Difference between revisions 22011 and 27086 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>2. <poem>Бог ся раждае, хто ж то можа знаці?
Ісус Му імя, Марыя Му Маці.

Тут ангелы чудзяцца,
Раджонага баяцца,
А вол стаіць, трасецца,
Асёл смутны пасецца,
Пастырыя клячуць,
У плоці Бога бачуць,
Тут жа, тут жа, тут жа,
Тут жа, тут!<ref>Прыпеў ад слоў «Тут ангелы…» і да слоў «…тут жа, тут!» уключна паўтараецца пасля кожнай страфы.</ref>

Марыя Му Маці прыгожа спявае
І хор ангельскі ёй дапамагае.

Іосіф старэнькі калыша Дзіцятка:
«Люляй жа, люляй, малое Атрачатка!»

Трые царые к вяртэпу прыйдоша,
Ліван і смірну, златы прынесоша.

А пастырые к нему прыбегаюць
І яко Цара свайго вітаюць.

І мы днесь к Небу прыбегайма,
Раджонаму Богу хвалу-чэсць аддайма!</poem>

3. <poem>Радуйся, Адама племя,
Бог радзіўся ў Віфліеме!

Вясёла навіна: радзіла нам Сына,
У вярцепе спелянала, сенам Хрыста пакрывала

Марыя!<ref>Прыпеў ад слоў «Вясёла навіна…» і да слова «…Марыя» уключна паўтараецца пасля кожнай страфы.</ref>

Радуйся, стары Адаме,
Радуйся і ты, Аўрааме!</poem><noinclude></div></noinclude>