Revision 4096257 of "Irdorath" on bewiki

{{Музычны калектыў
 | Назва=Irdorath
 | Подпіс 		     = 
 | Ключ  		     = 
 | Лога                      =
 | Шырыня_лога   	     = 
 | Фота                      =  Irdorath live 2015.jpg
 | Апісанне_фота 	     =  Irdorath 2015
 | Шырыня_фота   	     = 
 | Гады =[[2011 год у гісторыі музыкі|2011]] — па сённяшні дзень
 | Краіна = Беларусь
 | Горад  		     =[[Мінск]]
 | Мова  		     = 
 | Жанр = 
 | Жанры  		     = [[Народная музыка]], фэнтэзі фолк, [[Музыка Сярэдневякоўя]]
 | Псеўданім 	             = 
 | Псеўданімы    	     = 
 | Лэйбл 		     = 
 | Лэйблы  		     = 
 | Склад=Уладзімір Ірдарат<br/>Надзея Ірдарат<br/>
 | Акцёры 		     = 
 | Былыя_удзельнікі          = 
 | Іншыя праекты ўдзельнікаў = 
 | Сайт=http://irdorath.by/
}}

'''Irdorath''' ({{tr-en|Ірдарат}}) — беларускі фэнтэзі [[фолк-рок|фолк]] гурт, які выконвае [[аўтарская песня|аўтарскую]], [[народная музыка|народную]] і [[Музыка Сярэдневякоўя|сярэднявечную]] музыку. Стыль гурта мае высакароднае змрочнае адценне, а музыка — магутнае і незвычайнае гучанне за кошт спалучэння акустычных музычных інструментаў (такіх як [[дуда|дуды]], [[колавая ліра]], дзіджырыбон, [[віяланчэль]] і бузукі) і падвойнага драм-сэта. Irdorath робіць упор на шоу, выкарыстоўваючы фэнтэзі-касцюмы, маштабныя дэкарацыі, атмасферныя перформансы, элементы харэаграфіі, неонавае і вогненнае шоу. Адметнай з’яўляецца кліпаграфія, у якой раскрываецца аўдыёвізуальная мова гурта. У творчасці прасочваецца тэма [[славянская міфалогія|славянскай міфалагічнай культуры]].

== Гісторыя гурта ==
Гісторыя гурта вядзе адлік з [[2011 год у гісторыі музыкі|2011 года]], калі заснавальнікі (цяпер муж і жонка) Уладзімір і [[Надзея Робертаўна Калач|Надзея Ірдарат]] прынялі рашэнне аб пераездзе ў [[Мінск]] з мэтай запісу дэбютнага альбома і развіцця праекта.

У [[2009 год у гісторыі музыкі|2009]] годзе ў Гродна Надзея (студэнтка юрфака) і Уладзімір (студэнт каледжа мастацтваў) пачалі спрабаваць сябе ў сярэднявечнай музыцы, асвойваць інструменты, вывучаць музычны матэрыял. Першапачаткова гэта быў вулічны дуэт, дзе Уладзімір граў на нямецкай [[дуда|дудзе]], а Надзея — на давуле (ударны інструмент). Да іх часцяком далучаліся фаер-артысты і танцоры. Былі першыя спробы выязджаць на беларускія фестывалі.

Летам [[2010 год у гісторыі музыкі|2010]] года падчас Фестываля нацыянальных культур у Гродна да калектыва далучыўся Віталь Буйвід (струннік), а ў кастрычніку гурт дапоўніў бубнач Павел Шмыга. Далей адбыўся шэраг паездак на фолк-фестывалі [[Беларусь|Беларусі]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Расія|Расіі]]. Аднак такі склад праіснаваў толькі да моманту ўзнікнення ідэі перавесці гурт з рангу хобі на новы ўзровень і ператварыць Irdorath у сур’ёзны музычны праект.

У [[2011 год у гісторыі музыкі|2011]] годзе Уладзімір і Надзея пераязджаюць у Мінск. Гэтая падзея лічыцца днём нараджэння гурта Irdorath. Да дуэта далучаецца бубнач Антон Шніп, разам з якім яны жылі і працавалі над першым альбомам у нефункцыянуючым пансіянаце пад Мінскам, у якім адбывалася будаўніцтва гісторыка-культурнага цэнтра «Рыцарскі замак». Разам яны пабудавалі з падручных матэрыялаў часовую студыю, у якой з дапамогай сяброў запісалі першы альбом. Паралельна музыкі займаліся арганізацыяй канцэртнай часткі фестываля «Белы Замак»<ref>[http://www.bnp.by/belyj-zamok-den-vtoroj-koncert-i-fajer-shou «Белый замок». День второй: концерт и файер-шоу] / Belorussian News Photos</ref>, правядзеннем культурных мерапрыемстваў і тэматычных вечарынак, правялі конкурс агнявога майстэрства ''Fire Fight'' <ref>[https://illizium.by/firefest/spetsialnyy-gost-firetrend-muzykant-nadezhda-irdorat/ Специальный гость Firetrend: музыкант Надежда Ирдорат] / Фестивали, организованные проектом Illizium</ref>, стварылі музычны спектакль «Легенда пра Паладзіна». Разам з бубначом Валерыем Прыёмка праект аднавіў і ўзмацніў канцэртную дзейнасць.

1 верасня [[2012 год у гісторыі музыкі|2012]] года ў мінскім клубе Re:Public прайшла прэзентацыя дэбютнага альбома Irdorath пад назвай ''Ad Astra'' (частка крылатага лацінскага выслоўя [[Спіс крылатых лацінскіх выразаў|per aspera ad astra]] — «праз церні да зорак») <ref>[http://www.experty.by/content/zorny-debyut-irdorath-ad-astra-fotav-deaslukhats Зорны дэбют Irdorath — «Ad Astra» (+фота/+відэа/+слухаць)] / Experty.by</ref>. Да гэтага часу гурт паспеў абзавесціся ўласнай эмблемай, на якой намаляваны [[цмок]], які кусае сябе за хвост, і слоганам: «На крылах дракона наперад да зорак!».

Поспех дэбютнага альбома падштурхнуў гурт да актыўнага пашырэння геаграфіі выступаў. У наступныя два гады калектыў адыграў мноства канцэртаў як на тэрыторыі [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]], так і на канцэртных пляцоўках [[Польшча|Польшчы]], [[Літва|Літвы]], [[Германія|Германіі]] і [[Францыя|Францыі]].

25 красавіка [[2014 год у гісторыі музыкі|2014]] года лідары Irdorath Уладзімір і Надзея адзначылі вяселле падчас сольнага канцэрта ў Мінску на вачах у прыхільнікаў і сяброў гурта <ref>[https://www.youtube.com/watch?v=tCj8gcOqnro&vl=ru Irdorath (BY) — Wedding on stage] / Irdorath (BY) — Wedding on stage</ref>.

У верасні [[2014 год у гісторыі музыкі|2014]] года гурт з поспехам выступіў на сваім першым вялікім нямецкім фэсце — ''Festival Medieval'' (Selb, [[Германія]]) <ref>[https://www.last.fm/ru/festival/3819902+Festival-Mediaval+VII/lineup Участники Festival-Mediaval VII] / last.fm</ref>, што паслужыла штуршком да развіцця ў еўрапейскім кірунку. За 2 гады склад гурта пашырыўся, што дазволіла выкарыстоўваць большую колькасць арыгінальных інструментаў: дудэльзакі (разнавіднасць сярэднявечнай [[дуда|дуды]]), хардзі-гардзі (еўрапейская [[колавая ліра]]), [[віяланчэль]], [[скрыпка]], бузукі (разнавіднасць [[лютня|лютні]]), дзіджырыбон (духавы інструмент абарыгенаў Аўстраліі), [[варган]]ы.

25 студзеня [[2015 год у гісторыі музыкі|2015]] года Irdorath выпусцілі свой першы афіцыйны кліп ''As Bas'' па матывах беларускай дзіцячай лічылачкі <ref>[https://afisha.tut.by/news/premier-tut/432843.html Группа Irdorath превратила в хоррор детскую считалочку. Премьера клипа TUT] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200303143104/https://afisha.tut.by/news/premier-tut/432843.html |date=3 сакавіка 2020 }} / [[Tut.by]]</ref>. Відэакліп набраў вялікую папулярнасць і стаў пачаткам развіцця гурта ў напрамку [[кінамастацтва]]<ref>{{Cite web|url=http://www.belmarket.by/artisty-za-rubezhom-sovety-byvalyh|title=Артисты за рубежом: советы бывалых|last=Яковенко|first=Алена|date=2018-04-27|website=|publisher=[[Белорусы и рынок (1990)|Белорусы и рынок]]|language=ru|dead-url=no|archiveurl=https://web.archive.org/web/20200410062537/http://www.belmarket.by/artisty-za-rubezhom-sovety-byvalyh|archivedate=10 красавіка 2020|accessdate=2020-04-09|deadurl=no}}</ref>.

1 мая [[2015 год у гісторыі музыкі|2015]] года гурт выпусціў другі альбом — ''Dreamcatcher'' <ref>[http://www.experty.by/content/irdorath-dreamcatcher-audio Irdorath «Dreamcatcher»(+аудио)] / [[Experty.by]]</ref>, запіс якога адбываўся ўжо ў адной з лепшых прафесійных студый Мінска — ''Everest''. Гурт адсвяткаваў гэтую падзею маштабным сольным канцэртам са спецыяльнай пашыранай праграмай: на сцэне адначасова знаходзілася да дванаццаці артыстаў. Адна з кампазіцый альбома — «Быў. Ёсць. Буду» на вершы беларускага пісьменніка [[Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] — перамагла ў намінацыі «Песня года» па версіі музычнага партала [[Тузін Гітоў]].<ref>[http://tuzin.by/article/3279/irdorath-bielarusy-byli-josc-ji-buduc.html Irdorath: «Беларусы былі, ёсьць і будуць!»] / [[Тузін Гітоў]]</ref>

У [[2016 год у гісторыі музыкі|2016]] годзе ''Dreamcatcher'' быў перавыдадзены на нямецкім лэйбле ''Miroque music'' <ref>[https://www.discogs.com/de/Irdorath-Dreamcatcher/release/13854610 Irdorath «Dreamcatcher» Reissue] / [[Discogs]]</ref> і прэзентаваны на найбуйнейшым гатычным фэсце Еўропы ''[[:ru:Wave-Gotik-Treffen|Wave Gotik Treffen]]'' <ref>[https://heathenharvest.wordpress.com/2016/10/03/wave-gotik-treffen-2016-live-report-series-days-ii-iii/amp/ Wave-Gotik-Treffen 2016 Live Report Series: Days II & III] / Heathen Harvest Report</ref>. Таксама гурт выпусціў сваю другую відэапрацу ''Adde Duas'': алюзію на [[дэкаданс]] канца 19 стагоддзя на аснове вершаў са зборніку ''[[:en:Carmina Burana|Carmina Burana]]''. У працы са стылістыкай ўпадніцкага гатычнага цырка Irdorath яшчэ раз прадэманстраваў свабоду ад стылістычных межаў.

1 верасня [[2017 год у гісторыі музыкі|2017]] года ў мінскім клубе Re:Public адбылася прэзентацыя трэцяга студыйнага альбома гурта Irdorath — ''Wild''. Афіцыйна альбом быў выпушчаны 13 кастрычніка 2017 года на нямецкім лэйбле ''Foxy Records'' <ref>[https://sonic-seducer.de/index.php/en/sonic-seducer-archive/cd-reviews/50-cd-rezensionen-e/4769-irdorath-wild-cd-rezension-review-kritik.html Irdorath «Wild» Review] / Sonic Seducer Magazine</ref>. У альбом увайшлі дзесяць аўтарскіх кампазіцый і бонус-трэк. Сярод іх — дзве інструментальныя, пяць песен на беларускай мове (у тым ліку народная «Купала на Івана», на якую быў зняты відэакліп <ref>[https://euroradio.fm/ru/prezentaciya-singl-kupala-na-ivana-i-video-na-nego-ot-gruppy-irdorath Презентация: Сингл «Kupala na Ivana» и видео на него от группы Irdorath] / [[Еўрапейскае радыё для Беларусі]]</ref>), тры на англійскай і адна на латыні.

Таксама ў [[2017 год у гісторыі музыкі|2017]] годзе Irdorath стаў першым музычным калектывам з Беларусі, які выступіў на ''[[:ru:Wacken Open Air|Wacken Open Air]]'' (найбуйнейшы метал-фэст Еўропы) <ref>[https://www.regioactive.de/galerie/2017/08/03/fantasie-folk-live-bilder-von-irdorath-beim-wacken-open-air-2017-Q6mp9L3nP7.html Fantasie-Folk: Live-Bilder von Irdorath beim Wacken Open Air 2017] / Regioactive</ref>. Да гэтага часу гурт шчыльна замацаваўся ў статусе хэдлайнераў на гістарычных, фолк і этна фестывалях у СНД і гастролі па Еўропе сталі набіраць абарот.

У [[2018 год у гісторыі музыкі|2018]] годзе гурт прадставіў кліп на кампазіцыю ''Varazheya'' <ref>[https://people.onliner.by/2018/08/16/irdorath Музыканты Irdorath сняли мистическое видео «из дикого леса другой Беларуси». Получилось очень красиво] / [[Onliner.by]]</ref>, у якім зноў звярнуўся да [[Беларускі фальклор|беларускага фальклору]]. Гісторыю лясной ведзьмы гурт здолеў напоўніць сімвалізмам, міфалагічным падтэкстам і прыгожымі візуальнымі рашэннямі.

У канцы [[2018 год у гісторыі музыкі|2018]] года легендарны нямецкі medieval-гурт [[:ru:Corvus Corax|Corvus Corax]] запрасіў Irdorath падзяліць з імі сцэну на традыцыйным калядным канцэрце ў храме [[:de:Passionskirche (Berlin)|Passionskirche]] (Берлін) <ref>[https://www.laetitium.de/irdorath-mit-corvus-corax-in-der-passionskirche/ Irdorath mit Corvus Corax in der Passionskirche] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200303144601/https://www.laetitium.de/irdorath-mit-corvus-corax-in-der-passionskirche/ |date=3 сакавіка 2020 }} / Laetitium</ref>. Было адграна 2 шоу запар.

За [[2019 год у гісторыі музыкі|2019]] год Irdorath выступіў у дванаццаці краінах Еўропы (ад [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]] да [[Нідэрланды|Нідэрландаў]], [[Бельгія|Бельгіі]] і [[Славенія|Славеніі]]), пераадолеўшы каля 40000 км. Таксама адбыўся першы сольны канцэрт Irdorath у [[Германія|Германіі]] ([[Мюнхен]], Spectaculum Mundi) <ref>[https://www.spectaculum-mundi.de/event/irdorath/ Irdorath Show] / Spectaculum Mundi</ref>.

[[2020 год у гісторыі музыкі|2020]] год пачаўся з выхаду сінгла і кліпа ''Serca Rascolata'' <ref>[https://people.onliner.by/2020/01/17/irdorath-2 Serca Raskolata. Премьера клипа фэнтези-фолк-группы Irdorath] / [[Onliner.by]]</ref>. Гэта самая сур’ёзная кінапраца Irdorath, напоўненая глыбінёй і драматызмам. У здымках прынялі ўдзел родныя браты і сястра Уладзіміра Ірдарат. Відэакліп стаў дэбютнай рэжысёрскай працай Надзеі.

Сур’ёзнасць тэматыкі адзінства сям’і, унутранай барацьбы і ачышчэння ад глыбінных перажыванняў не перашкодзіла Irdorath захаваць свой фірмовы атмасферны візуальны стыль.

Irdorath прайшоў шлях ад вулічнага шоу ў правінцыйных гарадах Беларусі да сур’ёзнага праекта, які выступае на сцэнах маштабных еўрапейскіх фестываляў са сваім фірмовым стылем. Гурт пастаянна развіваецца, у музыцы выяўляецца ўсё больш беларускага фальклорнага падтэксту, кліпы становяцца глыбей, а шоу — маштабней (напрыклад, у якасці дэкарацый выкарыстоўваюцца трохметровыя крылы дракона на сцэне). Вядзецца праца над новым праектам, прысвечаным [[славянская міфалогія|славянскай міфалогіі]].
== Крымінальны пераслед (2020–2021) ==
У жніўні 2020 года падчас [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|прэтэстаў]] удзельнікі выканалі песню «[[Хочу перемен!]]» гурта «[[Кино]]» з дудой на маршы<ref name="Dudelsäcke">{{cite web|author=Jens Uthoff|title=Repression gegen belarussische Band: Maschinengewehre gegen Dudelsäcke|publisher={{нп3|Die Tageszeitung|Die Tageszeitung|pl|Die Tageszeitung}}|date=2021-08-15|ISSN=0931-9085|url=https://taz.de/Repression-gegen-belarussische-Band/!5793736/|accessdate=2021-08-15|language=de}}</ref>. З-за гэтага на святкаванні дня нараджэння спявачкі Надзеі Калач 2 жніўня 2021 года спецыяльны атрад арыштаваў 16 чалавек: музыкаў «Irdorath» і іх сяброў<ref name="Dudelsäcke" />. Частку людзей асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|міліцыі]], а Антон Шніпа, Надзея і Уладзімір Калач (Ірдарат), Пётр і Юлія Марчанкі, Зміцер Шыманскі сталі фігурантамі крымінальнай справы па арт. 342 КК (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Сумеснымі заявамі праваабарончых арганізацый, сярод якіх [[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]], [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]], [[Беларускі Хельсінкскі камітэт|Беларускі Хельсінскі камітэт]], [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускі ПЕН-цэнтр]], усе яны былі прызнаны [[Палітычныя зняволеныя|палітычнымі зняволенымі]]<ref>{{Cite web|date=2021-08-18|title=Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў|url=http://spring96.org/be/news/104712|url-status=live|access-date=2021-08-18|website=|publisher=[[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]]|language=be}}</ref><ref>{{Cite web|date=2021-08-10|title=Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 10 новых палітвязняў|url=http://spring96.org/be/news/104627|url-status=live|access-date=2021-08-18|publisher=[[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]]|language=be}}</ref>.

== Геаграфія гастрольнай дзейнасці ==
Некаторыя з фестываляў, на якіх выступалі Irdorath:
* [[Германія]]: ''[[:de:Wacken Open Air|Wacken Open Air]], Wacken Winter nights, [[:ru:Wave-Gotik-Treffen|Wave Gotik Treffen]], [[:de:Mittelalterlich Phantasie Spectaculum|Mittelalterlich Phantasie Spectaculum]], Festival Medieval, Autumn Moon, Role Play Convention''.
* [[Беларусь]]: ''[[Свята Сонца]], [[Наш Грунвальд]], Калядны фэст, Дударскi фэст, Мсціслаўскі рыцарскі фэст, Белы замак''.
* [[Украіна]]: ''Старадаўні Меджыбож, Фарпост, Княжы, Ноч у Луцкім замку, Тустань, Срібний ТаТоша''.
* [[Расія]]: ''[[:ru:Дикая Мята|Дикая Мята]], Выборгский средневековый фестиваль, Купавы Ночь''.
* [[Літва]]: ''[[Kilkim Žaibu]], [[Mėnuo Juodaragis]].
* [[Румынія]]: ''Celtic Transilvania, Cetati transilvania, Bistrita Medievală''.
* [[Польшча]]: ''Festiwal Mitologii Słowiańskiej, Byczyna — Międzynarodowy Turniej Rycerski''.
* [[Славенія]]: ''Castle Kolpa, [[:en:Folkest|Folkest]]''.
* [[Італія]]: ''Strigarium, [[:en:Folkest|Folkest]]''.
* [[Бельгія]]: ''[[:en:Na fir bolg|Na Fir Bolg]]''.
* [[Нідэрланды]]: ''Middeleeuws Winschoten''.
* [[Аўстрыя]]: ''Ritterspiele Ehrenberg''.
* [[Чэхія]]: ''[[:cs:Hradecký slunovrat|Hradecký slunovrat]]''.
* [[Сербія]]: ''[[:en:Battle of the Nations (Medieval Tournament)|Battle of the Nations]]''.

== Дыскаграфія ==

=== Студыйныя альбомы ===
* Ad Astra ([[2012 год у гісторыі музыкі|2012]])
* Dreamcatcher ([[2015 год у гісторыі музыкі|2015]])
* Wild ([[2017 год у гісторыі музыкі|2017]])

=== Відэакліпы ===
* As Bas ([[2015 год у гісторыі музыкі|2015]])
* Adde Duas ([[2016 год у гісторыі музыкі|2016]])
* Kupala na Ivana ([[2017 год у гісторыі музыкі|2017]])
* Varazheya ([[2018 год у гісторыі музыкі|2018]])
* Serca Raskolata ([[2020 год у гісторыі музыкі|2020]])

== Склад ==

=== Цяперашні склад ===
* Уладзімір Ірдарат — вакал, дуды, дзіджырыду, раўшпфайфы, варган.
* [[Надзея Робертаўна Калач|Надзея Ірдарат]] — вакал, дуды, колавая ліра, раўшпфайфы, клавішы.
* Аляксей Палаўчэня — ударныя, перкусія.
* Аляксандра Аляксюк — віяланчэль.
* Веніямін Шчарбакоў — ударныя, перкусія.
* Аляксандр Міхалёў — гітара.

=== Былыя ўдзельнікі ===
* Віталь Буйвід — струнныя.
* Павел Шмыга — ударныя.
* Антон Шніп — струнныя, ударныя.
* Валерый Прыёмка — ударныя.
* Пятро Марчанка — струнныя.
* Юлія Віцень — скрыпка.
* Анастасія Філіпенка — віяланчэль.

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
{{Commonscat|Irdorath (band)}}
* [http://irdorath.by/ Афіцыйны сайт калектыва]
* [https://www.youtube.com/channel/UCRGFz04MU0RJ50mP6cn39XQ/featured Афіцыйны youtube-канал калектыва]
* [https://www.facebook.com/Irdorath.by/?ref=br_rs Старонка гурта] на [[Facebook]]
* [https://www.instagram.com/irdorath.by/ Старонка гурта] у [[Instagram]]
* [https://vk.com/irdorath Старонка гурта] [[У Кантакце]]
* [https://music.mediacube.network/Irdorath Старонка калектыва на MediaCube]

[[Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі]]