Difference between revisions 20555 and 27074 on bewikisource<noinclude><pagequality level="2" user="Хомелка" /><div class="pagetext">⏎ ⏎ ⏎ </noinclude>'''8. АБ СТВАРЭННІ БАЛОТ''' Перш-наперш была адна толькі вада; па ёй кой-калі хадзіў бог. Вот толькі раз ён ідзець, ажно відзіць — плывець вадзяны пузыр. Во й кажыць бог: — Стой! Пузыр астанавіўся. Кажыць бог: — Лопні! Пузыр лопнуў, з яго выскачыў чорт і кажыць: — Што табе нада, божухна? Тагды бог кажыць: — Нада б было здзелаць што пацвярдзей, а то няўдоба хадзіць. Во і стаў бог з чортам меркавацца, як ета зрабіць нада. Тады ўздумаў бог, што ў вадзе ляжыць кавалак зямлі і кажыць чорту: — Дастань-ка ты тую зямлю. Чорт як буўтыхніць! Ажно чэраз тры дні прыскочыў; набраў чорт по́лан по́дал зямлі дый шчэ за шчаку напіхаў. Тады бог стаў раскідываць тую зямлю па вадзе. Куды ні сыпнець — станіць зямля; і рассыпаў усю зямлю з падала́. А што залажыў чорт за шчаку, пра тое змоўчаў, богу не сказаў. Тагды бог кажыць: — Штоб па зямлі параслі дзяро́вы і травы. Во як стаці расціць на зямлі дзяровы і травы і ў чорта за шчакой сталі росць дзяровы і травы. Раздула чорту рот, не можна яму, ні піць, ні есць. Аднача доўга крапіўся чорт. Тагды відзіць, што ні ў магату... а тут і бог ідзець...<noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=27074.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|