Revision 4004341 of "Алег Сяргеевіч Гайдукевіч" on bewiki

{{ДД
|званне={{РБ, Падпалкоўнік}}падпалкоўнік міліцыі
}}
{{цёзкі2|Гайдукевіч}}
'''Алег Сяргеевіч Гайдукевіч''' (нар. {{ДН|26|3|1977}}, [[Мінск]]) — [[Беларусь|беларускі]] [[палітык]]. Член Вышэйшага савета ЛДП, старшыня [[Ліберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)|Ліберальна-дэмакратычнай партыі]] (з 2019 года). Падпалкоўнік міліцыі.

== Біяграфія ==
У 1998 годзе скончыў з адзнакай [[Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь]] па спецыяльнасці «Правазнаўства», мае кваліфікацыю юрыста. У 2018 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]] па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».

Працаваў оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным АБЭЗ {{нп3|Фрунзенскае РУУС (Мінск)|Фрунзенскага РУУС г. Мінска|be-x-old|Фрунзэнская РУУС (Менск)}}, старшым оперупаўнаважаным аддзела цяжкіх злачынстваў УБЭЗ [[Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама|ГУУС Мінгарвыканкама]], намеснікам начальніка АБЭЗ {{нп3|Партызанскае РУУС (Мінск)|Партызанскага РУУС г. Мінска|be-x-old|Партызанская РУУС (Менск)}}, начальнікам АБЭЗ {{нп3|Фрунзенскае РУУС (Мінск)|Фрунзенскага РУУС г. Мінска|be-x-old|Фрунзэнская РУУС (Менск)}}, першым намеснікам начальніка, начальнікам Партызанскага РУУС г. Мінска, начальнікам Фрунзенскага РУУС г. Мінска, намеснікам старшыні.
 
У 2019 годзе абраны дэпутатам [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] [[Спіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання|7-га]] склікання.

=== Падчас падзей 2020—2021 гадоў ===
Удзельнічаў у [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года]]. Яго ініцыятыўная група была адной з 15 зарэгістраваных, у яе запісаліся 4034 чалавекі — гэта была трэцяя па масавасці група пасля груп [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] і [[Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка|Віктара Бабарыкі]].

Неўзабаве пасля рэгістрацыі групы 26 мая заявіў, што здымаецца з выбараў на карысць [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]], бо «нельга дапусціць злому краіны». Ён дадаў, што не можа «быць прастытуткай», а будзе «адстойваць свае перакананні»<ref>[https://www.svaboda.org/a/30635679.html «Я не магу быць прастытуткай». Што стаіць за дэмаршам Гайдукевіча?], Радыё Свабода, 26.05.2020</ref>. 14 ліпеня стаў даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі<ref>[https://www.svaboda.org/a/30725900.html Алег Гайдукевіч стаў даверанай асобай Лукашэнкі, на карысьць якога зьняўся з выбараў], Радыё Свабода, 14.07.2020</ref>.

У пачатку верасня 2020 года выбаршчыкі Каліноўскай выбарчай акругі № 108 сабралі 700 подпісаў пад лістом аб тым, што «страцілі давер да дэпутата Гайдукевіча». Людзі палічылі, што «дэпутат бяздзейнічаў і не абараніў інтарэсы выбаршчыкаў». Але гэта не дапамагло яго зняць<ref>[https://www.svaboda.org/a/30825708.html За адкліканьне дэпутата Гайдукевіча сабралі 700 подпісаў, Але не дапамгло], Радыё Свабода, 7.09.2020</ref>.

У лютым 2021 года выступіў з ініцыятывай прыняцця закона аб так званых замежных агентах, які разглядаецца крытыкамі як патэнцыйны сродак ціску на праваабаронцаў і іншадумцаў з боку рэжыму Лукашэнкі<ref>[https://www.svaboda.org/a/31105897.html «Дзікае паляваньне» на праваабаронцаў. Каму і навошта гэта трэба] — [[Радыё Свабода]], 16 лютага 2021 г.</ref><ref>[https://www.svaboda.org/a/31104251.html Палата прадстаўнікоў пачала працу над законапраектам аб замежных агентах, — Гайдукевіч] — [[Радыё Свабода]], 15 лютага 2021 г.</ref>.

Неаднаразова выступаў у СМІ ў абарону {{нп3|Рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі|be-x-old|Рэжым Лукашэнкі}} і з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыі<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=252495 Гайдукевіч: Ціханоўскі — гэта Шарыкаў, а Бабарыка проста ўсіх купляе] — [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]], 26.05.2020</ref>. Называў «спробай дзяржаўнага перавароту» [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|масавыя пратэсты]] супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і супраць гвалту карніцкіх структур органаў рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да іншадумцаў<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=265886 Гайдукевіч: Трэба прымаць закон аб замежных агентах] — [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]], 27.12.2020</ref>.

4 мая 2021 года ў тэлевізійным эфіры пагражаў лідарам апазіцыі, якія знаходзяцца ў эміграцыі, арыштам<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/533553/ Гайдукевич: Переговоры с белорусской оппозицией будут как с Навальным] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210505224253/https://belaruspartisan.by/politic/533553/ |date=5 мая 2021 }} — [[Белорусский партизан]], 04.05.2021</ref>. Пасля прымусовай пасадкі [[Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978|рэйса Ryanair 4978]] у Мінску і затрымання блогера [[Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]], які ляцеў гэтым рэйсам, публічна пахваліў спецслужбы {{нп3|Рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі|be-x-old|Рэжым Лукашэнкі}} і паўторна прапанаваў гвалтоўна выкрадаць лідараў апазіцыі з замежжа<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=273354 Гайдукевіч: Латушку і іншых можна затрымаць на тэрыторыі іншых дзяржаў і прывозіць сюды ў багажніку] — [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]], 23.05.2021</ref>.

== Міжнародныя санкцыі ==
21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў [[Чорны спіс Еўрасаюза]]<ref>{{cite web|title=Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс|url=https://www.svaboda.org/a/31318409.html|publisher=[[Беларуская служба Радыё «Свабода»]]|date=2021-06-21|accessdate=2021-09-10|lang=be-tarask}}</ref>. Паводле рашэння [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]], Гайдукевіч «рабіў публічныя заявы, вітаючы перанакіраванне [[Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978|пасажырскага рэйса FR4978]] у Мінск 23 мая 2021 года. Гэта палітычна матываванае рашэнне было прынята без належнага абгрунтавання і было накіравана на арышт і затрыманне апазыцыйнага журналіста [[Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]] і [[Соф’я Андрэеўна Сапега|Соф’і Сапегі]] і з’яўляецца формай рэпрэсій супраць [[Грамадзянская супольнасць|грамадзянскай супольнасці]] і [[Беларуская дэмакратычная апазіцыя|дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі]]»<ref name="EU21062021">[https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021R0997&from=EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997] — {{нп3|EUR-Lex|EUR-Lex|en|EUR-Lex}}, 21.06.2021</ref>. Акрамя таго, Гайдукевіча ў свае санкцыйныя спісы ўключылі [[Вялікабрытанія]]<ref>{{Cite web|language=en|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/996772/Belarus.pdf|title=CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK|publisher=Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury|date=2021-06-25}}</ref>, [[Канада]]<ref>{{Cite web|url=https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/sanctions/consolidated-consolide.aspx?lang=eng|title=Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List|date=2015-10-19|publisher={{нп3|Міністэрства міжнародных спраў Канады|Міністэрства міжнародных спраў Канады|en|Global Affairs Canada}}|accessdate=2021-06-29}}</ref>, [[Швейцарыя]]<ref>{{Cite web|last=Shields|first=Michael|coauthors=Liffey, Kevin|date=2021-07-07|editor-last=Liffey|editor-first=Kevin|title=Swiss widen sanctions list against Belarus|url=https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707215407/https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|аўтар=Michael Shields|суаўтары=Kevin Liffey.|publisher=[[Reuters]]|language=en}}</ref><ref>{{Cite web|last=|first=|date=2021-07-07|title=Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)|url=https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707175409/https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|publisher={{нп3|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|de|Staatssekretariat für Wirtschaft}}|language=en}}</ref>. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя<ref>{{cite web|title=Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus|url=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2021/07/06/declaration-by-the-high-representative-on-behalf-of-the-eu-on-the-alignment-of-certain-countries-concerning-restrictive-measures-in-view-of-the-situation-in-belarus/|publisher=[[Савет Еўрапейскага саюза]]|date=2021-07-06|accessdate=2021-09-10|lang=en}}</ref>.

9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў [[спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб]] [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]<ref>{{Cite web|date=2021-08-09|title=Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0315|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210809161340/https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0315|archivedate=2021-08-09|accessdate=2021-08-10|website=|publisher={{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}|language=en}}</ref><ref name="расширили">{{Cite web|date=2021-08-09|title=США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список|url=https://news.zerkalo.io/economics/1392.html|url-status=live|archive-url=https://web.archive.org/web/20210809213314/https://news.zerkalo.io/economics/1392.html|archivedate=2021-08-09|accessdate=2021-08-10|website=|publisher=[[ZERKALO.IO]]|language=ru}}</ref>.

== Узнагароды ==
* [[Медаль «За бездакорную службу» (Беларусь)|медаль «За бездакорную службу»]] III ступені<ref>[http://house.gov.by/by/deputies-by/view/gajdukevich-aleg-1012/ Гайдукевіч Алег Сяргеевіч]</ref>.

{{зноскі|2}}

{{Прадстаўнікі горада Мінска ў Нацыянальным сходзе}}

{{DEFAULTSORT:Гайдукевіч Алег Сяргеевіч}}
[[Катэгорыя:Палітыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША]]