Difference between revisions 9460 and 9489 on bewikisource<noinclude><pagequality level="2" user="Хомелка" /><div class="pagetext"> </noinclude>{{перанос канец|п=стары|к=цах}} задуменна грэліся тоўстыя ліні і язі, брохаі серабрыстыя, з залацістым адлівам ляшчы і падлешчыкі, у халоднай крынічнай вадзе ці ў норах пад карчамі стаялі аліўкава-зялёныя ментузы. Доўгімі восеньскімі вечарамі незацугляныя ляснымі верхавінамі вольныя вятры гайдалі бяссонныя азёрныя і рачныя хваі, а ў хаціне пад чаратоваю страхою патрэсквала лучына, спявала верацяно ці гудзеў калаўрот, і разам з доўгаю кудзеляю цягнуліся бясконцыя казкі азёрнага краю. Ці не ў бацькоўскай хаціне заслухаецца ўпершыню малы Вацік паданнямі пра волатаў, з якіх пачне пазней свой славуты, а цяпер зусім забыты, "Беларускі радавод". Чары сівой даўніны і адначасова дзівосны чын нараджэння з чорных казюрак-літарак новага цуду - зразумелых (і не зусім) слоў - агарнулі ў маленстве дапытлівага лабатага падлетка. Першую навуку чытаць-складаць хлопчык лёгка адолеў дома, і бацькі аддалі сына ў бліжэйшае мястэчка Пагост. Дакладней, яно называлася Стары Пагост, дзе месціліся належныя ўстановы. <noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=9489.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|