Difference between revisions 75081 and 75272 on bewikisource{{Загаловак | назва = Песьня | аўтар = Янка Купала | секцыя = Верш | папярэдні = | наступны = | крыніца = http://rv-blr.com/vershu/view/987 | год = 1908 }} <poem> Там, гэй, на ліпе на расахатай Птушка гняздо ўе, будуе; Там, у хаціне, там, у пахілай Маці сыночка гадуе. Вецер наскочыў, вецер нячулы Птушцы гнязьдзечка раскінуў; Выгнала доля, выгнала сына З матчынай роднай хаціны. Цьвіркае птушка, жаліцца птушка, Вецер, жыцьцё праклінае; Плача матуля, плача, галосіць, Сына ў вакне выглядае. Там, за хацінай, там, каля плоту, Ліпа шуміць у гародзе І аб той птушцы, і аб матулі Песьню ў пашуме заводзе. Ходзяць там людзі, ходзяць грамадай, Б’юцца, ўпіваюцца, скачуць, — Ані той птушкі, ані матулі, Ані той ліпы ня бачаць. (''1908'') </poem> [[Катэгорыя:Спадчына#REDIRECT [[Спадчына (1922)/III/Песьня (Там, гэй, на ліпе на расахатай…)]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=75272.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|