Difference between revisions 75077 and 75379 on bewikisource{{Загаловак | назва = Песьня<br><small>(З народнай)</small> | аўтар = Янка Купала | сэкцыя = Верш | папярэдні = | наступны = | крыніца = http://rv-blr.com/literature/2673#29453 | год = 1913 }} <poem> Каб была я перапёлкай, Каб я волю мела, — Дзе б хацела, паляцела, Дома б не сядзела. Ці па ягады ў бор шчыры, Туды, за сялібкі, Ці ў лес цёмны па арэхі, Дзе ляшчэўнік гібкі. Ці ў зялёны луг, дзе рэчка Ўецца і лялее, Па каліну па чырвону, Што ў тым лузе сьпее. Ой, ня быць мне перапёлкай, Крылейкаў ня меці, Ні ў бор шчыры, ні ў лес цёмны Мне не даляцеці! Найгарчэйшыя у лузе Ягады каліны, Найцяжэйшая на службе Доля у дзяўчыны. Як я выйду, маладзенька, За вароты ў поле, Паліюцца самі сьлёзы Зь цяжанькай нядолі. Ой, крывава паліюцца Мае горкі сьлёзы, Бы расіца ў летню ночку Зь беленькай бярозы. Плачуць вочы век да веку Дома і на полі — Не па добрым чалавеку, А па добрай волі. (''1913'') </poem> [[Катэгорыя:Спадчына#REDIRECT [[Спадчына (1922)/II/Песьня (з народнай)]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=75379.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|