Difference between revisions 10220 and 19561 on bewikisource<poem> VIII. ВОСЕНЬ Досвітак. Ток. Бледна курыцца на сцяне газоўка. Мужык малоціць. Цэп гудзе. Яму, глуха заводзячы, падцінае вецер. Дзверы адчыняюцца, уваходзіць Восень. У адной руцэ трымае пук усялякіх павялых зёлак, у другой — пусты мех. Восень Я усюды хадзіла, Я усюды была, Як дзе што урадзіла, Я рахунак вяла. IІ к табе во зайшлася Паглядзець, запытаць, Як ты жыў, як спраўляўся, Што відаць, што чуваць? Вясна, Лета блудзілі Па ўсёй чыста зямлі; Ці ж пароўні дзялілі, Роўна ўроду няслі? Цябе з краю да краю Было ўсюды ўдаволь: Даказаў дзіваў, знаю, Твой і пот, і мазоль. Дык як з кормам? як жыта? Двор то мае чым жыць: Сенам пуня набіта, 3 дабром ток аж трашчыць. Мужык Восень, ясная пані, Глянь! я лгаць не хачу — Да паўзімкі не стане, Як лічу, не лічу. Няма штосьці ўмалоту, Ды і што малаціць? Копкі дзве акалоту, Грэчкі з возік ляжыць. 3 копку яркі, ячменю, Трохі сена, аўса...… Вось і хлеб, і насенне, IІ за труд плата ўся! Пры стале ж сядзе спора Спажываці дары Жонка, дзетак сямёра Ды татуля стары. Восень Праўду вашэць гамоне: Бог не вельмі ўспамог, Але ты не сягоння Так устаў, так і лёг. Вось і сёлета трэба Дацягнуць да канца, Прыкупі з пудзік хлеба Да пазыч з воз сянца. Пудзік хлеба з мякінай, Груцы, бобу крыху, Якой бульбы асьміну -— Ці ж не дось мужыку? Мужык Ну і рада, ой рада! Дакупіць, дакупіць!.. Дзе ж капейка ў "«гада"»? Дзе яго скарб ляжыць? На насенне, на страву Трос вясной кішанёй, Летам штраф за "«патраву"»; Воласць не за гарой. Восень Як гляджу, ўсё находжу Недастаткі адны, Будзь здароў! Я адходжу Да суседкі Зімы. Выходзіць. На дварэ вецер вые штораз мацней. Каплі сцюдзёнага дажджу шлёпаюць аб гнілыя сцены. Мужык набірае ў рэзгіны вязку саломы і ідзе даваць скаціне. Дзверы са скрыпам зачыняюцца. </poem> [[Катэгорыя:Адвечная песьня ў ХІІ-ці праявах]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=19561.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|