Revision 4004077 of "Акрэсціна" on bewiki

{{Турма
| Назва                   = Акрэсціна
| Выява                   = [[Выява:Prison cell Akrestsina, Minsk .jpg|240px]]
| Месцазнаходжанне        = 
| Каардынаты              = 
| Бягучы статус           = 
| Рэжым бяспекі           = 
| Колькасць месцаў        = 
| Адкрыццё                = 
| Зачыненне               = 
| Знаходзіцца ў ведамстве = [[ГУУС Мінгарвыканкама]]
| Начальнік               = 
}}
'''«Акрэ́сціна»''' — комплекс месцаў зняволення ў [[Мінск]]у, размешчаны па [[1-ы завулак Акрэсціна (Мінск)|1-м завулку Акрэсціна]] (адсюль назва), на рагу [[вуліца Кулібіна (Мінск)|вуліцы Кулібіна]] і [[завулак Талаша (Мінск)|завулка Талаша]]. Комплекс складаецца з прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх (дом № 38), [[ізалятар часовага ўтрымання|ізалятара часовага ўтрымання]] (№ 36А) і цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (№ 36) [[ГУУС Мінгарвыканкама]]<ref name="tut19"/>.

«Акрэсціна» стала хадзячай назвай, «патрапіць на Акрэсціна» азначае быць затрыманым, або проста патрапіць у турму<ref name="tut19">{{cite web|author = Снежана Инанец|last = |first = |authorlink = |coauthors = |date = 2020-08-19|url = https://news.tut.by/society/697087|title = Не Окрестино. В честь кого на самом деле назван переулок, где находится печально известный изолятор|format = |work = |publisher = |accessdate = 2020-09-19|language = ru|postscript = }}</ref>. З [[2020]] года стала сімвалам [[катаванні|катаванняў]] [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|мірных грамадзян, нязгодных з фальсіфікацыямі на выбарах]]<ref name="nashaniva.by">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=257426 Арцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся ля ізалятараў на Акрэсціна]</ref><ref>{{cite web |url=https://web.de/magazine/politik/ex-inhaftierte-belarus-folter-sterben-34999830 |title=Ex-Inhaftierte berichten von Folterungen durch Polizisten in Belarus |date=2020-08-19 |language=de|publisher={{нп3|Web.de|Web.de|de|Web.de}}|accessdate=2020-08-23}}</ref><ref>{{cite web |first=Bernhard|last=Riedmann |url=https://www.spiegel.de/politik/ausland/belarus-schmerz-und-schwanensee-bilder-aus-minsk-a-51076b1c-620a-41e0-baba-12a850986bb2 |title=Schmerz und Schwanensee: Fotograf Andrei Liankevich dokumentiert die Lage in Belarus |publisher=[[Der Spiegel]] |date=2020-08-23 |language=de |accessdate=2020-08-23}}</ref>.

== Падзеі 2020—2021 гадоў ==
{{асноўны|Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)}}
[[Файл:Акрэсціна. Збіты пасля затрымання 11 жніўня 2020.jpg|міні|злева|Збіты на Акрэсціна пратэстовец, затрыманы 11 жніўня 2020]]
У дзень выбараў 9 жніўня 2020 года, адразу пасля галасавання, па ўсёй тэрыторыі Беларусі пачаліся масавыя пратэсты. Прычынай стала падазрэнне ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў на карысць дзеючага прэзідэнта [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. Наступныя два дні адбываліся сутыкненні пратэстуючых з сілавікамі, у адказ на гэта<ref name="покушения">{{cite web|datepublished=2020-08-13
|url=https://lenta.ru/news/2020/08/13/mvd_bel/ |title=Глава МВД Белоруссии заявил о покушениях на силовиков|quote=По сути, это покушение на убийство. Представьте, какая ответная реакция у товарищей этих военнослужащих!}}</ref> ўладамі была праведзена [[Карная акцыя на ўласнай тэрыторыі|карная аперацыя]]<ref>[https://www.svoboda.org/a/30779904.html Беларусь: граждане против узурпатора]</ref> па аднаўленні парадку на вуліцах гарадоў і спыненні пратэстаў<ref>[https://echo.msk.ru/blog/leonid_gozman/2689981-echo/ Беларусь — предварительные итоги]</ref><ref>[https://novayagazeta.ru/articles/2020/08/13/86655-sdavayte-ordena Нечего с ним цацкаться! Будущее Беларуси и постсоветского пространства зависит от сопротивления карательной акции Лукашенко. Что скажут «мастера культуры»?]</ref><ref>[https://www.kommersant.ru/doc/4450548 «Всё идёт к тому, чтобы локализовать акции» Председатель Белорусской ассоциации журналистов — об обстановке в Минске]</ref>. Акрэсціна стала адным з галоўных месцаў, куды звозілі затрыманых у Мінску пратэстоўцаў. Выпушчаныя затрыманыя сведчылі пра здзекі і катаванні людзей пасля затрыманняў<ref name="svoboda.org">{{Cite web|language=ru|url=https://www.svoboda.org/a/30785107.html|title=Пытки в изоляторе и забастовки заводов|accessdate=2020-08-15}}</ref><ref name="svoboda.org"/><ref>{{Cite web|language=ru|url=https://nv.ua/world/countries/zaderzhannye-v-hode-protestov-v-belarusi-rasskazali-ob-izdevatelstvah-v-sizo-foto-video-50106206.html|title=«Избивали по гениталиям, стоя на ногах». Что рассказывают освобождённые из белорусских СИЗО о пытках и зверствах силовиков|publisher={{нп3|НВ|НВ|uk|НВ}}|accessdate=2020-08-15}}</ref><ref>{{Cite web|language=ru|url=https://telegraf.by/obshhestvo/izbivali-zastavlyali-krichat-ya-ljublju-omon-vyshedshie-iz-okrestino-rasskazali-o-pytkah/|title=Избивали, заставляли кричать «Я люблю ОМОН» - вышедшие из Окрестино рассказали о пытках|publisher=[[Telegraf.by]]|date=2020-08-14|accessdate=2020-08-15}}</ref>.

Вядомы выпадак, калі пасля збіцця ў ізалятары на Акрэсціна 33-гадоваму Аляксею Жуку ўрачы зрабілі шэраг аперацый на назе, наклаўшы 30 швоў. Па іх словах, прамаруджанне з медыцынскай дапамогай усяго на адзін дзень прывяло б да ампутацыі нагі<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=Fhh0sOb8JQ4 Пасьля зьбіцьця на Акрэсьціна мужчыну ледзь не ампутавалі нагу | После избиения мог лишиться ноги] // [[Радыё Свабода]]. 28 августа 2020.</ref>.

[[13 жніўня]] ў СМІ з’явіліся сведчанні пра жорсткае абыходжанне з затрыманымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску на завулку Акрэсціна: у камеры, разлічаныя на чацвярых, змяшчалі па 20-30 чалавек; людзей прымушалі агаворваць сябе; неабходная медыцынская дапамога не аказвалася; затрыманым доўгі час не давалі ваду і ежу, іх беспадстаўна збівалі дубінкамі<ref>[https://news.tut.by/society/696444.html «Там творится какой-то ад». Истории людей, которые побывали в изоляторе на Окрестина после выборов] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200814062503/https://news.tut.by/society/696444.html |date=14 жніўня 2020 }}</ref>. Таксама з’явіўся аўдыёзапіс, на якім чутныя стогны і крыкі людзей меркавана з-за сцен ізалятара на Акрэсціна<ref>[https://news.tut.by/society/696524.html «Ощущение, что это Средневековье». Ночью возле Окрестина записали аудио — крики и стоны от избиений] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210207130544/https://news.tut.by/society/696524.html |date=7 лютага 2021 }}</ref>. У гэты ж дзень праваабаронцы звярнуліся да кіраўніка [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|МУС]] [[Юрый Караеў|Юрыя Караева]] з патрабаваннем спыніць нялюдскае абыходжанне з затрыманымі<ref>[https://news.tut.by/economics/696527.html Правозащитники обратились к главе МВД с требованием прекратить бесчеловечное обращение с задержанными] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210121160033/https://news.tut.by/economics/696527.html |date=21 студзеня 2021 }}</ref>.

У ноч з 13 на 14 жніўня 2020 года сваякі людзей, якіх утрымлівалі на Акрэсціна, зафіксавалі гукі няспыннага збіцця, якія добра было чуваць на вуліцы. На запісах таксама можна было пачуць галасы людзей, якія крычаць ад болю і просяць літасці. Адзін вызвалены зняволены паведаміў, што тых, хто прасіў сілавікоў {{нп3|Рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі|be-x-old|Рэжым Лукашэнкі}} не збіваць, збівалі яшчэ больш жорстка<ref name="Amnesty24">{{cite web|url=https://www.amnesty.org/en/latest/news/2021/01/belarus-impunity-for-perpetrators-of-torture-reinforces-need-for-international-justice/|title=Belarus: Impunity for perpetrators of torture reinforces need for international justice|publisher=[[Amnesty International]]|date=2021-01-27|accessdate=2021-02-24|language=en}}</ref>. Адна з былых вязняў Акрэсціна паведаміла [[Amnesty International]], што, пасля таго як ёй удалося зарэгістраваць сваю скаргу і яе траўмы агледзеў афіцыйны судова-медыцынскі эксперт, яна пачула ад следчага, што ён усё роўна не будзе пачынаць афіцыйнае расследаванне без «загаду зверху»<ref name="Amnesty24" />.

[[14 жніўня]] многіх людзей, затрыманых у папярэднія дні пратэстаў, выпусцілі. Некаторых вывезлі на машынах хуткай дапамогі, дзясяткі чалавек паказвалі раны і траўмы ад збіцця<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=tikikCIuPrk «Положили мне в штаны гранату»: что делают с задержанными в Беларуси] // {{нп3|BBC Расія|BBC Расія|uk|BBC Росія}}. 14 августа 2020.</ref>.

[[17 жніўня]], паводле інфармацыі [[Генеральная пракуратура Беларусі|Генпракуратуры]], больш за 600 грамадзян заявілі пра збіццё і катаванні ў месцах зняволення<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=3_W_glgJ6KQ Сьведчаньне ахвяры катаваньняў | Свидетельства жертвы пыток в Беларуси] // Радыё Свабода. 17 августа 2020.</ref><ref>[https://www.youtube.com/watch?v=RWqlk6xdqgI Крики из изолятора в Минске: как пытают белорусов. И отказываются это признать] // [[Новая газета]]. 14 августа 2020.</ref>. У той жа дзень каля 500 медыцынскіх работнікаў і іх прыхільнікаў сабраліся перад уваходам у [[Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь|Міністэрства аховы здароўя]] з патрабаваннем забяспечыць доступ урачоў на тэрыторыю цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на зав. Акрэсціна і ізалятара часавага ўтрымання на вул. Валадарскага ў Мінску для агляду пацыентаў і вырашэння пытання аб шпіталізацыі<ref>[https://news.tut.by/society/696980.html Медики у здания Минздрава требуют пустить их в ЦИП и ИВС. Министр сообщил, сколько погибло и пострадало] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20201108095141/https://news.tut.by/society/696980.html |date=8 лістапада 2020 }}</ref>.
[[Выява:2020 Belarusian protests — Minsk, 21 August p0023.jpg|300px|thumb|right|Мінск, 21 жніўня. Агульнагарадскі ланцуг супраць гвалту ад [[Курапаты|Курапатаў]] да ЦІП на Акрэсціна]]

[[19 жніўня]] архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі [[Тадэвуш Кандрусевіч]] памаліўся пад сценамі ізалятараў, якія сталі сімвалам катаванняў мірных грамадзян, нязгодных з фальсіфікацыямі на выбарах<ref name="nashaniva.by"/>.

[[21 жніўня]] а 18 гадзіне ў Мінску пачалася масавая мірная акцыя «Ланцуг пакаяння»<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=yW08eNqqAqs Беларусь: «цепь покаяния» от Окрестина до Куропат] // [[Euronews]]. 22 августа 2020.</ref>. Яе ўдзельнікі, якія прызывалі да спынення гвалту, выстраіліся ўздоўж дарог у жывыя ланцужкі — ад месца пахаванняў ахвяр масавых рэпрэсій канца 1930-х гадоў ва ўрочышчы [[Курапаты]], што на паўночнай ускраіне горада, да месца жорсткага збіцця і катаванняў затрыманых у ЦІП на завулку Акрэсціна<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=gFPxotiNEoo «Пытались изнасиловать дубинкой»: врачи и пациенты о действиях силовиков в Беларуси] // [[BBC News]] — Русская служба. 19 августа 2020.</ref>, размешчанага на паўднёвым захадзе горада<ref>[https://people.onliner.by/2020/08/21/v-gorode-vystraivayutsya-cepochki-solidarnosti Вечер пятницы: в городе выстраиваются цепочки солидарности, в центре прошел государственный митинг]</ref><ref>[https://newizv.ru/news/world/21-08-2020/v-minske-proshla-massovaya-aktsiya-tsep-pokayaniya В Минске прошла массовая акция Цепь покаяния] // [[Новые Известия]]. 21.08.2020.</ref>.

[[22 жніўня]] на [[Плошча Перамогі (Мінск)|плошчы Перамогі]] адбылася акцыя «Мая камера», арганізаваная сваякамі і сябрамі тых, хто стаў вязнямі ЦІП на Акрэсціна. Удзельнікі намалявалі на асфальце контуры камеры, разлічанай на шасцярых чалавек, і ўсталі туды разам з мэтай паказаць, як гэта было<ref>{{cite web|url= https://news.tut.by/society/697706.html |title= «Камера» на площади Победы, Александр Лукашенко в Гродно и марш против насилия. Фоторепортаж за день |date= 23-08-2020 |publisher= [[TUT.BY]]|archiveurl= https://archive.is/wip/m6bP9 |archivedate= 23.08.2020 |accessdate=23.08.2020}}</ref>.

14 верасня тэлеканал «[[СТБ]]» паказаў рэпартаж прапагандыста [[Рыгор Юр’евіч Азаронак|Рыгора Азаронка]] пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна, і ў якім начальнік ізалятара адмаўляў прымяненне гвалту ў дачыненні да затрыманых<ref>{{Cite web|languahe=ru|url=https://people.onliner.by/2020/09/14/zdes-nikogo-ne-bili-rukovodstvo-cip-na-okrestina-prinyalo-zhurnalistov-stv-s-ekskursiej|title=«Здесь никого не били». Руководство ЦИП на Окрестина приняло журналистов СТВ с экскурсией|first=Александр|last=Владыко|publisher=[[Onliner.by]]|date=2020-09-14|accessdate=2021-04-21}}</ref>. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ<ref>[https://reform.by/163694-nachalnik-cip-na-okrestina-izoljator-zapolnen-na-90-100 Начальник ЦИП на Окрестина: изолятор заполнен на 90-100 %] — [[reform.by]], 14 верасня 2020 г.</ref><ref>[https://mediaiq.by/article/reportazh-stv-iz-okrestina-pochemu-zriteli-ostavili-tak-mnogo-gnevnyh-kommentariev Репортаж СТВ из Окрестина. Почему зрители оставили так много гневных комментариев?] — [[Media IQ]], 17 верасня 2020 г.</ref>.

11 кастрычніка 2020 года было абнародавана відэа, у якім вязняў Акрэсціна праводзяць праз шэрагі [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|міліцыі]] і сіл бяспекі і бесперапынна збіваюць<ref name="boell">{{cite web|url=https://www.boell.de/de/2020/10/29/das-verpruegelte-minsk|title=Das verprügelte Minsk|publisher={{нп3|Фонд імя Генрыха Бёля|Фонд імя Генрыха Бёля|uk|Фонд Гайнріха Белля}}|date=2020-10-29|accessdate=2021-02-07|language=de}}</ref>.

У красавіку 2021 года вязні Акрэсціна паведамілі пра рэгулярнае катаванне, калі падлогу камер залівалі [[Хлор|хлорам]] і перакрывалі падачу кіслароду ў клеткі<ref name="заливают" />. Напрыклад, кіраўнік [[Аб’яднаная грамадзянская партыя|АГП]] Мікалай Казлоў быў дастаўлены ў бальніцу з-за атручвання хлорам у цэнтры ізаляцыі<ref name="заливают" />. Таксама атрымалі агалоску сведчанні, як у аднамесных камерах утрымлівалася па восем чалавек<ref name="заливают">{{Cite web|date=2021-04-06|title=На Окрестина камеры заливают хлоркой, в Жодино избивают, в Могилеве будят среди ночи. В каких условиях содержатся арестанты?|url=http://spring96.org/ru/news/102802|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210421223205/http://spring96.org/ru/news/102802|archivedate=2021-04-21|accessdate=2021-04-21|website=|publisher=[[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]]|language=ru}}</ref>. Іншыя сведчанні пацвярджаюць вышэйназваныя катаванні хлоркай і перанаселенасцю камер, напрыклад, у камеры на чатыры ложкі было 18 чалавек і людзі спалі на падлозе, але многія стаялі, бо месца ўсім не хапала, а таксама, што на вязняў ішоў псіхалагічны і фізічны ціск, калі білі за адказ падтакнуць людзям у балаклавах, якія паведамлялі зняволеным, што ў іх «цяпер правоў няма»<ref name="m03">{{Cite web|date=2021-05-03|title=«Ну што, бл…і польскія! Цяпер у гэтых сценах у вас правоў няма»|url=https://novychas.by/hramadstva/nu-szto-bl-i-polskija-cjaper-u-hetyh-scenah-u-v|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210503162022/https://novychas.by/hramadstva/nu-szto-bl-i-polskija-cjaper-u-hetyh-scenah-u-v|archivedate=2021-05-03|accessdate=2021-05-03|work=[[Белсат]]|publisher=[[Новы Час (газета)|Новы Час]]|language=be}}</ref>. Акрамя таго, стала вядома пра выдачу пад запіс прасцінаў, якіх перад уваходам у камеру збіралі<ref name="m03" />. Спаць вязням было амаль нельга: пастаянна ўключанае святло, пабудкі кожныя 1,5-2 гадзіны, калі хтосьці ўдзень спаў на падлозе (не было ні матрацаў, ні падушак) і вартаўнікі гэта бачылі, то тыя адчынялі камеру і вылівалі тазік хлоркі<ref name="m03" />. Чалавеку з эпілепсіяй на ягоныя скаргі лекарка сказала, што «ў [[Змагары (палітычнае клішэ)|змагароў]] усё добра», а ў шпіталізацыі з-за прыпадкаў было адмоўлена<ref name="m03" />. Перадач ад сваякоў адміністрацыя аддавала вязням толькі малую частку, у той час як у непалітычных былі і матрацы, і перадачы<ref name="m03" />. Таксама мелі месца сведчанні пра спробы вярбоўкі з боку аператыўнікаў, пагрозы пасадзіць за інтэрв’ю СМІ, вузлом акаўнтаў сацыяльных сетак вязняў падчас іх зняволення<ref name="m03" />.

У чэрвені 2021 года атрымаў агалоску выпадак, калі жанчыне, якая адбывала арышт на Акрэсціна ў студзені — лютым 2021 года, выдалілі {{нп3|Яечнік|яечнік|uk|Яєчник}}<ref name="paslya" />. Прычынай стала пераахалоджванне з-за таго, што, па яе словах, у камеры, як на вуліцы, стаяў мароз і спаць прыходзілася на ледзяной падлозе<ref name="paslya">{{Cite web|date=2021-06-02|title=Пасля пераахалоджвання на Акрэсціна дзяўчыне выдалілі яечнік|url=https://euroradio.pl/paslya-peraahalodzhvannya-na-akrescina-dzyauchyne-vydalili-yaechnik|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210604070307/https://euroradio.pl/paslya-peraahalodzhvannya-na-akrescina-dzyauchyne-vydalili-yaechnik|archivedate=2021-06-04|accessdate=2021-06-04|website=|publisher=[[Еўрапейскае радыё для Беларусі]]|language=be}}</ref>.

Паводле сведчанняў сядзеўшых у чэрвені 2021 года, вязням у перапоўненых камерах прыходзілася спаць на падлозе, прычым увесь час гарэла святло, а іх будзілі па некалькі разоў за нач і ладзілі ператрусы<ref name="навуковец" />. На прагулкі зняволеных не вадзілі, пагражалі зачыніць фортку<ref name="навуковец" />. Перадачы аддавалі толькі на вахце па сканчэнні тэрміну зняволення і ў няпоўным выглядзе<ref name="навуковец">{{Cite journal|last=Серадзюк|first=Дзіана|date=2021-06-11|title=Пакуль навуковец Анатоль Літвіновіч сядзеў на «сутках», яму выбілі шыбу ў кватэры|journal=[[Новы Час (газета)|Новы Час]]|language=be|issue=22 (730)|pages=2}}</ref>.

Станам на чэрвень 2021 года аніводнай крымінальнай справы па факце катаванняў на Акрэсціна заведзена не было. Паводле адваката Андрэя Мачалава, сярод кліентаў якога былі пацярпелыя, якія хацелі завядзення крымінальных спраў па факце катаванняў на Акрэсціна, усе факты катаванняў у сваю вытворчасць прыняў цэнтральны апарат [[Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь|Следчага камітэта]], які праводзіў праверку, але, калі тагачасны яго кіраўнік [[Іван Данілавіч Наскевіч|Іван Наскевіч]] паставіў пытанне пра гэта на нарадзе сілавікоў, адразу быў звольнены<ref>{{Cite web|date=2021-06-25|title=«Не адмаўляў увогуле нікому, пабачыўшы 10 жніўня жудасную карціну ў Бальніцы хуткай дапамогі»|url=https://belaruspartisan.by/bel/belnaviny/?ELEMENT_ID=538605|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210630065612/https://belaruspartisan.by/bel/belnaviny/?ELEMENT_ID=538605|archivedate=2021-06-30|accessdate=2021-06-30|website=|publisher=[[Белорусский партизан]]|language=be|work=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]}}</ref>.

У лістападзе 2021 года Лукашэнка прызнаў у інтэрв’ю BBC, што на Акрэсціна збівалі людзей<ref>[https://belsat.eu/news/20-11-2021-lukashenka-pryznau-shto-na-akrestsina-zbivali-lyudzej/ Лукашэнка прызнаў, што на Акрэсціна збівалі людзей]</ref>.

== Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін ==
Кіраўнікі і супрацоўнікі комплексу месца зняволенняў станавіліся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскім Саюзам]] як частка [[Чорны спіс Еўрасаюза|Чорнага спісу Еўрасаюза]]<ref>{{Cite web|last=МГ/АА|title=Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?|url=https://belsat.eu/ru/news/21-06-2021-evrosoyuz-utverdil-personalnye-sanktsii-protiv-predstavitelej-belarusi/|url-status=live|date=2021-06-21|archiveurl=https://archive.ph/7aQyp|archivedate=2021-06-27|accessdate=2021-06-27|website=|publisher=[[Белсат]]|language=ru}}</ref>. Згодна з рашэннем [[Савет Еўрапейскага саюза|Савета Еўрапейскага саюза]] ад 2 кастрычніка 2020 года Іван Сакалоўскі, дырэктар цэнтра ізаляцыі Акрэсціна, быў уключаны ў спіс за ''«бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне, у тым ліку з прымяненнем катаванняў, у дачыненні да грамадзян, затрыманых у ізалятары»''<ref>{{Cite web|title=EUR-Lex - 02012D0642-20210227 - EN - EUR-Lex|url=https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/?uri=CELEX%3A02012D0642-20210227|access-date=2021-06-26|publisher={{нп3|EUR-Lex|EUR-Lex|en|EUR-Lex}}|language=en}}</ref>. Яго ж уключылі ў свае санкцыйныя спісы [[Вялікабрытанія]]<ref>{{Cite web|language=en|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/996772/Belarus.pdf|title=CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK|date=2021-06-25|publisher=Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury}}</ref>, [[Канада]]<ref>{{Cite web|url=https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/sanctions/consolidated-consolide.aspx?lang=eng|title=Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List|date=2015-10-19|publisher={{нп3|Міністэрства міжнародных спраў Канады|Міністэрства міжнародных спраў Канады|en|Global Affairs Canada}}|accessdate=2021-06-29|language=en}}</ref>, [[Швейцарыя]]<ref>{{Cite web|last=Shields|first=Michael|coauthors=Liffey, Kevin|date=2021-07-07|editor-last=Liffey|editor-first=Kevin|title=Swiss widen sanctions list against Belarus|url=https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707215407/https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|аўтар=Michael Shields|суаўтары=Kevin Liffey.|publisher=[[Reuters]]|language=en}}</ref><ref>{{Cite web|last=|first=|date=2021-07-07|title=Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)|url=https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707175409/https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|publisher={{нп3|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|de|Staatssekretariat für Wirtschaft}}|language=en}}</ref>. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] далучыліся [[Албанія]], [[Ісландыя]], [[Ліхтэнштэйн]], [[Нарвегія]], [[Паўночная Македонія]], [[Чарнагорыя]] і [[Украіна]]<ref>{{cite web|title=Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus |url=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2020/11/20/declaration-by-the-high-representative-on-behalf-of-the-eu-on-the-alignment-of-certain-third-countries-concerning-restrictive-measures-against-belarus/ |publisher=[[Савет Еўрапейскага саюза]]|date=2020-11-20|accessdate=2021-09-13|language=en}}</ref>.

Згодна з рашэннем [[Савет Еўрапейскага саюза|Савета Еўрапейскага саюза]] ад 21 чэрвеня 2021 года ў ліст былі дададзены чарговыя службовыя асобы: Яўген Урублеўскі, старшы сяржант міліцыі, які паводле сведкаў і паведамленняў СМІ асабіста прымаў удзел у жорсткіх пабоях затрыманых мірных жыхароў, за ''«бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне, уключаючы катаванні, у дачыненні да грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў»'', Яўген Шапецька, дырэктар цэнтра ізаляцыі, за ''«жудасныя ўмовы ў цэнтры ізаляцыі і бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з грамадзянамі, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя»'', Ігар Кенюх, кіраўнік Ізалятара часовага ўтрымання, за ''«жудасныя ўмовы і за бесчалавечнае і зневажальнае годнасць абыходжанне,'' ''уключаючы збіццё і катаванні»'' ''і «ціск на медыцынскі персанал з мэтай выдалення лекараў»'', Глеб Дрыль і Уладзімір Лапыр, намеснікі кіраўніка Ізалятара часовага ўтрымання, за ''«жудасныя ўмовы і бесчалавечнае і зневажальнае годнасць абыходжанне, уключаючы збіццё і катаванні»'' ў дачыненні да затрыманых грамадзян<ref name="EU21062021">[https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021R0997&from=EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997] — {{нп3|EUR-Lex|EUR-Lex|en|EUR-Lex}}, 21.06.2021</ref>. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя<ref>{{cite web|title=Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus|url=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2021/07/06/declaration-by-the-high-representative-on-behalf-of-the-eu-on-the-alignment-of-certain-countries-concerning-restrictive-measures-in-view-of-the-situation-in-belarus/|publisher=[[Савет Еўрапейскага саюза]]|date=2021-07-06|accessdate=2021-09-10|language=en}}</ref>. 9 жніўня гэтыя ж службовыя асобы патрапілі пад санкцыі [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]<ref>{{Cite web|date=2021-08-09|title=Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0315|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210809161340/https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0315|archivedate=2021-08-09|accessdate=2021-08-10|work=|publisher={{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}|language=en}}</ref><ref>{{Cite web|date=2021-08-09|title=США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список|url=https://news.zerkalo.io/economics/1392.html|url-status=live|archive-url=https://web.archive.org/web/20210809213314/https://news.zerkalo.io/economics/1392.html|archivedate=2021-08-09|accessdate=2021-08-10|publisher=[[Zerkalo.io]]|language=ru}}</ref>.

21 чэрвеня 2021 года цэнтры ўтрымання на Акрэсціна былі дададзены да [[Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб|спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб]] [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], за, паводле відавочцаў, фізічны гвалт, у тым ліку катаванні і бесчалавечныя ўмовы падчас затрымання, — парушэнні [[Правы чалавека|правоў чалавека]], звязаныя з [[Палітычныя рэпрэсіі|палітычнымі рэпрэсіямі]]<ref>{{cite web|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0237 |title=Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus|publisher={{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}|date=2021-06-21|accessdate=2021-08-18|language=en}}</ref><ref>[https://sanctionssearch.ofac.treas.gov/ OFAC Sanctions List Search], {{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}</ref>.
{{зноскі}}

== Спасылкі ==
* [https://okrestina.info Справаздача Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі]
{{Commons|Category:}}

{{Бібліяінфармацыя}}
{{Палітычны крызіс у Беларусі}}

[[Катэгорыя:Турмы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска]]
[[Катэгорыя:Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША]]