Revision 6804 of "Абрахам Лінкальн" on bewikiquote

[[Выява:Abraham Lincoln head on shoulders photo portrait.jpg|thumb|200px|Абрахам Лінкальн]]

'''Абрахам Лінкальн''' (1809 - 1865), 16-ы прэзідэнт ЗША, вызваленец рабоў ЗША.

==Выказвані Абрахама Лінкальна==
З падтрымкай грамадскасці, нішто не схібіць; без такой падтрымкі, не ўдасца нішто. Таму той, хто фарміруе грамадскую думку, сягае глыбей за таго, хто ўхваляе [[закон]]ы ці выносіць пастановы. Ён робіць магчымым ці немагчымым выкананне саміх законаў і пастановаў.
{{крыніца|Першыя дэбаты са Стэфанам Дугласам, г. Аттава, Ілінойс, (21 жніўня 1858)}}

Узяцца чытаць, пагатоў адказваць на ўсе напады на мяне, было б роўна з тым, каб зачыніць гэтую краму для ўсяго іншага. Я раблю, як ведаю, найлепей — найлепей як умею; і збіраюся рабіць так да канца. Калі канец акажа маю слушнасць, то ніякія казанні супраць мяне не будуць нічога вартыя. Калі акажацца, што я памыляўся, то і дзесяць анёлаў, якія б кляліся, што слушнасць была маёй, не зробяць розніцы.
{{крыніца|The Inner Life of Abraham Lincoln: Six Months at the White House by Francis B. Carpenter}}

Прапаную завершыць [сустрэчу] выкананнем мелодыі ці песні на наш выбар. Я заўсёды лічыў "Дыксі" адной з найлепшых мелодый, якія чуў... Кажуць, што нашыя праціўнікі паспрабавалі прысвоіць яе. Учора я настойваў, што мы яе ганарова захапілі... Я пытаўся ў генеральнага пракурора, і ён лічыць, што гэта наш ганаровы трафей... Дык прашу Аркестр зайграць нам яе як найлепей.
{{крыніца|Зварот на сустрэчы (10.4.1865) да вайсковага аркестру, каб зайграць "Дыксі", культавую песню паўднёвых штатаў. Цытата вядомая ў варыянтах. Перакладзены тут быў працытаваны ў Hans Nathan, "Dan Emmett and the Rise of Early Negro Minstrelsy" (1962).}}

==Выказванні пра Абрахама Лінкальна==
Некаторыя палітыкі ніколі не здагадваюцца, што Лінкольна варта не толькі цытаваць, але і наследаваць.
{{крыніца|Невядомы аўтар ў кнізе Evan Esar, "20,000 Quips & Quotes" (1996).}}

{{Вікіпедыя|Абрахам Лінкальн|Абрагам Лінкальн}}
{{DEFAULTSORT:Лінкальн Абрахам}}
[[Катэгорыя:Аўтары-Л]]
[[Катэгорыя:Палітыкі]]
[[Катэгорыя:Амерыканцы]]