Difference between revisions 38125 and 38126 on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /></noinclude><poem>Лейба! торбу на ў задатак, Дай мне крэпкага віна.</poem> (contracted; show full) Іншыя апавяданьні, каторыя, як ужо казаў, дужа добра аддаюць нашае жыцьцё, таксама паказваюць добрыя і благія бакі сялянскага быту. Новая кніжка павінна знайсьціся пад кожнай сельскай стрэхай, бо толькі пазнаньне і крытыка самых сябе можа навучыць, што ў нас благое, што добрае, і падбіць народ парупіцца, каб зьвясьці ўсё злое, усе балячкі нашы дазваньня. Толькі тады благая мінуўшчына ня будзе ўваскрасаць на кожным кроку, а вёска хутка пачне інакш выглядаць і прыме облік поступу і культуры. '''==="ШЛЯХАМ ЖЫЦЬЦЯ"'''=== Выйшла з друку новая беларуская кніжка, выданая вельмі артыстычна, - "Шляхам жыцьця" - зборнік вершаў нашага песьняра Янкі Купалы. Кніжка цешыць душу кожнага шчырага беларуса. Гэта ужо сур'ёзны здабытак беларускай літаратуры. У аб'ёмістым зборніку (260 стр. вялікага фармату) лепей, як у асобных творах, выяўляецца творчаская сіла і талент Купалы, і мы можам сьмела казаць, што пясьняр Маладой Беларусі займець пачэснае месца ў гісторыі беларускага адраджэньня. "Шляхам жыцьця" - гэтае названьне дужа добра падходзіць да кніжкі. У пекных, зычных, шчыра і з размахам напісаных вершах адбіваецца жыцьцё нашага народу, шэрай беларускай вёскі, захованай негдзе між лясоў і балот. Многа гора, многа бед, крыўды. Многа смутку і жалю, што так цяжка, так дрэнна жывецца народу, каторы нічым не заслужыў на гэткую долю. Але ўжо нейкая новая сіла пачала разварачываць той стары ляд, пры каторым дыхаць нельга. Хваля чыстага, сьвежага паветра пракацілася па ўсей старане. Народ будзіцца ад сну. Пачынаецца новае жыцьце. І вось у вершах Купалы ўсё часьцей і часьцей - поруч з сумнымі настраеньнямі - зьвініць нотка бойкая, жывая; відаць, што сіла кіпіць і рвецца да дзела. Чуваць радасьць жыцьця - радасьць, каторая абыймае душу здаровага {{перанос пачатак|п=сільна|к=га}}<noinclude><references/></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=38126.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|