Difference between revisions 75205 and 75207 on bewikisource{{загаловак | назва = Першыя песьні | аўтар = Янка Купала | секцыя = Верш | папярэдні = | наступны = | анатацыі = Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/113 }} <poem> Першыя песьні – першыя чуткі Шчасьце зазнаці хаценкі нясьмелай, Першыя думкі вольнай мінуткі Птушкамі вымкнуць на сьвет гэты белы. Што іх чакае, што іх спаткае, Чым блаславяць маладога музыку: Ці прыгалубіць ласка людская, Ці заплююць яго сьмехам, прытыкай? Грошы за песьню рэдка хто плаце, Часта акінуць нямілым паглёдам; Песьня паэту ўсё тут багацьце, – Цешыцца, плача у песьні з народам. Што людзі скажуць, што зробяць зь песьняй, Бог зь іхнім судам, насьмешкай, пахвалай! Зганяць – дык будзе трохі балесьне, Выхваляць – шчасьце хоць раз бы спаткала. Вечна рвучыся думкай да сонца, Кепска нікому ня думаў ніколі, А калі й кінуў лішняе слоўца, – Гэта знак толькі жыцьця у нядолі. Сьмерць пяўца возьме мо і сягоньня, Чорнай зямелькай накрыюць павекі, Песьня жыць будзе, ў магіле ня ўтоне, Блага ці добра – жыць будзе навекі! (''1906'') </poem> [[Катэгорыя:Спадчына#REDIRECT [[Спадчына (1922)/III/Першыя песьні]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=75207.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|