Revision 4004337 of "Алег Мікалаевіч Гулак" on bewiki

{{Цёзкі2|Гулак}}
{{Асоба
|імя                 = Алег Гулак
|арыгінал імя        = 
|партрэт             = 
|памер               = 
|апісанне           = 
|імя пры нараджэнні = 
|род дзейнасці      = Праваабарончая
|дата нараджэння    = 
|месца нараджэння   =  
|грамадзянства       = [[Беларусь]]
|падданства          = 
|дата смерці        = 
|месца смерці       = 
|бацька              = Мікалай Сцяпанавіч Гулак 
|маці                = Яніна Гаўрылаўна
|жонка               = 
|дзеці               = Дамініка Алегаўна Гулак
|узнагароды          = 
|сайт                = http://belhelcom.org/
|дадаткова           = 
|commons             = 
}}
'''Алег Мікалаевіч Гулак''' (нар. {{ДН|1|09|1967}}, [[Вёска Жылічы, Добасненскі сельсавет|в. Жылічы]], [[Кіраўскі раён|Кіраўскі р-н]], [[Магілёўская вобласць|Магілёўская вобл.]], [[Беларусь]]) — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч, праваабаронца.

== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і сельскіх настаўнікаў. Скончыў Жыліцкую сярэднюю школу, [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт]] (1989) па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1990 па 1996 гг. працаваў юрысконсультам шэрагу арганізацый (сярод іншых — завод «Камертон», Пінск). З 1996 г. у [[Беларускі Хельсінкскі камітэт|Беларускім Хельсінкскім камітэце]]: прымаў удзел у стварэнні Пінскай суполкі, з 1997 г. юрыст, затым выканаўчы дырэктар, з 2007 г. намеснік старшыні, з 2008 г. старшыня [[Беларускі Хельсінкскі камітэт|Беларускага Хельсінкскага камітэту]]. У 2009 г. уваходзіў у Грамадска-кансультатыўны савет пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.<ref>[http://news.tut.by/politics/128616.html TUT.BY Общественно-консультативный совет при Администрации президента провел первое заседание.]</ref>

Удзельнічаў як грамадскі абаронца ў дзясятках судовых справаў, грамадскіх дзеяннях па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
== Узнагароды == 
2016: {{нп3|Нямецка-французская прэмія ў галіне правоў чалавека і законнасці|Нямецка-французская прэмія ў галіне правоў чалавека і законнасці|de|Deutsch-Französischer Preis für Menschenrechte und Rechtsstaatlichkeit}} міністэрстваў замежных справаў Францыі і Германіі.<ref>[http://www.auswaertiges-amt.de/DE/Aussenpolitik/Menschenrechte/Aktuell/161201_Dt_Fr_Menschenrechtspreis.html Deutsch-Französischer Preis für Menschenrechte und Rechtsstaatlichkeit: Preisträger 2016] [[Auswärtiges Amt]]</ref><ref>[http://minsk.diplo.de/Vertretung/minsk/de/03/menschenrechte-zum-kopieren/OlegGulak__de.html Aleh Hulak erhält Deutsch-französischen Preis für Menschenrechte und Rechtsstaatlichkeit]{{Недаступная спасылка}} {{мёртвая спасылка|год=2018|месяц=03 |archivebot=2018-03-28 23:00:10 InternetArchiveBot |url=http://minsk.diplo.de/Vertretung/minsk/de/03/menschenrechte-zum-kopieren/OlegGulak__de.html }} Deutsche Botschaft Minsk</ref>

{{зноскі}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Гулак Алег Мікалаевіч}}
[[Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Юрысты Беларусі]]