Difference between revisions 13640 and 21149 on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="" /><div class="pagetext"> </noinclude>што даўно ведае ход у схаваную бібліятэку і запрапанаваў пайсці агл\'едзець падземныя скарбы. Калі нарэшце начныя вандроўнікі дабраліся да першага шырокага падзямелля, дзе стаяла дубовая труна-корст, яны прачыталі на ёй надпіс, зроблены "глаголіцкімі" літарамі: "Я, Ярамір, ходы гэтыя працай многай утварыў і дэманаў пяці, моцай слоў тайных, на пілнаванне давечнае ўвязаў тут. Хай унасячага сюды прапусцяць, а на вынасячым споўніцца слова." Праваднік запатрабаваў ад галоўнага героя ўрачыстай прысягі: "Акром мяне, з жывых, ніхто не ведае аб гэтым ходзе. Ты другі будзеш ведаць аб ім і перадасі патомным". Калі ў гулкім падзямеллі гучэлі хвалюючыя словы раптоўна патухае свечка. Пасля вялікіх намаганняў, адшукаўшы сернікі і запаліўшы агонь, перад вачыма аўтара-героя паўстала крывавая сцэна смерці "Падземнага Чалавека". У пошуках выйсця з падзямелля галоўны герой сустракае... жывую постаць з абліччам... Івана Іванавіча. Высвятляецца, што і цяпер у глыбокіх падзямеллях жывуць далёкія продкі. Далейшыя дзівосныя прыгоды падзямельнага жыцця паўстаюць ніб працяг дзённай размовы на кватэры ў Івана Іванавіча і выглядаюць досыць рэалістычнымі. <noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=21149.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|