Difference between revisions 23392 and 75495 on bewikisource{{Загаловак | назва = Ўспомні!.. | аўтар = Янка Купала | секцыя = Верш | папярэдні = | наступны = | крыніца = http://rv-blr.com/verse/showCollection/2673#29773 | год = 1914 }} <poem> ''Ул. Станкевічанцы'' Ўспомні, як згубіш крыльлі арліны, Што моц у высях даюць лунаць, І сіл ня хопіць табе, дзяўчына, Сьвет і самую сябе змагаць! Ўспомні, як сетку з пут павуціных Мачыха-доля спляце у жыцьці, — Як на расстайных станеш пуцінах І не згадаеш, кудой пайсьці! Ўспомні, як згубіш ворага й друга, — Жыць пачнеш ценем з-пад курганоў Бязь веры ў шчасьце, бязь верных слугаў — Думак дзявочых, дзіцячых сноў! Ўспомні, як ночка ляжа навокал, Вецер засьвішча ў хаўтурны тон, А сэрца дрогне, бы ў клетцы сокал, І ў душы ўскрэсьне здань быўшых дзён! Ўспомні, ня ў хвілю радасьці дзіўнай, — Зь іншым разьдзеліш радасьць сваю, — І не мяне ты ўспомні, дзяўчына, — Ўспомні, от… гэту думку маю! (''1914'') </poem> [[Катэгорыя:Спадчына#REDIRECT [[Спадчына (1922)/IV/Успомні…]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=75495.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|