Difference between revisions 23019 and 27070 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="3" user="Renessaince" /><div class="pagetext">


</noinclude>{{№|38}}Азірнуўся бог да й пытае, што ён есць. Чорт, каб адперціся, хутчэй праглынуў тую зямлю. Толькі ён тое зрабіў, як у ём зямля пачала расці. Бачыць чорт, што зямля распёрла яго, от ён давай рыгаць. От дзе толькі чорт рыгнуў, там і зрабілася балота да такая нетра, што там і да тых час толькі й жывуць чэрці.

'''5. ЧОРТАВА БАЛОТА'''

(contracted; show full) па вадзе да так блюе, што аж з яго вантробы выпірае. А тым часам усё больш і больш па вадзе заплёўваецца чортава лаза. Моташна чорту, хочацца яму ўсё насенне з жывата выкінуць, от ён снуе па вадзе, бы павук, да ўсё блюе. Па немалым часе ўся вада закрылася лазою да ракітаю. Зачапіўся чорт за лазу да як рыгне, дык ўсё насенне і выскачыла з жывата ў ваду; і пачала з яго расці ўсялякая непатрэбная трава. Запаганіў чорт чыстую ваду і абярнуў яе ў паганае чортава балота.<noinclude><references/></
div></noinclude>