Revision 4003582 of "Агат — электрамеханічны завод" on bewiki

{{Coord|53|55|52|N|27|37|42|E|display=title}}
{{Кампанія 
|назва               = «Агат — электрамеханічны завод»
|арыгінальная_назва  = 
|лагатып             = 
|выява               = 
|тып                 = [[адкрытае акцыянернае таварыства]]
|лістынг             = 
|дэвіз               = Прафесіяналізм, адказнасць, выніковасць
|заснавана           = {{Дата|1|12|1952|1}}
|закрытая            = 
|заснавальнікі       = [[Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасці СССР]]
|уласнікі           = [[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Кантакты|спасылка=https://agat-emz.by/bel/kontakty/|выдавец=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>
|краіна              = Беларусь
|размяшчэнне       = Мінск
|адрас               = [[Першамайскі раён (Мінск)|Першамайскі раён]], [[Валгаградская вуліца (Мінск)|Валгаградская вул.]], д. 6<ref name="б"/>
|ключавыя постаці    = Мікалай Балігатаў, Зміцер Якаўцоў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Кіраўніцтва|спасылка=https://agat-emz.by/bel/o-kompanii/rukovodstvo/|выдавец=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>
|галіна              = [[прамысловасць]]
|прадукцыя           = электраабсталяванне, радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі
|паслугі             = 
|абарот         = {{Падзенне}}16,114 млн [[Беларускі рубель|руб]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Аўдытарскія высновы па бухгалтарскай справаздачнасці за 2018 г., бухгалтарскі баланс на 31 снежня 2018 г., справаздача аб прыбытках і стратах за студзень—снежань 2018|спасылка=https://agat-emz.by/upload/iblock/c01/c019954d7803497f9dd74398afccf4d0.pdf|выдавец=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|мова=ru|дата публікацыі=7 сакавіка 2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref> (2018 г.; $7,898 млн)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2018 год (2,0402 за долар)|спасылка=https://www.nbrb.by/bel/statistics/forexmarket/avrexrate|выдавец=[[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]]|дата публікацыі=1 студзеня 2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>
|аперацыйны прыбытак = {{Падзенне}}-3,428 млн руб (2018 г.; $-1,68 млн)
|чысты прыбытак      = {{Падзенне}}-4,668 млн руб (2018 г.; $-2,288 млн)
|лік супрацоўнікаў   = 1000 (2019 г.)
|матчына кампанія    = «[[Агат — сістэмы кіравання]]»<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»|спасылка=https://agat.by/bel/o-nas/kholding/|выдавец=ААТ «Агат — сістэмы кіравання»|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 жніўня 2019}}</ref>
|даччыныя кампаніі   = «Санаторый Лазурны» ([[Ждановічы (Мінскі раён)|Ждановічы]], Мінскі раён)
|аўдытар             = Аўдытарскі цэнтр «Эрудыт»
|сайт                = [https://agat-emz.by/bel/ agat-emz.by/bel]
}}
'''«Ага́т — электрамехані́чны заво́д»''' («Агат — ЭМЗ») — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў снежні 1952 года ў якасці завода № 864. Завод знаходзіцца ў [[Першамайскі раён (Мінск)|Першамайскім раёне]] Мінска па [[Валгаградская вуліца (Мінск)|Валгаградскай вуліцы]], д. 6. Галаўная сядзіба размяшчаецца побач на [[Праспект Незалежнасці (Мінск)|праспекце Незалежнасці]], д. 117, корп. 3<ref>{{cite web|author=|title=Рэквізіты|url=https://agat-emz.by/bel/pokupatelyu/rekvizity/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>.

На 2019 год прадпрыемства вырабляла для [[Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь]] і іншых ваенных ведамстваў краіны: перасоўныя вузлы сувязі, радыёрэлейныя станцыі, 3 віды рухомых пунктаў кіравання — 1) самалётамі, 2) радыёлакацыйнай [[рота]]й, 3) зенітнай ракетнай [[Брыгада (войска)|брыгадай]]; машыны начальніка штаба [[дывізіён]]а, кантэйнерныя [[фургон]]ы адмысловага прызначэння, рулявыя машынкі, кросавыя і цепларэгуляваныя шафы, універсальныя мачты, вымяральныя спадарожнікавыя блокі і аптычныя стойкавыя кросы. На прадпрыемстве працавалі прадстаўніцтвы Міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. Таксама «Агат — электрамеханічны завод» пастаўляў электратэхніку на машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі<ref>{{cite web|author=|title=«Агат — электрамеханічны завод» ААТ|url=https://vpk.gov.by/by/pradpryemstvy/ordena-pratso-naga-chyrvonaga-stsyaga-adkrytae-aktsyyanernae-tavarystva-agat-elektramekhanichny-zavo.html|publisher=[[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь]]|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>: «[[Мінскі аўтамабільны завод]]», «[[Мінскі трактарны завод]]», «[[БелАЗ]]» (Жодзіна) і «[[Гомсельмаш]]». За мяжу пастаўкі ажыццяўляліся на 6 аўтазборачных прадпрыемстваў 4 краін Еўропы: у Венгрыю на «Хабі» (Кішкунгалаш, павет [[Бач-Кішкун (мед’е)|Бач-Кішкун]]), Польшчу на «Пронар» ([[Нараў (Падляскае ваяводства)|Нарва]], Падляскае ваяводства), Украіну на «[[Крамянчуцкі аўтамабільны завод]]» ([[Палтаўская вобласць]]) і Расію на «[[КамАЗ]]» ([[Набярэжныя Чаўны]], Татарстан), «Паўлаўскі аўтобус» ([[Ніжагародская вобласць]]) і «Урал» (Міяс, [[Чалябінская вобласць]]). На прадпрыемстве налічвалася 10 цэхоў: механічны, слясарна-каркасны, гальванічна-малярных пакрыццяў, зборачна-мантажны, інструментальны, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі, рамонтна-механічны, электрычны, транспартны, сантэхнічных і вентыляцыйных сістэм<ref>{{cite web|author=|title=Аб кампаніі|url=https://agat-emz.by/bel/o-kompanii/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>.

== Гісторыя ==
[[1 снежня]] [[1952]] года [[Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасці СССР]] зацвердзіла Загад № 001293 «Аб частковым увядзенні ў дзеянне завода № 864» у Мінску ([[Беларуская ССР]]), які будавалі з 1 чэрвеня 1950 года ў пойме ракі [[Сляпянка (рака)|Сляпянкі]] поруч з [[Аўтамагістраль М2|Маскоўскай шашой]]. Загадам прадугледжвалася вытворчасць электраэлементаў, радыёлакацыйных антэнаў і прывадных прылад да іх. У чэрвені [[1953]] года запрацавалі інструментальны [[цэх]], дзе выраблялі мацавальна-заціскныя прылады, і рамонтна-механічны цэх, дзе выпускалі абсталяванне. З ліпеня 1953 года адчынілі нарыхтоўчую майстэрню і яшчэ 4 цэхі: гальванічны, дрэваапрацоўчы, зборачны і механічны. Да снежня 1953 года запусцілі ліцейны і транспартны цэхі. Да канца 1953 года сабралі 23 адзінкі абсталявання. Транспартны цэх меў 16 аўтамашынаў і 2 аўтапрычэпы. 1 студзеня 1954 года завод № 864 пусцілі цалкам і з яго на завод № 866 перадалі вытворчасць тумблераў, пераключальнікаў, вярчэльных [[трансфарматар]]аў і хваляводаў. Завод стаў вырабляць баявыя інфармацыйныя пасты «Планшэт» для эскадранага [[Мінаносец|мінаносца]] і радыёлакацыйныя станцыі (РЛС) «Створ» для рыбалоўнага судна. У 1954 годзе здалі ўсе вытворчыя і дапаможныя карпусы завода. У корпусе № 1 размясцілі асноўную вытворчасць, ТП-1, склады гатовых вырабаў і металаў, кампрэсарную, буфет і 3 лабараторыі: асаблівага канструктарскага бюро (АКБ), вымяральную і завадскую. У корпусе № 3 запрацавалі ліцейны і тэрмічны цэхі. У корпусе № 5 — заводакіраўніцтва і вечаровую школу. У корпусе № 5Б — сталовую. У копусе № 6 — дрэваапрацоўчы цэх і склад інструментальнай гаспадаркі.

1 кастрычніка 1956 года ''Мінскі электрамеханічны завод (МіМЗ)'' перадалі [[Міністэрства радыёпрамысловасці СССР|Міністэрству радыётэхнічнай прамысловасці]]. На той час АКБ завода мела 8 падраздзяленняў: макетную майстэрню, бюро нармалізацыі і стандартызацыі, 2 лабараторыі — радыётэхнічную і электраэлементаў, а таксама 3 аддзелы: праектна-канструктарскі, тэхналагічны і тэхдакументацыі. АКБ удзельнічала ў распрацоўцы РЛС «Створ» і партовай РЛС «Раскат». У лістападзе [[1966]] года АКБ выпрабавала сістэму «Цэнтр-1» для грамадзянскай авіяцыі і паветранага войска. У [[1967]] годзе на заводзе распрацавалі прыладу «Сігнал», якая разам з сістэмай «Паветра» стала асноўным вырабам. У 1978 годзе ў цэху № 4 стварылі ўчастак фрэзэрных станкоў з [[Лічбавае праграмнае кіраванне|лічбавым праграмным кіраваннем]] (ЛВК), у цэху № 3 — участак электраэразійнай апрацоўкі, у цэху друкаваных платаў — участак свідравання. У 1986 годзе ў Мінску стварылі навукова-вытворчае аб’яднанне (НВА) «Агат», у склад якога ўключылі Мінскі электрамеханічны завод<ref>{{кніга|аўтар=|частка=«Агат»|загаловак=[[Беларуская энцыклапедыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://knihi.com/none/Bielaruskaja_encyklapiedyja_djvu.zip.html|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданне=|месца=Мінск|выдавецтва=[[Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі]]|год=1996|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.01.djvu 1]|старонкі=73|старонак=552|серыя=|isbn=985-11-0036-6|тыраж=10 000}}</ref>. У ліпені 1989 года завод узвёў 7-павярховы [[станаторый]] «Лазурны» на 150 месцаў каля пасёлка [[Ждановічы (Мінскі раён)|Ждановічы]] Мінскага раёна. У 1989 годзе Мінскі электрамеханічны завод пачаў пастаўляць свае вырабы за мяжу<ref name="а"/>.

У [[1991]] годзе ў цэху № 4 працавала 54 станкі з праграмным кіраваннем, 7 прамысловых [[робат]]аў і 8 гнуткіх вытворчых модуляў. У 1994 годзе стварылі аддзел маркетынгу. У 1999 годзе вытворчасць грамадзянскіх вырабаў дасягнула амаль паловы ад агульнай вытворчасці<ref name="а">{{cite web|author=|title=Гісторыя|url=https://agat-emz.by/bel/o-kompanii/istoriya/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>. 30 снежня 2003 года быў заснаваны [[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь]], якому перадалі «Мінскі электрамеханічны завод». 21 верасня 2011 года ў Дзяржаўны рэестр [[холдынг]]аў за № 31 уключылі «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», у склад якіх увайшло ААТ «Агат — электрамеханічны завод»<ref>{{cite web|author=|title=Сістэма менеджменту якасці|url=https://agat-emz.by/bel/o-kompanii/sistema-menedzhmenta-kachestva/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>.

== Калектыў ==
На 2019 на прадпрыемстве працавала 1000 чалавек, з іх 728 пражывала ў 3 [[інтэрнат]]ах завода. Звыш 41 % супрацоўнікаў мелі вышэйшую і [[Сярэдняя спецыяльная адукацыя|сярэднюю спецыяльную адукацыю]]. [[Моладзь]] складала звыш 30 % працаўнікоў<ref>{{cite web|author=|title=Сацыяльная палітыка|url=https://agat-emz.by/bel/o-kompanii/rabota-v-kompanii/sotsialnaya-politika/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>.

== Вырабы ==
На 2019 год ААТ «Агат — электрамеханічны завод» вырабляла:
* [[святлодыёд]]ныя табло-паказальнікі маршрутаў для аўтобусаў, трамваяў і [[цягнік]]оў<ref>{{cite web|author=|title=Камплекты паказальнікаў маршрутаў (табло)|url=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/kamaz_bel/7577/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 2 віды рычагоў — 1) пераключэння дыяпазонаў [[рэдуктар]]а на трактарах «[[Беларусь (трактар)|Беларус]]», 2) пераключэння перадач<ref>{{cite web|author=|title=Рычагі|url=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/belkomunmash_bel/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 3 віды [[Разетка|разетак]] — 1) Р7-2 для злучэння трактара «Беларус» з прычапной жняяркай «[[Гомсельмаш]]», 2) Р9-1 і Р9-1М для злучэння трактара «Беларус» з [[прычэп]]ам<ref>{{cite web|author=|title=Разеткі|url=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/gomselmash_bel/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 6 відаў пультаў пераключэння перадач — 1) ПКЗ-БМ (6 перадач наперад і 1 назад) і ПК3-БМ1 (5 наперад і 2 назад) для гідрамеханічнай трансмісіі самазвалаў «[[БелАЗ]]» (Жодзіна), 2) ПК-3М для электрагідраразмеркавальніка і пераключэння дыяпазонаў рэдуктара на трактарах «Беларус», 3) ПК3-МГ і ПК3-МП для вусенічнага трактара «Беларус», 4) ПК-ГМП для гідрамеханічнай трансмісіі цягачоў «[[МЗКЦ]]»<ref>{{cite web|author=|title=Пульты|url=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/mzkt_bel/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 7 відаў падрульных пераключальнікаў — 1) ПКП-1 для ўключэння паваротаў, святла фараў і гукавога сігналу на аўтамабілях «[[Амкадар]]» і трактарах «Беларус», 2) ПКП-1А для трактароў «Беларус» і самаходных [[камбайн]]аў «Гомсельмаш», 3) ПКП-2 для трактароў «Беларус», 4) ПКП-3 і ПКП-3А для шклоачышчальніка на трактарах «Беларус», 5) ПКП-4 для аўтобусаў і грузавікоў «[[Мінскі аўтамабільны завод|МАЗ]]», 6) ПКП-5 для шклоачышчальніка і гукавога сігналу на аўтамабілях «МАЗ»<ref>{{cite web|author=|title=Пераключальнікі|url=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/maz_bel/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 6 відаў [[датчык]]аў — 1) датчыкі-гідрасігналізатары ДГС-М для вымярэння ўзроўню [[змазачнае масла|змазачнага масла]] ў беларускіх грузавіках «МАЗ» і расійскіх аўтобусах «[[Паўлаўскі аўтобус|ПАЗ]]» ([[Ніжагародская вобласць]]), 2) ДГС-МТ для вымярэння ўзроўню і тэмпературы масла ў гідранавесе трактара, 3) ДГС-Т для вымярэння ўзроўню астуджальнай вадкасці грузавіках «МАЗ» і аўтобусах «ПАЗ», 4) ДГС-ДД для вызначэння засьмечанасці фільтра гідранавеснай сістэмы трактара «Беларус» па ціску і тэмпературы масла, 5) датчыкі тэмпературы [[электраліт]]а ДТЭ 181-4101-201 у [[акумулятар]]най батарэі цягача «[[МЗКЦ-6922]]», 6) паказальнікі ўзроўню паліва ў трактарах «Беларус»<ref>{{cite web|author=|title=Датчыкі|url=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/mtz_bel/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 26 відаў выключальнікаў — 1) кнопкавыя ВК12-1, ВК12-1-01 і ВК12-1К для гукавога сігналу на аўтамабілях «Амкадар» і «МАЗ», мотаблоках «[[Смаргонскі агрэгатны завод|Смаргонскага агрэгатнага завода]]», збожжаўборачных камбайнах «Ліда-1300» вытворчасці «[[Лідааграпраммаш]]а» і трактарах «Беларус», 2) ВК12-2 для лямпы стаяначнага тормазу на аўтобусах «[[Нёман (аўтазавод)|Нёман]]», самаходных камбайнах «Гомсельмаш», грузавіках «МАЗ» і трактарах «Беларус», 3) ВК12-21 з герметычным штыкавым раздымам для лямпы стаяначнага тормазу на самаходных камбайнах «Гомсельмаш» і трактарах «Беларус», 4) ВК12-3 для сігналу задняга ходу на аўтамабілях «Амкадар», камбайнах «Гомсельмаш», грузавіках «МАЗ» і трактарах «Беларус», а таксама ВК12-3А для цягачоў «МЗКЦ» і аўтамабіляў «МАЗ», 5) ВК12-31 для сігналу задняга ходу на трактарах «Беларус», 6) ВК12-4 для размыкання электраланцугоў на цягачах «МЗКЦ», аўтобусах «МАЗ» і трактарах «Беларус», 7) ВК12-41 з герметычным раздымам для аўтамабіляў «МАЗ» і трактароў «Беларус», 8) ВК-12-5 і ВК12-5А для сігналу задняга ходу на камбайнах «Ліда-1300» і трактарах «Беларус», 9) ВК12-51 з герметычным раздымам для камбайнаў «Палессе 2350» вытворчасці «Гомсельмаша» і трактарах «Беларус», 10) ВК12-71 для камбайнаў «Гомсельмаш», 11) ВК24-1 для блякавання дыферэнцыялаў на сярэднім і заднім мастах цягачоў «МЗКЦ» і грузавікоў «МАЗ», 12) замкнёныя ВК24-2 і ВК24-3 з самавяртаннем для задняга супрацьтуманнага ліхтара на грузавіках «МАЗ», 13) штокавы ВК24-4 для блякавання дыферэнцыялаў на сярэднім і заднім мастах грузавікоў «МАЗ», 14) металічна-штокавыя ВК24-5 і ВК24-7 у дэмультыплікатар аўтамабіляў «Амкадар» і «МАЗ», 15) педальны ВКП-1 для глушэння рухавіка аўтобуса «МАЗ» і «ПАЗ», 16) замкнёны ВКП-2 з самавяртаннем для грузавіка «МАЗ», 17) растулены ВКП-3 з самавяртаннем для расійскіх грузавікоў і аўтобусаў «[[КамАЗ]]» (Набярэжныя Чаўны, Татарстан), 18) ВКП-31 для аўтамабіляў «МАЗ» і «КамАЗ», 19) пнеўматычны ВП124 для сігналу стаяначнага тормазу і ВП125 для сігналу тармажэння на аўтамабілях «МАЗ»<ref>{{cite web|author=|title=Выключальнікі|url=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/volat_bel/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 3 віды вілак злучэння — 1) 2-кантактныя В-2 для перанасных лямпаў на прычэпах «[[Бабруйскаграмаш]]» ([[Магілёўская вобласць]]), 2) В7-1, В7-1М для прычэпаў «Бабруйскаграмаш», «БелАЗ» і прычапных жняярак «Гомсельмаш»<ref>{{cite web|author=|title=Вілкі|url=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/vilki/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>;
* 57 відаў электраблокаў —
** камутацыйнай апаратуры (19) — 1) БКА-6.3722 для збожжаўборачнага камбайна КЗС-812 «Палессе GS812» вытворчасці «Гомсельмаша», 2) БКА-5.3722 для камбайна «Палессе GS12», 3) БКА-3.3722 для аўтобусаў «МАЗ», 4) БКА-3А для [[тралейбус]]аў «МАЗ», 5) БКА-103, БКА-171, БКА-205-01, БКА-205-02, БКА-206 і БКА-251 для аўтобусаў «[[МАЗ-103]]», «[[МАЗ-171]]», «[[МАЗ-205 (аўтобус)|МАЗ-205]]», «[[МАЗ-206]]» і «[[МАЗ-251]]», 6) БКА-1.3722 для трактароў «Беларус-2522.1/-3022.1» і «Беларус-2822.1», 7) БКА-2.3722 для трактароў «Беларус» серыі 900, 1000 і 1200, 9) БКА-7.3722 для трактара «Беларус-921.4», 10) БКА-4.3722 для грузавікоў «МАЗ», 11) БКА-А для аўтобуса, 12) БКА-241, БКА-351 і БКА-352 для [[Вадка-крышталічны экран|вадка-крышталічных экранаў]] у аўтобусах «МАЗ», 13) БКА-ТМ для электрасілкавання тралейбуса;
** [[Свечка напальвання|свечак напальвання]] (3) РСН-1, РСН-1-24 і РСН-2 для аўтобусаў «МАЗ» і трактароў «Беларус» вытворчасці «[[Мінскі трактарны завод|Мінскага трактарнага завода]]»;
** дзельнікаў [[Напруга|напружання]] (4) — БДН 2.1, БДН 2.2, БДН 2.3, БДН 2.5;
** шафы кіравання (4) — AR23, AR24, AR25 і AR26 для кар’ерных самазвалаў «БелАЗ»;
** развязвальных пераўтваральнікаў (3) — AR1.1 (2-канальны) для цягавага генератара, AR7.1 і AR7.2 у шафах кіравання [[самазвал]]аў «БелАЗ»;
** стабілізатара напружання (2) — AR4.1 і AR4.2;
** выхадных узмацняльнікаў (2) — АR8 (2-канальны) для кантактара сілавых ланцугоў і АR9 (6-канальны) для ланцугоў сігналізацыі;
** кіравання [[стартар]]ам ККС-1, кантролю падагравальніка ТСПП-1, праграмавання паслядоўнасці аперацый (БПА ГНС) для гідраўлічнага размеркавальніка, частотных пераўтваральнікаў AR 2.31 для цягавага электрарухавіка, тэрмарэзістара для сігналу перавышэння тэмпературы, кіравання рэгулятарам узбуджэння генератара AR 3.21, імпульсна-фазавага кіравання AR3.7 для электрарухавіка, другаснай крыніцы сілкавання AR5, праграмнага кіравання ASZ 2.1 для цягавага элеткрапрывада, папярэдніх узмацняльнікаў ASZ 2.2, ахоўнага фільтра ZIF ад перанапружання, [[трансфарматар]]аў БТ1.2 для развязкі тырыстараў, цеплавой абароны АR10 і частотна-фіксавальны ASR для самазвала «БелАЗ», кіравання тырыстарамі AR12 для абароны ад буксавання самазвала «БелАЗ», кіравання «САРТА» (сістэма аўтаматычнага рэгулявання тэмпературы акумулятара) для грузавікоў «МЗКЦ» і «БелАЗ»<ref>{{cite web|author=|title=Блокі|url=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/pradukcia-vitvorcha-tehnichnaga-priznzchenia/amkodor_bel/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>.
 
Для Узброеных сіл «Агат — электрамеханічны завод» выпускаў: радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі і 4 віды рухомых пунктаў кіравання: 1) летакамі, 2) радыёлакацыйнай [[рота]]й, 3) зенітнай ракетнай [[Брыгада (войска)|брыгадай]], аснашчанай [[ЗРК]] «Бук» і «С-300», 4) паветраным войскам і войскамі супрацьпаветранай абароны<ref>{{cite web|author=|title=Тэхніка спецыяльнага прызначэння|url=https://agat-emz.by/bel/produktsiya/tehnika-cpecialinaga-naznachennia/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}</ref>.

== Міжнародныя санкцыі ==
17 снежня 2020 года ААТ «Агат — электрамеханічны завод» было ўнесена ў [[Чорны спіс Еўрасаюза|чорны спіс Еўрасаюза]]. Паводле рашэння [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]], завод як частка [[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта]] карыстаецца асацыяцыяй і падтрымкай {{нп3|Рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі|be-x-old|Рэжым Лукашэнкі}} і вырабляе бар’ерную сістэму «Рубеж», якая ўжывалася для здушэння [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў у Беларусі]] па выніках [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года]], што робіць яго адказным за рэпрэсіі супраць [[Грамадзянская супольнасць|грамадзяскай супольнасці]] і дэмакратычнай апазіцыі<ref name="3A02012D0642">[https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/?uri=CELEX%3A02012D0642-20210621 Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus] - {{нп3|EUR-Lex|EUR-Lex|en|EUR-Lex}}, 21.06.2021</ref><ref>{{Cite web|last=Jozwiak|first=Rikard|date=2020-12-17|title=EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown|url=https://www.rferl.org/a/eu-sanctions-belarus/31006041.html|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210721170020/https://www.rferl.org/a/eu-sanctions-belarus/31006041.html|archivedate=2021-07-21|accessdate=2021-07-21|publisher=[[Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода]]|language=en}}</ref>. Таксама прадпрыемства ў свой санкцыйны спіс уключылі [[Вялікабрытанія]]<ref>{{Cite web|language=en|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/996772/Belarus.pdf|title=Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK|publisher=Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury|date=2021-06-25}}</ref> і [[Швейцарыя]]<ref>[https://www.seco.admin.ch/seco/en/home/Aussenwirtschaftspolitik_Wirtschaftliche_Zusammenarbeit/Wirtschaftsbeziehungen/exportkontrollen-und-sanktionen/sanktionen-embargos/sanktionsmassnahmen/suche_sanktionsadressaten.html Searching for subjects of sanctions]</ref>. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя<ref>{{cite web|title=Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus|url=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2021/01/26/declaration-by-the-high-representative-on-behalf-of-the-european-union-on-the-alignment-of-certain-countries-concerning-restrictive-measures-against-belarus/|publisher=[[Савет Еўрапейскага саюза]]|date=2021-01-26|accessdate=2021-09-09|lang=en}}</ref>.

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] ўключыла «Агат» у [[Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб|амерыканскі санкцыйны спіс]]. У той жа дзень прадпрыемства трапіла ў санкцыйны спіс [[Канада|Канады]]<ref>{{Cite web|url=https://belsat.eu/news/03-12-2021-adzinym-frontam-shto-treba-vedats-pra-novyya-sanktsyi-suprats-rezhymu-lukashenki/|title=Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі|work=[[Белсат]]|дата публікацыі=2021-12-03|accessdate=2021-12-08}}</ref>.

{{Зноскі}}

== Спасылкі ==
* {{cite web|author=|title=Электронны зварот|url=https://agat-emz.by/bel/odno-okno/elektronnoe-obrashchenie/|publisher=ААТ «Агат — электрамеханічны завод»|date=2019|accessdate=6 жніўня 2019}}
** [https://agat-emz.by/bel/postavshchiku/kontakty-postavshchiku/ Кантакты пастаўшчыка] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200223110419/https://agat-emz.by/bel/postavshchiku/kontakty-postavshchiku/ |date=23 лютага 2020 }}
** [https://agat-emz.by/bel/pokupatelyu/kontakty-pokupatelyu/ Кантакты пакупніку] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200223110425/https://agat-emz.by/bel/pokupatelyu/kontakty-pokupatelyu/ |date=23 лютага 2020 }}: [https://agat-emz.by/bel/pokupatelyu/online-zayavka/ анлайн-заяўка] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20190128200703/http://agat-emz.by/bel/pokupatelyu/online-zayavka/ |date=28 студзеня 2019 }}

{{Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска]]
[[Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)]]
[[Катэгорыя:Вытворцы электронікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Вытворцы зброі]]
[[Катэгорыя:1952 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС]]
[[Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША]]