Difference between revisions 9505 and 25278 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="13" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


Renessaince" /></noinclude>{{перанос канец|п=стары|к=цах}} задуменна грэліся тоўстыя ліні і язі, брохалі серабрыстыя, з залацістым адлівам ляшчы і падлешчыкі, у халоднай крынічнай вадзе ці ў норах пад карчамі стаялі аліўкава-зялёныя ментузы. Доўгімі восеньскімі вечарамі незацугляныя ляснымі верхавінамі вольныя вятры гайдалі бяссонныя азёрныя і рачныя хвалі, а ў хаціне пад чаратоваю страхою патрэсквала лучына, спявала верацяно ці гудзеў калаўрот, і разам з доўгаю кудзеляю цягнуліся бясконцыя казкі азёрнага краю. Ці не ў бацькоўскай хаціне заслухаецца ўпершыню малы Вацік паданнямі пра волатаў, з якіх пачне пазней свой славуты, а цяпер зусім забыты, "Беларускі радавод".

(contracted; show full)XX стагоддзя, - дзе ўладкаваўся бібліятэкарам прыватнай студэнцкай бібліятэкі, адначасова крадком зазіраючы ў аўдыторыі універсітэта паслухаць лекцыі славутых прафесараў. Не маючы належнай капейчыны, каб плаціць за універсітэцкую адукацыю, на лекцыі наведваўся "зайцам" (1904-1905). Апошняе выклікана, хутчэй за ўсё, не так цяжкім матэрыяльным становішчам, колькі адсутнасцю належнага дыплома, які даваў права на паступленне ў {{Перанос пачатак|п=вышэй|к=шыя}}<noinclude><references/></
div></noinclude>