Difference between revisions 7686 and 24993 on bewikisource

{{зЗагаловак
 | назва     = Куды ты рвешся!..
 | аўтар     = Янка Купала
 | сеэкцыя    = Верш
 | папярэдні = 
 | наступны  =   
 | анатацыі  = Ккрыніца:   = http://rv-blr.com/vershu/view/243literature/2673#243
 | год       = 1907
}}

<poem>
Куды ты рвешся ў зьнемажэньні,  
Дзіцё нядолі, цемнаты!  
Цярпі, няшчаснае стварэньне, 
Цярпець бо толькі ўмееш ты!  

Забудзься бацькаўскіх наказаў,  
Што шчасьце будзеш колісь мець, 
Як ты радзіўся, ты адразу  
Асуджан доляй век марнець.  

Цягай ты зрэбную кашулю,  
Цягай ты лапаці з лазы;  
Зімы ня слухай грозных гуляў,  
Ад летняй сьпекі не бяжы!  

Працуй ярэмнаю скацінай  
На сытых ворагаў тваіх;  
Хай сохнуць грудзі, чахне сьпіна,  
Забудзься думак удалых!  

Ідзі схварэлы на работу,  
Гаруй, бядуй, як год вялік;  
Маўчы, хоць сьлепнуць вочы з поту, 
Замрэ твой, як у пушчы, крык.  

Гавораць  ноч, хоць дзень на сьвеце, 
I
І ты з усімі так крычы:  
Крычаць: галей! Ідзі галеці,  
Крычаць: маўчы! IІ ты маўчы.  

Ідзі, куды нядоля гоне,  
Рабі, што скажа ўсё яна;  
Будзь рад, калі пад’еў сягоньня;  
Мучэньня чарку пі да дна.  

Павер папам, што там па сьмерці,  
За мукі рай мецьмеш свае,  
Бо пекла лепшага і чэрці,  
Як тут, ня вынайдуць нідзе!

(''1907'')      
</poem>

[[Катэгорыя:Спадчына]]