Difference between revisions 23122 and 75171 on bewikisource{{Загаловак | назва = Пахаваньне | аўтар = Янка Купала | сэкцыя = Верш | папярэдні = | наступны = | крыніца = http://rv-blr.com/vershu/view/31573 }} <poem> Пахаваў я сярод злому Ў пушчы песьню аб шчасьці — Так глыбока, скуль нікому І ніколі ня ўкрасьці. А каб хто аб гэтай справе Не сказаў дрэнным сказам, — Хаўтуры-памінкі справіў З пушчай, з ночкаю разам. Быў і вецер на магіле На абрадку бядачым, І русалкі не забылі - Шчырым плакалі плачам. А цяпер адно паставіць Толькі памятку важну, Каб нябожчыцу праславіць, Каб праславіць, як княжну. Хай прыходзіць ка мне тая Чараўніца-дзяўчына, Празь якую так спраўляў я Гэты сховы-ўспаміны, І з грудзей маіх гарачых Няхай выдзярэ сэрца, Ды на трох нажах стаячых Хай нясе і сьмяецца. Як паложыць на магіле, Дзе аб шчасьці сьпіць песьня, Само сэрца ў той жа хвілі Загарыцца, ускрэсьне. І гарэці вечна будзе На тым схове-пасадзе, І дадуцца дзіву людзі, Як кахаў я папраўдзе! (''1915'') </poem> [[Катэгорыя:Спадчына#REDIRECT [[Спадчына (1922)/IV/Пахаваньне]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=75171.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|