Revision 4003211 of "Ірына Аляксандраўна Цэлікавец" on bewiki{{Асоба}}
'''Ірына Аляксандраўна Цэлікавец''' (нар. {{ДН|2|11|1976}}, [[Жлобін]], [[Гомельская вобласць]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]<ref name=":0" />) — беларуская [[Юрыст|юрыстка]], член [[Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў|Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь]] ад [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Фігурант санкцыйных спісаў [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], шэрагу іншых краін.
== Біяграфія ==
У 2000 годзе скончыла [[Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны]] па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 2005 годзе — [[Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт]] па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З 2004 года працавала вядучым спецыялістам упраўлення рэгістрацыі (ліквідацыі) суб’ектаў гаспадарання і ліцэнзавання камітэта эканомікі {{нп3|Мінскі абласны выканаўчы камітэт|Мінскага аблвыканкама|be-x-old|Менскі абласны выканаўчы камітэт}}, з 2005 года — галоўным спецыялістам па прававой і кадравай рабоце Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 2006 года — галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-прававой работы, грамадскіх аб’яднанняў і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.
У 2007—2009 гадах працавала начальнікам аддзела грамадскіх аб’яднанняў, юрыдычнай экспертызы і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці {{нп3|Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама|галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама|be-x-old|Галоўная ўправа юстыцыі Менскага аблвыканкаму}}, з 2009 па 2011 год — начальнік аддзела юрыдычнай экспертызы, прававой работы і кантролю ліцэнзуемай дзейнасці {{нп3|Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама|галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама|be-x-old|Галоўная ўправа юстыцыі Менскага аблвыканкаму}}, з 2011 па 2013 год — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела юрыдычнай экспертызы, прававой работы і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці {{нп3|Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама|галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама|be-x-old|Галоўная ўправа юстыцыі Менскага аблвыканкаму}}. У 2013 годзе займала пасаду намесніка начальніка {{нп3|Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама|галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама|be-x-old|Галоўная ўправа юстыцыі Менскага аблвыканкаму}}, а з 2014 года — першага намесніка начальніка {{нп3|Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама|галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама|be-x-old|Галоўная ўправа юстыцыі Менскага аблвыканкаму}}.
У 2014 годзе прайшла перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]] па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
З 1 лютага 2018 года працавала начальнікам упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь]], пазней — начальнікам упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
== Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін ==
31 жніўня 2020 года Цэлікавец была ўключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у [[Латвія|Латвію]], пяцігадовая забарона на ўезд у [[Эстонія|Эстонію]] і забарона на ўезд у [[Літва|Літву]] ў сувязі з тым, што ''«сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня]] і наступнае гвалтоўнае здушэнне [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|мірных пратэстаў]]»''<ref>[https://www.svaboda.org/a/30812996.html Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС]</ref>.
2 кастрычніка 2020 года Цэлікавец трапіла ў [[Чорны спіс Еўрасаюза]]<ref>{{Cite web|last=Best|first=Tom|work=Paul Hastings LLP|coauthors=Bonucci, Nicola; Bukowski, Gesa; Hutchison, Talya|last2=Bonucci|first2=Nicola|last3=Bukowski|first3=Gesa|last4=Hutchison|first4=Talya|date=2020-11-17|title=Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko|url=https://www.lexology.com/library/detail.aspx?g=5c658b4d-1bea-4d29-9820-45679aa5438a|url-status=live|archive-url=https://archive.ph/voLYJ|archive-date=2021-07-24|access-date=2021-07-24|website=|publisher=[[Lexology]]|language=en}}</ref><ref>{{cite web|title= 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс |url= https://www.svaboda.org/a/30870774.html|publisher=[[Беларуская служба Радыё «Свабода»]]|date=2020-10-02|accessdate=2021-09-13|lang=be-tarask}}</ref>. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Цэлікавец як член [[Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў|ЦВК]] нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў 2020 года]]: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў<ref name="data.europa.eu">{{cite web|title=Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus|url=http://data.europa.eu/eli/reg_impl/2021/339/oj/eng|date=2021-02-26|accessdate=2021-07-24|issue=32021R0339|language=en}}</ref>. Разам з калегамі па ЦВК Цэлікавец, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад [[Беларуская дэмакратычная апазіцыя|апазіцыі]] і ўвяла непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыла прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК<ref name="data.europa.eu" />. 20 лістапада да санкцый [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] далучыліся [[Албанія]], [[Ісландыя]], [[Ліхтэнштэйн]], [[Нарвегія]], [[Паўночная Македонія]], [[Чарнагорыя]] і [[Украіна]]<ref>{{cite web|title=Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus|url=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2020/11/20/declaration-by-the-high-representative-on-behalf-of-the-eu-on-the-alignment-of-certain-third-countries-concerning-restrictive-measures-against-belarus/|publisher=[[Савет Еўрапейскага саюза]]|date=2020-11-20|accessdate=2021-09-13|language=en}}</ref>. Акрамя таго, Цэлікавец у свае санкцыйныя спісы ўключылі [[Вялікабрытанія]]<ref>{{Cite web|language=en|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/996772/Belarus.pdf|title=CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK|publisher=Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury|date=2021-06-25}}</ref><ref>{{Cite web|last=Staff|first=Reuters|date=2020-09-29|title=UK sanctions Belarus leader Lukashenko|language=en|work=|publisher=[[Reuters]]|url=https://www.reuters.com/article/us-belarus-election-sanctions-britain-ra-idUSKBN26K2IJ|url-status=live|accessdate=2021-07-24|archive-url=https://archive.ph/GLkLP|archivedate=2021-07-24}}</ref>, [[Канада]]<ref>{{Cite web|url=https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/sanctions/consolidated-consolide.aspx?lang=eng|title=Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List|date=2015-10-19|publisher={{нп3|Міністэрства міжнародных спраў Канады|Міністэрства міжнародных спраў Канады|en|Global Affairs Canada}}|accessdate=2021-06-29|lang=en}}</ref>, [[Швейцарыя]]<ref>{{Cite web|language=en|url=https://www.swissinfo.ch/eng/switzerland-joins-eu-in-sanctions-against-top-belarus-officials/46094856 |title=Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials |date=2020-10-13|publisher={{нп3|Swissinfo|Swissinfo|cs|Swissinfo}}|accessdate=2021-09-13|url-status=live}}</ref><ref>{{Cite web|language=en|url=https://www.seco.admin.ch/seco/en/home/seco/nsb-news.msg-id-80696.html |title=SECO: Ordinance on measures against Belarus |date=2020-10-13|publisher={{нп3|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|de|Staatssekretariat für Wirtschaft}}|accessdate=2020-09-13|url-status=live}}</ref>.
21 чэрвеня 2021 года Цэлікавец таксама была ўнесена ў [[спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб]] [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]<ref>[https://sanctionssearch.ofac.treas.gov/ OFAC Sanctions List Search], {{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}</ref><ref name=":0">{{cite web|url=https://home.treasury.gov/policy-issues/financial-sanctions/recent-actions/20210621|title=Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions|language=en|accessdate=2021-07-24}}</ref>.
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
* [http://rec.gov.by/Tselikovets Біяграфія Ірыны Цэлікавец на сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20201009081750/http://rec.gov.by/Tselikovets |date=9 кастрычніка 2020 }}
{{DEFAULTSORT:Цэлікавец Ірына Аляксандраўна}}
[[Катэгорыя:Юрысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Супрацоўнікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=4003211.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|