Difference between revisions 11014 and 18870 on bewikisource{{зЗагаловак | назва = Наперад! | аўтар = Якуб Колас | секцыя = Верш | папярэдні = | наступны = | анатацыі = Ккрыніца: = http://yakubkolas.ru/category/vershy | год = 1937⏎ }} <poem> * * * Грымяць мнагаспеўнасцю гукаў супольных. Як гімн перамогі, вясной ручаі, IІ мары аб сонцы струменяць гаі, IІ тоіцца мудрасць у далечах вольных. Ёсць чары-прывабы прастораў наддольных Што лучаць бязмежным блакітам краі, Як родных яшчэ не сабранай сям'’і, Каб дружба гучала у песнях застольных. IІ хто засумуе па новай радзіме? Ці прыйдзе вялікі той час і калі? IІ як яго людскасць раскутая ўспрыме? Праслаўлена будзе цудоўнае імя Таго, хто рассуне граніцы зямлі IІ мудрасцю праўды краіны абніме. * * * Рассыпаны зоры брыльянтавым пухам, IІ Млечнага Шляху ляжаць абрусы Таемным акордам спрадвечнай красы, Як водгулле змоўкшай даўно завірухі. У калавароце няспыннага руху, У сонцавым ззянні, у бляску расы — Усюды разліты жыцця галасы, IІ многа ў іх сэнсу для чуткага слуху. Раджаюцца, гаснуць заранкі і ночы, Мяняюцца ходы прыліваў і рэк, IІ ў часах губляецца голас прарочы, Адзначан для кожнай істоты свой век. Жыццё ж безупынна ўсё крочыць і крочыць А разам з ім — вечны юнак-чалавек. * * * Наперад, вандроўнік! А шлях так багаты Якія разлогі навокал, зірні! Усходняе сонца запаліць агні, Рассее праменні, як сейбіт зярняты. Сустрэнецца вецер з табою крылаты, IІ гром табе голас падасць з вышыні, Пачуеш ты скаргі і сум цішыні, Ты праўду пазнаеш у мроку зацятым. Вітай жа дарогі і новыя далі, IІ вечнага руху святыя скрыжалі, IІ юнасць людскую, і мудрае слова, IІ ясную радасць дабра, перамог, IІ гэты шырокі, чароўны разлог, Дзе заўжды прыгожа ўсё, молада, нова. </poem> (''1937'') [[Катэгорыя:Вершы]] [[Катэгорыя:Якуб Колас]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=18870.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|