Difference between revisions 19190 and 27053 on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">⏎ ⏎ ⏎ </noinclude><poem>Да ў маёй каханкі Смаляныя лаўкі, Як сеў, так і прыкіпеў.</poem> <poem>5. Прыехала Каляда на сівым коніку, Паставіла коніка ў адрынцы, Сама села на куце ў пярынцы. Пастаўляла дудачкі на стаўпе. Грайце, дудачкі, голасна, Скачыце, дзевачкі, хораша.</poem> <poem>6. Пайшла Каляда, калядуючы, Да за ею хлопчыкі, жабруючы, Каляда! Пайшла Каляда па ляду, Рассыпала Каляду, Каляда! А вы, дзевачкі, не гуляйце, Да ідзіце Каляду пабірайце, Каляда!</poem> <poem>7. Калі б я была шэрай зязюляй, Паляцела б я Лукашку пад шыбачку, Паглядзела б я у Лукашкі кашулечкі: А чы беленька, а чы тоненька у Лукашкі кашулечка? Так тоненька, як кляновая лісціначка, Так беленька, як белая паперачка.</poem> <poem>8. Вечар, вечар, вечарыначка, Хто там едзе вечарыначкай? Едзе, едзе Андрэйка п’яны: — Адчыні, Кацярынка, я твой каханы. — Не адчынюся, брата баюся, А проціў цябе сама лістам сцялюся.</poem><noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=27053.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|