Difference between revisions 9520 and 30296 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>Беларусы поруч з прадстаўнікамі ўсіх тутэйшых нацый працуюць у камітэтах і таварыствах дзеля апекі над сем'ямі запасных, дзеля помачы паўцякаўшым з родных месц, зруйнаваных у часе бітв. Беларускае грамадзянства шчыра адклікаецца на ўсе патрэбы народу і краю, сяляне дзеляцца сваім дабром і памагаюць працай сваей у гаспадарках, дзе не асталося і рабочых рук, на'т слалі грошы братам - польскім сялянам.

(contracted; show full)

Цяжкая гэта работа. Многа працы, многа сіл вымагае. Тым болей трэба рупіцца аб тое, каб яе зразу жа добра, акуратна наладзіць, каб праца грамадзянства не змарнавалася.

Каб ''народны'' тэатр быў праўдзівай школай жыцьця, каб клікаў людзі на сьветлую дарогу да вялікіх сусьветных ідэалаў, ён павінен быць ''родным'' для народу. Гэта<noinclude><references/></
div></noinclude>