Revision 4004334 of "Алег Леанідавіч Сліжэўскі" on bewiki

{{ДД
| імя                = Алег Сліжэўскі
| жанчына            = 
| выява              =  
| шырыня партрэта    =  
| подпіс             =
| тытул              = [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь|Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь]]
| сцяг               = Flag_of_Belarus.svg
| сцяг2              = Bel_minjust.gif
| перыядпачатак      = [[13 снежня]] [[2011]]
| перыядканец        = [[18 кастрычніка]] [[2021]]
| прэзідэнт          = [[Аляксандр Лукашэнка]]
| прэм'ер            = [[Міхаіл Мясніковіч]]<br/>[[Андрэй Кабякоў]]<br/>[[Сяргей Мікалаевіч Румас|Сяргей Румас]]<br/>[[Раман Галоўчанка]]
| папярэднік         = [[Віктар Галаванаў]]
| пераемнік          = [[Сяргей Мікалаевіч Хаменка|Сяргей Хаменка]]

| тытул_2            = 
| перыядпачатак_2    = 
| перыядканец_2      = 
| папярэднік_2       = 
| пераемнік_2        = 
| прэм'ер-міністр_2  = 
| прэзідэнт_2        =

| тытул_3            = 
| перыядпачатак_3    = 
| перыядканец_3      = 
| папярэднік_3       = 
| пераемнік_3        = 
| прэм'ер-міністр_3  = 
| прэзідэнт_3        =

| тытул_4            = 
| перыядпачатак_4    = 
| перыядканец_4      = 
| папярэднік_4       = 
| пераемнік_4        = 
| прэм'ер-міністр_4  = 
| прэзідэнт_4        =

| тытул_5            = 
| перыядпачатак_5    = 
| перыядканец_5      = 
| папярэднік_5       = 
| пераемнік_5        = 
| прэм'ер-міністр_5  = 
| прэзідэнт_5        =

| тытул_6            = 
| перыядпачатак_6    = 
| перыядканец_6      = 
| папярэднік_6       = 
| пераемнік_6        = 
| прэм'ер-міністр_6  = 
| прэзідэнт_6        =

| дата нараджэння   = 16.08.1972
| месца нараджэння  = 
| дата смерці       =
| месца смерці      =
| нацыянальнасць    =
| назва_палітычнай_арганізацыі = <!-- Рух, Аб'яднанне, і пад. Неабавязковы. Па змоўчанні — «Партыя» -->
| партыя            =
| муж =
| жонка =
| сужэнец =
| дзеці =
| бацька =
| маці =
| род =
| адукацыя =
| рэлігія =
| аўтограф =
| узнагароды =
}}
'''Алег Леанідавіч Сліжэўскі''' (нар. {{ДН|16|8|1972}}, [[Гродна]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, [[Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь|міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь]] (2011—2021), член [[Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў|Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў]] (2007—2021). Фігурант санкцыйных спісаў [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], шэрагу іншых краін.

== Біяграфія ==
Працоўную дзейнасць пачаў на гродзенскім заводзе «Радыёпрыбор». У [[1990]]—[[1992]] гадах служыў ва [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь]]. У [[1998]] годзе скончыў [[Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы]] па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 1999 годзе там жа скончыў магістратуру. Са снежня [[1996]] па сакавік [[1999]] года — судовы выканаўца {{нп3|Суд Кастрычніцкага раёна (Гродна)|суду Кастрычніцкага раёна Гродна|be-x-old|Суд Кастрычніцкага раёну (Горадня)}}. З сакавіка 1999 па лістапад [[2002]] года — галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў упраўлення юстыцыі [[Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт|Гродзенскага аблвыканкама]].

З лістапада 2002 па верасень [[2010]] года — намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь|Міністэрства юстыцыі]].

З 2007 да 2021 года член [[Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў|Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў]]. З 3 верасня 2010 года па [[13 снежня]] [[2011]] года — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.

У [[2005]] годзе скончыў аспірантуру [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], у [[2012]] годзе — [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]] па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

[[13 снежня]] [[2011]] года прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | год = 13 снежня 2011| url = http://blr.belta.by/all_news/president/i_368.html| копія = | дата копіі = | загаловак = Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = БЕЛТА| дата доступу = | мова = | каментар = }}</ref>. [[16 кастрычніка]] [[2015]] года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе ўрада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата = 16 кастрычніка 2015| url = http://government.by/upload/docs/filed13774f25432683d.PDF| копія = | дата копіі = | загаловак = Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь»| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = | дата доступу = | мова = ru| каментар = }}</ref>, а [[17 снежня]] 2015 года ўказам прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 17 снежня 2015| url = http://president.gov.by/by/news_by/view/naznachany-chleny-urada-respubliki-belarus-12747/| копія = | дата копіі = | загаловак = Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = http://president.gov.by| дата доступу = | мова = | каментар = }}</ref>

18 кастрычніка 2021 года вызвалены ад пасады міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь<ref>https://www.belta.by/president/view/lukashenko-naznachil-eks-zamministra-vnutrennih-del-ministrom-justitsii-464987-2021/</ref> у сувязі з пераходам на працу<ref>[https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32100397&p1 Указ Президента Республики Беларусь от 18 октября 2021 года № 397 «Об О. Л. Слижевском»]</ref> ў структуру Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь<ref name="gal">[https://www.belta.by/society/view/oleg-slizhevskij-nagrazhden-pochetnoj-gramotoj-soveta-ministrov-465169-2021/ Олег Слижевский награжден почетной грамотой Совета Министров]</ref>.

== Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін ==
Сліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскім Саюзам]] як [[Чорны спіс Еўрасаюза|Чорнага спісу Еўрасаюза]]: пасля [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006)|прэзідэнцкіх выбараў 2006 года]]<ref>{{Cite web|last=|first=|date=|title=COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus|url=https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/HTML/?uri=CELEX:32006R0765&qid=1448875592416&from=EN|url-status=live|archive-url=|archive-date=|accessdate=2020-12-25|website=|publisher={{нп3|EUR-Lex|EUR-Lex|en|EUR-Lex}}|language=en}}</ref> як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі, [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)|прэзідэнцкіх выбараў 2010 года]] як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі і член [[Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў|ЦВК]]<ref>{{cite web|archiveurl=https://web.archive.org/web/20171022033809/https://nn.by/?c=ar&i=61552|archivedate=2017-10-22|url=https://nn.by/?c=ar&i=61552|title=Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС|language=be|publisher=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|date=2011-10-11}}</ref>.

Згодна з рашэннем [[Савет Еўрапейскага саюза|Савета Еўрапейскага саюза]] ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці міністра юстыцыі, члена Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзела грамадскіх арганізацый і палітычных партый Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў<ref>[https://eur-lex.europa.eu/legal-content/GA/ALL/?print=true&uri=CELEX%3A02012D0642-20150715 COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus]</ref><ref name=":0" />. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі і згодна з кантролем, які ён ажыццяўляе над судовай сістэмай, Сліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць [[Грамадзянская супольнасць|грамадзянскай супольнасці]] і [[Беларуская дэмакратычная апазіцыя|дэмакратычнай апазіцыі]] шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацый і палітычных партый, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі<ref name=":0">{{Cite web|title=EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex|url=https://eur-lex.europa.eu/eli/dec/2012/642/oj|accessdate=2020-12-25|publisher={{нп3|EUR-Lex|EUR-Lex|en|EUR-Lex}}|language=en}}</ref>. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года<ref>{{cite web|last=Лавникевич|first=Денис|title=Батьке простили старые грехи|url=https://www.gazeta.ru/politics/2016/02/15_a_8075585.shtml|publisher={{нп3|Газета.Ru|Газета.Ru|uk|Газета.Ru}}|date=2016-02-15|accessdate=2021-09-10|language=ru}}</ref>.

31 жніўня 2020 года Сліжэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у [[Латвія|Латвію]], пяцігадовая забарона на ўезд у [[Эстонія|Эстонію]] і забарона на ўезд у [[Літва|Літву]] ў сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня]] і наступнае гвалтоўнае падаўленне [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|мірных пратэстаў]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/30812996.html Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС]</ref>. Восенню 2020 года Сліжэўскага як члена ЦВК зноўку ўключылі ў [[Чорны спіс Еўрасаюза]] (за парушэнне выбарчага працэсу, невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці і празрыстасці, фальсіфікацыю вынікаў выбараў<ref>{{Cite web|last=|first=|date=|title=Official Journal of the European Union L 319 I/1|url=https://eur-lex.europa.eu/legal-content/en/TXT/PDF/?uri=OJ:L:2020:319I:FULL&from=EN|url-status=live|accessdate=2020-12-25|publisher={{нп3|EUR-Lex|EUR-Lex|en|EUR-Lex}}|language=en|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201224163751/https://eur-lex.europa.eu/legal-content/en/TXT/PDF/?uri=OJ:L:2020:319I:FULL&from=EN|archivedate=2020-12-24}}</ref>), а таксама ў санкцыйныя спісы [[Канада|Канады]]<ref>{{Cite web|last=Canada|first=Global Affairs|date=2015-10-19|title=Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations|url=https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/sanctions/belarus_regulations-reglements_belarus2.aspx?lang=eng|accessdate=2020-12-25|publisher={{нп3|Міністэрства міжнародных спраў Канады|Міністэрства міжнародных спраў Канады|en|Global Affairs Canada}}|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201219051305/https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/sanctions/belarus_regulations-reglements_belarus2.aspx?lang=eng|archivedate=19 снежня 2020|deadurl=yes}}</ref>, [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]<ref>{{Cite web|last=|first=|date=|title=CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/946102/Belarus.pdf|url-status=live|archiveurl=|archivedate=|accessdate=2020-12-25|website=|publisher={{нп3|gov.uk|gov.uk|en|gov.uk}}|language=en}}</ref>, [[Швейцарыя|Швейцарыі]]<ref>{{Cite web|last=|first=|date=2021-07-07|title=Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)|url=https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707175409/https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|publisher={{нп3|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|de|Staatssekretariat für Wirtschaft}}|language=en}}</ref><ref>{{Cite web|last=|first=|date=2020-12-11|title=Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси|url=https://news.tut.by/economics/711111.html|url-status=live|archive-url=|archive-date=|accessdate=2020-12-25|website=|publisher=[[TUT.BY]]|language=ru|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201226005812/https://news.tut.by/economics/711111.html|archivedate=26 снежня 2020|deadurl=yes}}</ref>. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] далучыліся [[Албанія]], [[Ісландыя]], [[Ліхтэнштэйн]], [[Нарвегія]], [[Паўночная Македонія]], [[Чарнагорыя]] і [[Украіна]]<ref>{{cite web|title=Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus |url=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2020/11/20/declaration-by-the-high-representative-on-behalf-of-the-eu-on-the-alignment-of-certain-third-countries-concerning-restrictive-measures-against-belarus/ |publisher=[[Савет Еўрапейскага саюза]]|date=2020-11-20|accessdate=2021-09-13|language=en}}</ref>.

Таксама Сліжэўскі па выніках ''«прынцыпова недэмакратычных»'', паводле [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006)|прэзідэнцкіх выбараў 2006 года]] з лютага 2007 года знаходзіцца ў санкцыйным [[Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб|спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб]] за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты<ref>[https://sanctionssearch.ofac.treas.gov/ OFAC Sanctions List Search], {{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}</ref><ref>{{Cite web|date=2007-02-27|title=Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/hp282|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210917071617/https://home.treasury.gov/news/press-releases/hp282|archivedate=2021-09-17|accessdate=2021-09-17|website=|publisher={{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}|language=en}}</ref>.

== Узнагароды ==
* знак «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі» (2017),
* [[медаль «За працоўныя заслугі»]] (2019),
* [[ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь]] (2021)<ref name="gal"/>.
{{зноскі}}
{{DEFAULTSORT:Сліжэўскі Алег Леанідавіч}}
{{Міністры юстыцыі Беларусі}}
[[Катэгорыя:Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы]]
[[Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС]]