Revision 4003228 of "Ірына Сцяпанаўна Абельская" on bewiki{{Навуковец}}
'''Іры́на Сцяпа́наўна Абе́льская''' (нар. [[1965]], [[Брэст]], [[БССР]]) — [[Беларусь|беларуская]] [[педыятр]] і [[эндакрынолаг]]. Маці малодшага сына [[Аляксандр Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] [[Мікалай Лукашэнка|Мікалая]]. [[Доктар медыцынскіх навук]].
== Біяграфія ==
Ірына Абельская паходзіць з сям’і медыкаў. Маці, [[Людміла Пастаялка]] (1941—2007), была [[Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь|міністрам аховы здароўя Беларусі]] (2002—2005)<ref name="belprauda" />. Цётка і брат Ірыны Андрэй Пастаялка — таксама ўрачы. Бацька, Сцяпан Пастаялка, у 1952 годзе быў арыштаваны разам з бацькамі і братам за дапамогу [[Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў|Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў]], асуджаны за «здраду Радзіме» і «ўдзел у арганізацыі ці падрыхтоўцы контррэвалюцыйных дзеянняў». Пасля вызвалення працаваў у «[[Брэстэнерга]]». Рэабілітаваны 29 ліпеня 1992 года рашэннем прэзідыуму [[Брэсцкі абласны суд|Брэсцкага абласнога суда]]<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/233699/ Отца Абельской осудили на 25 лет за «антисоветскую деятельность»], «Беларусский партизан».</ref><ref>[http://lists.memo.ru/d27/f175.htm Списки жертв, Общество «Мемориал», проект «Жертвы политического террора в СССР», [[2007]].]</ref>.
Ірына Абельская скончыла кафедру педыятрыі [[Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт|Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута]] (1988) па спецыяльнасці «педыятрыя», а таксама [[Інтэрнатура|інтэрнатуру]] ў 3-й дзіцячай муніцыпальнай клінічнай бальніцы Мінска.
Працавала педыятрам у мінскай 25-й дзіцячай бальніцы. У 1992—1994 — эндакрынолаг гарадской эндакрыналагічнай бальніцы і ўрач [[Ультрагукавое даследаванне|ультрагукавой дыягностыкі]] ў Мінскім дыягнастычным цэнтры (паводле іншых звестак, у 1990—1994 гадах працавала кансультантам-эндакрынолагам [[9-я гарадская клінічная бальніца|9-й гарадской клінічнай бальніцы]]).
У 1994—2001 гадах — урач Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў [[Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі]], асабісты ўрач [[Аляксандр Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]<ref>[https://web.archive.org/web/20141227224801/http://who.bdg.by/obj.php?&kod=364 Кто есть кто в Республике Беларусь, 2007.]</ref><ref name="Кирсанова" />. У 2001 годзе прызначаная галоўным урачом Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра [[Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]]. У 2004 годзе атрымала ступень кандыдата медыцынскіх навук, абараніўшы дысертацыю па тэме «Рэнтгенадыягностыка на этапах медыцынскай рэабілітацыі хворых з астэахандрозам шыйнага аддзела пазваночніка». У красавіку 2007 года адстаўленая з пасады.
У 2007—2009 гадах працавала ў аддзяленні ўльтрагукавой дыягностыкі Мінскага гарадскога дыягнастычнага цэнтра. 2 лістапада 2009 года зноў прызначаная галоўным урачом Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. У 2011 годзе ў [[Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі|Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі]] абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Шыйны остэахандроз: прамянёвая візуалізацыя і тэхналогія медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў»<ref name="belprauda">[https://belprauda.org/patsienty-lechkomissii-zhivut-na-11-let-dolshe-prostyh-smertnyh/ Ирина Абельская, глава клиники, в которой обслуживаются первые лица страны, рассказала TUT.BY о том, чем отличаются VIP-пациенты, кто может пройти обследование в лечкомиссии и о том, какие фразы не произносят врачи в её присутствии], «Беларуская правда», [[17]].06.2016.</ref>.
== Асабістае жыццё ==
Падчас навучання ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце Ірына Пастаялка сустрэла свайго будучага мужа Яўгена Абельскага. Неўзабаве яна выйшла замуж і нарадзіла сына Дзмітрыя, аднак шлюб працягваўся нядоўга. Дзмітрый Абельскі скончыў [[Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] і [[медыцынскі факультэт БДУ]]{{удакладніць}}, атрымаўшы адукацыю [[Афтальмалогія|афтальмолага]], працаваў у афтальмалагічным цэнтры, у 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хірургічнае лекаванне міяпіі і міяпічнага [[астыгматызм]]у метадам [[фемта]]-[[ЛАСІК]] з выкарыстаннем звестак [[Абераметрыя|абераметрыі]]», дацэнт кафедры афтальмалогіі [[Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі|Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі]]<ref>[https://clinicsbel.by/doctora/oftalmologiya-doctora/abelskij-dmitrij-evgenevich.html Абельский Дмитрий Евгеньевич]</ref><ref>[https://belaruspartisan.by/politic/468528/ Братья встретились: Коля Лукашенко и Дмитрий Абельский вместе сходили на футбол] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20201007205241/https://belaruspartisan.by/politic/468528/ |date=7 кастрычніка 2020 }}, «Беларусский партизан», 27.06.2019.</ref>.
У 1994 годзе пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі яго адміністрацыя пачала шукаць асабістага ўрача, пажадана жанчыну ўзростам каля 30 гадоў, разведзеную і з дзіцем. Увосені 1994 года Ірыну Абельскую залічылі ў штат Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі («лячэбная камісія»). З той пары яна пастаянна суправаджала Лукашэнку, нават у міжнародных візітах.
31 жніўня 2004 года ад Аляксандра Лукашэнкі нарадзіла пазашлюбнага сына [[Мікалай Лукашэнка|Мікалая]]<ref name="Кирсанова">{{cite web |url=https://lenta.ru/articles/2016/09/05/belorussiya_malysh/ |title=Маленький принц |author=Татьяна Кирсанова |date=2016-09-05 |website= |publisher=Lenta.ru |accessdate=2018-07-28}}</ref><ref name="Шеремет">{{cite web |url=https://www.kommersant.ru/doc/1171010 |title=Маленький принц |author=Павел Шеремет |date=2009-05-18 |website= |publisher=[[Огонёк]] |accessdate=2018-07-28}}</ref><ref name="naviny">{{cite web |url=https://www.naviny.media/article/20170831/1504157459-den-rozhdeniya-nikolaya-lukashenko-chto-my-znaem-o-syne-prezidenta |title=День рождения Николая Лукашенко. Что мы знаем о сыне президента |author= |date=2017-08-31 |website=naviny.by |publisher= |accessdate=2018-05-27 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20201008061610/https://www.naviny.media/article/20170831/1504157459-den-rozhdeniya-nikolaya-lukashenko-chto-my-znaem-o-syne-prezidenta |archivedate=8 кастрычніка 2020 |deadurl=yes }}</ref><ref name=proekt>[https://www.proekt.media/narrative/zhenschiny-lukashe Право первой ночи. Рассказ о том, как Александр Лукашенко выбирал женщин], «Проект», 07.08.2020.</ref>.
== Узнагароды ==
[[Ордэн Пашаны (Беларусь)|Ордэн Пашаны]] (26 лістапада 2018)<ref>[https://www.naviny.media/new/20181127/1543339775-vladimir-makey-udostoen-ordena-otechestva-irina-abelskaya-ordena-pocheta Владимир Макей удостоен ордена Отечества, Ирина Абельская — ордена Почёта] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20201008203323/https://www.naviny.media/new/20181127/1543339775-vladimir-makey-udostoen-ordena-otechestva-irina-abelskaya-ordena-pocheta |date=8 кастрычніка 2020 }}, 27.11.2018.]</ref>
{{Зноскі}}
== Спасылкі ==
* [https://belmapo.by/abelskaya-irina-stepanovna.html Профіль] {{ref-ru}} на старонцы [[Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі|Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі]]
{{DEFAULTSORT:Абельская Ірына Сцяпанаўна}}
[[Катэгорыя:Педыятры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Эндакрынолагі Беларусі]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=4003228.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|