Revision 4003508 of "Аб’яднаная грамадзянская партыя" on bewiki{{Картка:Партыя
|назва партыі = Аб'яднаная грамадзянская гартыя
|назва на мове арыгінала =
|лагатып =
|шырыня лагатыпа =
|подпіс =
|лідар =
|прэзідэнт =
|генеральны сакратар =
|першы сакратар =
|прэзідыум =
|сакратар =
|заснавальнік =
|дата заснавання = [[1 кастрычніка]] [[1995]]
|дата роспуску =
|аб'яднанне =
|штаб-кватэра = [[Мінск]], вул. В. Харужай, 22, кабінет № 1701; тэл. 289-50-09
|ідэалогія = [[лібералізм]]
|інтэрнацыянал = [[Міжнародны дэмакратычны саюз]]
|саюзнікі = [[Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы]]
|моладзевая арганізацыя =
|колькасць членаў = каля 5 тыс.
|дэвіз = «Свабода, Уласнасць, Законнасць»
|Месцаў у ніжняй палаце = {{Партыя/Месцы|0|110|red}}
|Месцаў у ніжняй палаце_параметр = [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі]]
|Месцаў у верхняй палаце =
|Месцаў у верхняй палаце_параметр =
|Месцаў у Еўрапарламенце =
|гімн =
|партыйны друк =
|персаналіі =
|афіцыйны сайт = http://www.ucpb.org/
}}
'''Аб’ядна́ная грамадзя́нская па́ртыя (АГП)''' — правацэнтрысцкая палітычная партыя [[Беларусь|Беларусі]].
== Гісторыя ==
АГП была створана ў [[1995]] годзе ў выніку аб’яднання дзвюх партый — Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.) і Аб’яднанай дэмакратычнай (створаная ў 1990 г.).
Партыя мае арганізацыі ва ўсіх абласцях і ў 90 % раённых цэнтраў краіны. У парламенцкую фракцыю АГП «Грамадзянскае дзеянне» ўваходзілі 22 дэпутаты (ніводны з іх не ўвайшоў у прызначаны ў 1996 г. прэзідэнтам парламент). Падчас давыбараў у Вярхоўны Савет, якія праводзіліся ў 1996 г. адначасова з рэферэндумам па 61 акрузе, 70 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур, а адзін (доктар эканамічных навук У. Тарасаў) перамог у першым туры. На выбарах у Мінскі гарадскі Савет у [[1996]] г. 77 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур. Аднак вынікі выбараў былі адменены прэзідэнтам.
У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
АГП з’яўляецца апазіцыйнай партыяй і каардынуе сваю дзейнасць з іншымі апазіцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл. Усе асноўныя мерапрыемствы праводзяцца дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) — «ценявы кабінет» апазіцыі. Большасць у НВК — прадстаўнікі АГП. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформ і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленню Канцэпцыі і распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.
АГП — партыя ліберальна-кансерватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасцямі якой з’яўляюцца свабода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй «Саюз Свабоды» (Польшча, лідар — Л.Бальцэровіч), Партыяй «Саюз Айчыны — Літоўскія Кансерватары» (лідар — В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit («Саюз Айчыны», Эстонія, лідар — прэм’ер-міністр Эстоніі Март Лаар), Партыяй «Рэформы і Парадак» (Украіна, лідар — В.Пінзенік), Саюзам правых сіл (Расія, [[Барыс Нямцоў|Б.Нямцоў]], [[Ягор Гайдар|Я.Гайдар]]), Кансерватыўнай партыяй Вялікабрытаніі, Еўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб’ядноўвае правацэнтрысцкія партыі еўрапейскіх краін) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае з Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.
АГП супрацоўнічае з Кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Федэрацыяй прафсаюзаў і іншымі прафсаюзамі, а таксама з аб’яднаннямі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі падтрымліваюць АГП таму, што ведаюць, што фракцыя «Грамадзянскае дзеянне» распрацавала і дамаглася прыняцця ў парламенце шэрагу законаў, накіраваных на забеспячэнне свабоды прадпрымальніцтва, абмежаванне ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абарону прыватнай уласнасці і стварэнне роўных умоў для дзейнасці прадпрыемстваў розных форм уласнасці.
Члены АГП удзельнічаюць у працы шмат якіх праваабарончых, навуковых, аналітычных і асветніцкіх арганізацый. Распаўсюджванне эканамічнай, палітычнай і прававой інфармацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж арганізацыямі розных краін, распрацоўка заканапраектаў і канцэпцый эканамічных і прававых рэформ.
Партыя не падтрымлівае і асуджае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
== Кіраўніцтва партыі ==
{{Састарэла}}
* Старшыня — [[Мікалай Георгіевіч Казлоў]]
* Ганаровы старшыня АГП — прафесар [[Станіслаў Антонавіч Багданкевіч]], доктар эканамічных навук, былы Старшыня парламенцкай фракцыі «Грамадзянскае дзеянне», да 1995 г. Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
* Намеснікі старшыні:
# [[Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі]], юрыст, былы Старшыня падкамісіі Вярхоўнага Савета па СМІ;
# Павел Данейка, эканаміст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета, Старшыня Праўлення Інстытута прыватызацыі і менеджменту;
# [[Яраслаў Часлававіч Раманчук]], эканамічны аналітык Аналітычнага цэнтра «Стратэгія», кандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах [[2010]] г.
# Васіль Шлындзікаў, былы Старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета па эканамічнай палітыцы, Прэзідэнт Асацыяцыі судзейнічання эканамічнаму развіццю.
== Удзел у выбарах ==
=== Парламенцкія выбары ===
{| class=wikitable style="text-align: right;"
|-
! Выбары
! Колькасць галасоў
! %
! Мандаты
! +/-
!
|-
! [[Парламенцкія выбары ў Беларусі, 1995|1995]]
|
|
| {{Партыя/Месцы|9|260|red}}
| —
|
|-
! [[Парламенцкія выбары ў Беларусі, 2000|2000]]
|
|
| {{Партыя/Месцы|0|110|red}}
| −9
| {{спад}}
|-
! [[Парламенцкія выбары ў Беларусі, 2004|2004]]
|
|
| {{Партыя/Месцы|0|110|red}}
| 0
| 0
|-
! [[Парламенцкія выбары ў Беларусі, 2008|2008]]
|
|
| {{Партыя/Месцы|0|110|red}}
| 0
| 0
|-
! [[Парламенцкія выбары ў Беларусі, 2012|2012]]
|
|
| {{Партыя/Месцы|0|110|red}}
| 0
| 0
|-
! [[Парламенцкія выбары ў Беларусі, 2016|2016]]
|
|
| {{Партыя/Месцы|1|110|red}}
| 1
| {{рост}}
|-
! [[Парламенцкія выбары ў Беларусі (2019)|2019]]
|
|
| {{Партыя/Месцы|0|110|red}}
| −1
| {{спад}}
|}
== Старшыні партыі ==
* [[Станіслаў Антонавіч Багданкевіч]] (1995—2000)
* [[Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька]] (2000—2018)
* [[Васіль Паўлавіч Палякоў]] (2018)
* в.а. [[Мікалай Георгіевіч Казлоў]] (з 2018)
== Вядомыя члены ==
* [[Юрый Мікалаевіч Захаранка|Юрый Захаранка]]
* [[Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі|Юрый Хашчавацкі]]
== Спасылкі ==
{{навігацыя}}
* [http://www.ucpb.org/ Афіцыйны сайт АГП] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20051108042424/http://www.ucpb.org/ |date=8 лістапада 2005 }}
* [http://www.ucpb.info/ Афіцыйны сайт навін АГП]
* [https://vk.com/partyja Афіцыйная група] [[У Кантакце]]
* [https://www.facebook.com/unitedcivilparty/ Старонка] на [[Facebook]]
* [https://twitter.com/ogpbelarus Твітэр АГП]
{{Партыі Беларусі}}
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=4003508.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|