Difference between revisions 10204 and 24114 on bewikisource<poem> I. ХРЭСЬБІНЫ Вясковая ўбогая хата. Ноч. Усе спяць. У асінавых начоўках, аберчанае зрэбнымі пялёнкамі, ляжыць дзіцянё. Над ім з'яўляюцца цені і пяюць. Жыццё Ўсясільнай рукою тварэння Даю яму права існення, На ўласнасць ваду і зямлю, Душу яму такжа даю. Пад уладай сваёй будзе меці Як ёсць усё чыста на свеце; Ён будзе ўсіх чыста дужэй, Ён будзе ўсіх чыста мудрэй. IІ рэкі, і долы, і горы Яго будуць слухаць з пакорай; Там высуша, там правядзе, Там зрые, а там узнясе. Лясы ён аберне на поле, Ўсялякія ўстроіць будоўлі: Святыні пад неба зірнуць, Цямніцы пабелай бліснуць. Так будзе ён царам прыроды, Сам найдасканальшага роду, IІ будзе цар гэты навек Названне насіць — чалавек. Доля Яму буду я напяваці Аб радасці, славе, багацці, Дзе шчасця палае прасвет, Як самага сонейка цвет. Ён, чуючы гэтыя песні, Не раз загалосіць балесне IІ страшнай азвецца кляцьбой, Бяссільны жыць вечна са мной. IІ стане ганяцца за мною Ён думкамі, сэрцам, душою, — Я, песню прапеўшы, ўцяку Ці ў поле, ці ў лес, ці ў раку. IІ будзе так жыць і маліцца, Сваёю няўдачай хваліцца Стварэнне жыцця — чалавек, Аж ляжа ў зямельку навек. Бяда Во! тутка маё панаванне! Са мной ён і ляжа, і ўстане. Вясна, лета, восень, зіма -— Я з ім, як царыца сама. Напрасна мяне будзе гнаці: 3 ім буду за хатай, у хаце, IІ так ён зжывецца са мной, Што стану яго я душой. На плечы ўзвалю горб вялікі, Абую ў лазовыя лыкі, Як ночай, хай блудзе па дню, -— Прасветласць я выдзеру ўсю. Голад iі холад (разам) Мы будзем хадзіць за ім парай, Наводзіць балесці і хмары, Душой і хацінай трасці, Адвечныя казкі плясці. Хай чуе і сілен, і молад, Як страшан і голад, і холад, IІ рыне ў магільны пясок Праз сцюжу, праз хлеба кусок. Хор Гэй, спраўма над ім тут хрысціны Слязы і крыві церушынай! Хай будзе ні мал, ні вялік, Няхай носіць імя: Мужык. Дзіцянё заплакала; цені разбягаюцца і нікнуць. </poem> [[Катэгорыя:Адвечная песьня ў ХІІ-ці праявах]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=24114.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|