Difference between revisions 8452 and 18952 on bewikisource

{{загаловак
 | назва     = Песьня
 | аўтар     = Янка Купала
 | секцыя    = Верш
 | папярэдні = 
 | наступны  =  
 | анатацыі  = Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/987
}}

<poem>
Там, гэй, на ліпе на расахатай
      Птушка гняздо ўе, будуе;
Там, у хаціне, там, у пахілай
      Маці сыночка гадуе.

Вецер наскочыў, вецер нячулы
      Птушцы гнязьдзечка раскінуў;
Выгнала доля, выгнала сына
      З матчынай роднай хаціны.

Цьвіркае птушка, жаліцца птушка,
      Вецер, жыцьцё праклінае;
Плача матуля, плача, галосіць,
      Сына ў вакне выглядае.

Там, за хацінай, там, каля плоту,
      Ліпа шуміць у гародзе
I аб той птушцы, і аб матулі
      Песьню ў пашуме заводзе.

Ходзяць там людзі, ходзяць грамадай,
      Б'юцца, ўпіваюцца, скачуць, –
Ані той птушкі, ані матулі,
      Ані той ліпы ня бачаць.

(''1908'')   
</poem>

[[Катэгорыя:Спадчына]]