschaft}}|language=en}}</ref>.

Таксама была забаронена пастаўка ў Беларусь абсталявання, тэхналогій або софту, асноўнае прызначэнне якіх маніторынг або перахоп тэлефонных і інтэрнэт-камунікацый, а таксама тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння для ваеннага выкарыстання, а гандаль нафтапрадуктамі, хларыдам калію і таварамі, неабходнымі для вытворчасці тытунёвых вырабаў быў абмежаваны<ref name=":1">[https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/?uri=uriserv%3AOJ.LI.2021.224.01.0015.01.ENG&toc=OJ%3AL%3A2021%3A224I%3ATOC EUR-Lex]</ref><ref name=":2">[https://nn.by/?c=ar&i=275013 nn.by]</ref>. Акрамя таго, «[[Белаэранавігацыя|Белаэранавігацыю]]» ў свае санкцыйныя спісы ўключылі [[Вялікабрытанія]]<ref>{{Cite web|language=en|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/996772/Belarus.pdf|title=CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK|publisher=Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury|date=2021-06-25}}</ref>, [[Канада]]<ref>{{Cite web|url=https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/sanctions/consolidated-consolide.aspx?lang=eng|title=Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List|date=2015-10-19|publisher={{нп3|Міністэрства міжнародных спраў Канады|Міністэрства міжнародных спраў Канады|en|Global Affairs Canada}}|accessdate=2021-06-29}}</ref>, [[Швейцарыя]]<ref>{{Cite web|last=|date=2021-08-12|title=Switzerland slaps additional sanctions on Belarus|url=https://www.swissinfo.ch/eng/politics/switzerland-slaps-additional-sanctions-on-belarus/46862306|url-status=live|archive-url=https://web.archive.org/web/20210812095840/https://www.swissinfo.ch/eng/switzerland-slaps-additional-sanctions-on-belarus/46862306|archive-date=2021-08-12|access-date=2021-08-12|publisher={{нп3|swissinfo.ch|swissinfo.ch|de|SWI swissinfo.ch}}|work=[[Reuters]]|language=en}}</ref>.

9 жніўня 2021 года [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] пашырылі [[спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб]], дадаў Аўраменку, Сікорскага, Чуро, Гайдукевіча, а таксама [[Вячаслаў Васільевіч Харанека|Вячаслава Харанеку]], дырэктара [[Нацыянальны аэрапорт Мінск|Нацыянальнага аэрапорта Мінск]]<ref>{{Cite web|date=2021-08-09|title=Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0315|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210809161340/https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0315|archivedate=2021-08-09|accessdate=2021-08-10|website=|publisher={{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}|language=en}}</ref><ref name="расширили">{{Cite web|date=2021-08-09|title=США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список|url=https://news.zerkalo.io/economics/1392.html|url-status=live|archive-url=https://web.archive.org/web/20210809213314/https://news.zerkalo.io/economics/1392.html|archivedate=2021-08-09|accessdate=2021-08-10|website=|publisher=[[ZERKALO.IO]]|language=ru}}</ref>.

== Расследаванне ICAO ==
27 мая 2021 года Савет [[Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі|Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі]] выказаў сур’ёзную занепакоенасць у сувязі з відавочным прымусовым ухіленнем і папрасіў Сакратарыят ICAO правесці расследаванне фактаў паводле артыкула 55 Чыкагскай канвенцыі для будучай сесіі Савета<ref name="ainonline-20210528">{{cite web|url=https://www.ainonline.com/aviation-news/air-transport/2021-05-28/icao-council-agrees-investigation-belarus-incident|title=ICAO Council Agrees to Investigation Into Belarus Incident|last=Alcock|first=Charles|language=en|publisher={{нп3|Aviation International News|Aviation International News|en|Aviation International News}}|date=2021-05-28|access-date=2021-06-09}}</ref><ref name="internationalairportreview-20210602">{{cite web|url=https://www.internationalairportreview.com/news/159820/icao-investigation-ryanair-flight-fr4978/|title=ICAO Council to launch an investigation into the apparent forced diversion of Ryanair Flight FR4978|publisher=International Airport Review|publisher=Russell Publishing|date=2021-06-02|access-date=2021-06-09|language=en}}</ref>, якая мусіць быць у верасні<ref name="icao-20210616">{{cite web|url=https://www.icao.int/Newsroom/Pages/RU/Update-on-factfinding-investigation-into-Ryanair-flight-FR4978.aspx|language=ru|title=Обновленная информация о расследовании для установления фактов в отношении рейса FR4978 авиакомпании Ryanair|publisher=[[Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі]]|date=2021-06-16|access-date=2021-08-05}}</ref>. 23 жніўня 2021 года ў Мінск прыбыла дэлегацыя ICAO пад кіраўніцтвам Сільвена Лефае для расследавання пасадкі самалёта.
{{зноскі|2}}

== Гл. таксама ==
* {{нп3|Арышт Рамана Пратасевіча|Арышт Рамана Пратасевіча|cs|Únos Ramana Prataseviče}}

{{перакласці|uk|Рейс 4978 авіакомпанії Ryanair}}
{{Палітычны крызіс у Беларусі}}

[[Катэгорыя:Май 2021 года]]
[[Катэгорыя:2021 год у Беларусі]]
[[Катэгорыя:2021 год у Літве]]
[[Катэгорыя:Пірацтва]]
[[Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)]]