Difference between revisions 22224 and 27088 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude><poem>Ці ёсць дома пані гаспадыня?
Ёсць дома пан гаспадар,
Ёсць і пані гаспадыня.
Сядзяць абое ў канцы стала,
На іх шуба дубляна,
На шубаньцы кован пояс,
На поясе калітанька,
У калітаньцы поўна грошы.
Па пяць злоты і па чатыры
Каляднічкам адлічылі.</poem>

ВЫЯВА

<poem>6. Ясна-красна ў лузе каліна,
Ой, дай Божа, ў лузе каліна!
Шчэ й краснейша Іванка жана,
Ой, дай божа, Іванка жана!
Па двары ходзіць, як месяц сходзіць,
Ой, дай Божа, як месяц сходзіць!
У сені ўвайшла — зоранька зыйшла,
Ой, дай Божа, зоранька зыйшла!
У хату ўвайшла — панічы сядзяць,
Ой, дай Божа, панічы сядзяць!
Панічы сядзяць, шапанькі дзяржаць,
Ой, дай Божа, шапанькі дзяржаць!
Пытаюцца яе: «Чыя ты жана?
Ой, дай Божа, чыя ты жана?
Ці ты папова, ці каралёва?
Ой, дай Божа, ці каралёва?»
А Іванка кажа: "То мая жана,
Ой, дай Божа, то мая жана!
Мая жоначка, як паненачка,
Ой, дай Божа, як паненачка!
За ёю пасаг — пасаг не малы,</poem><noinclude></div></noinclude>