Difference between revisions 75073 and 75138 on bewikisource{{Загаловак | назва = Песьня<br><small>(З народных матываў)</small> | аўтар = Янка Купала | сэкцыя = Верш | папярэдні = | наступны = | крыніца = http://rv-blr.com/literature/2673#29343 | год = 1913 }} <poem> Ах, адкуль жа гэта вестка, Што удовіна нявестка Мужа роднага зраклася І чужому прадалася, Як пайшоў муж на вайну У чужадальню старану? Спадабала маладога, Як яшчэ ў жыцьці нікога, — У садочак зь ім хадзіла, Зоркі ясныя сачыла. Не знаходзіла аднэй, Што сьвяціці мела ей. А удоўка сыну піша, Што нявестка ўжо калыша У калысачцы малое Не яго, але чужое… Прыязджай хутчэй, сынок Бяры жонку пад замок!.. Не бядуй, удоўка-маці, — Ўсёй бяды не зьбедаваці — З чужадальняе старонкі Сын твой вернецца да жонкі, Будзе суд над ёй судзіць, Як з другімі ў сад хадзіць. Стаў пісьмо сынок чытаці, Што пісала ўдоўка-маці; Каня быстрага сядлае І дахаты пасьпяшае, Дзе яго чакае ўжо Маці, жонка і дзіцё. Як прыехаў ён дадому, Ня йшоў кланяцца нікому, Толькі жонку сваю ўбачыў, Як над дзіцем горка плача, — Даставаў ён востры меч, Галаву зьнімаў ёй з плеч. З маткай роднаю страчаўся, Не вітаўся, не прашчаўся, Не маліўся Спасу-Богу, Зноў каня сядлаў ў дарогу, — Зь ветрам буйным ехаў жыць, Галаву навек злажыць. (''1913'') </poem> [[Катэгорыя:Спадчына#REDIRECT [[Спадчына (1922)/V/Песьня]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=75138.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|