Difference between revisions 7683 and 75268 on bewikisource

{{загаловак
 | назва     = Коціцца крыніца...
 | аўтар     = Янка Купала
 | секцыя    = Верш
 | папярэдні = 
 | наступны  =  
 | анатацыі  = Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/29403
}}

<poem>
Коціцца крыніца, 
Коціцца далёка, 
А над ёй бядуе 
Вольха адзінока: 

– Ой, плывеш ты, рэчка, 
Бурна і прасторна, 
А я прыкавана 
Да зямелькі чорнай! 

Рэчка адказала: 
– Хоць плыву, ня ўстою, 
Але берагі мне 
Не даюць спакою. 

Жалілася вольха 
Ветру сваёй доляй: 
– Ты – свабодны, вецер, 
Я жыву ў няволі. 

Зашумеў ёй вецер: 
– Хоць гуляю вольна, – 
Выдзірае лес мне 
Вочы беспатольна. 

Вольха плача далей, 
Плача чалавеку: 
– Ты жывеш, як хочаш, – 
Я марнею ў зьдзеку. 

Голас чалавечы 
Вольсе адазваўся: 
– Ты йшчэ хоць бядуеш, – 
Я ж – адбедаваўся. 

Ты хоць ажыўляеш 
Выгляд свой вясною, – 
Я сплю адналькова 
Летам і зімою.

(''1913'')   
</poem>

[[Катэгорыя:Спадчына#REDIRECT [[Спадчына (1922)/III/Коціцца крыніца…]]