Difference between revisions 33895 and 38144 on bewikisource<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>Беларусы поруч з прадстаўнікамі ўсіх тутэйшых нацый працуюць у камітэтах і таварыствах дзеля апекі над сем'ямі запасных, дзеля помачы паўцякаўшым з родных месц, зруйнаваных у часе бітв. Беларускае грамадзянства шчыра адклікаецца на ўсе патрэбы народу і краю, сяляне дзеляцца сваім дабром і памагаюць працай сваей у гаспадарках, дзе не асталося і рабочых рук, на'т слалі грошы братам - польскім сялянам. У агульнакраёвай працы мы спатыкаемся зь людзьмі іншых нацый, з каторымі жывем ад вякоў, але былі мала знаёмы. Цяпер адны адных пачынаюць лепей пазнаваць, пачынаюць адны адных цаніць і лічыцца з чужымі думкамі і жаданьнямі. Гэта відаць хаця бы з таго, што ва ўсіх грамадзкіх справах усялякія абвесткі, афішкі ды іншыя выданьня друкуюцца ў нас у пяці краёвых мовах, - у тым ліку па-беларуску. Цяжкі, сумны час перажывае наш народ і ўвесь край. Але поруч з гэтым выяўляецца моц нашага народу, каторы не апускае ўжо рук ад першай бяды, выяўляецца і тое, што ўсе нацыі краю могуць, калі захочуць, працаваць у згодзе і еднасьці - дзеля карысьці супольнай бацькоўшчыны нашай, нашага краю. І на гэтым апіраецца наша надзея, што мінецца час ліхалецьця і ясная зорка ўсім нам ярка засьвеціць. '''===ЧАРОДНАЯ ЗАДАЧА'''=== Спадзеючыся на лепшае ''заўтра'', нельга сядзець злажыўшы рукі ''сягоньня''. І што б ні прынесла з сабой вайна, што б яна ні суліла нам у будучыні, мы павінны ўжо ''цяпер'' прыгатаўляцца да гэтай будучыні, думаць аб ёй, шукаць дарог да яе. (contracted; show full) Цяжкая гэта работа. Многа працы, многа сіл вымагае. Тым болей трэба рупіцца аб тое, каб яе зразу жа добра, акуратна наладзіць, каб праца грамадзянства не змарнавалася. Каб ''народны'' тэатр быў праўдзівай школай жыцьця, каб клікаў людзі на сьветлую дарогу да вялікіх сусьветных ідэалаў, ён павінен быць ''родным'' для народу. Гэта<noinclude><references/></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=38144.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|