Difference between revisions 9455 and 9459 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="21" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>Народнай Рэспублікі, быў адным з першых дырэктараў Беларускага дзяржаўнага музэя, правадзейным членам Інстытута Беларускай Культуры (1927) і адным з першых акадэмікаў Беларускай акадэміі навук (1928), працаваў яе неадменным сакратаром (1928-1929).

(contracted; show full)

***

Глухой восенню 1883 года, 27 кастрычніка паводле старога стылю, а паводле новага - 8 лістапада, у засценку Калеснікава, што на Дзісеншчыне, у сям'і Юстына і Ганны Ластоўскіх нарадзіўся сын Вацлаў. Вольнае і трохі галаднаватае маленства падлетка праляцела ў адным з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі - на Віцебшчыне.
 У родным засценку Вацлава ў 1866 годзе стаяла ўсяго адна хата і жыло 14 душ. Паводле веравызнання - усе каталікі. Жылі ў асноўным з раллі. Акром хлеба сям'ю Ластоўскіх падкормлівалі Дзісна-Дзісенка і бліжэйшыя азёры. У азёрных глыбінях, месцамі да 20 метраў, сноўдалі цяжкія самы і зубастыя шчупакі, гуляла порсткая плотка і жвавыя акунькі, у цёплых {{перанос пачатак|п=стары|к=цах}}<noinclude><references/></div></noinclude>