Difference between revisions 10222 and 22099 on bewikisource<poem> X. ЗІМА Лес. Унізе на дрэвах вісіць кругом шэрань. Мужык у палатаным кажуху, у лямцовай шапцы стаіць па калені ў снезе і сячэ таўстую хвойку. Здаля прыбліжаецца 3іма. У яе ў адной руцэ кавадла і молат, у другой жмут жалезных путаў. Як ідзе, молат ударае аб кавадла, а ланцугі бразгаюць. Зіма Як жыў, як дуж, як маешся? Ці жыці не дакучыла? Усюды я шатаюся IІ да цябе во лучыла. Кандалікамі звонячы, Іду к табе — ўсясільная, На долю тваю помнячы, Іду к табе — магільная. Над цэлай над старонкаю Я паняй разгасцілася; Мой снег ляжыць пялёнкаю, Ў мой лёд рака пакрылася. Гуляю я з марозамі, Гуляю я са сцюжамі, Смяюся я над слёзамі, IІ ўсіх, і ўсё я дужаю. Кінь выгляд акалелага, Прысядзь во на калодачцы! Крапчэй ты свету цэлага, Ну, што? Каб нам паходацца? Мужык Ой, Зімка, пані ясная! Не варта наругаціся, Прытыкі кінь напрасныя: 3 кім тут за плечы браціся? Я з сілаю разлучаны: Ў палях, лугах загінута...… Няўдачамі замучаны, Пацехамі пакінуты. Рукою чуць пакратаю; Не муч жа абарванага! Пад футры йдзі багатыя, Ў палацы мураваныя! Сям'’я мая галодная, Хаціна мая хіліцца. Ідзі, Зіма нягодная! Не дуж з табою сіліцца. Зіма Не дам ніколі веры я Тваёй брахні ап'’янчанай, Што гора цябе мерае, Што слёзамі ты няньчаны. Каму ж тут хвойкі валяцца Рукою мазалістаю? IІ шуркі каму ставяцца На пасеку на чыстую? Ці ж хата з хвойкі зваленай Не грэта, не пастаўлена? Ці ж пасека не сеяна, Сахой тваёй абнесена? Мужык Туды, ў краі далёкія, Як дні мінуць кароткія, Сасоначкі высокія Плывуць ракой-паводкаю. Гасцінцамі, дарогамі У горад шуркі цягнуцца,— Не за маймі парогамі Скарб пасечны хаваецца. Зіма Табе жыццё, знаць, сцелецца, Як бы сама нуда тая; Пашлю ўдабаў мяцеліцу, Няхай з бядой рассватае. Адыходзіць. Пачынаецца мяцеліца. Цямнее. Хвойка, падсечаная, з трэскам і грукам валіцца і забівае Мужыка. Стада згаладалых ваўкоў прыбліжаецца к нябожчыку. Лес стогне. </poem> [[Катэгорыя:Адвечная песьня ў ХІІ-ці праявах]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=22099.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|