Difference between revisions 9572 and 30270 on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">⏎ ⏎ ⏎ </noinclude>{{Перанос канец|п=вышэй|к=шыя}} навучальныя ўстановы; ніводзін студэнт без звычайнаага атэстата сталасці займацца і наведваць універсітэцкія залы не меў права. Пэўнымі застаюцца два факты: у 1902 годзе юнак стаў сябрам Польскай сацыялістычнай партыі Літвы і Беларусі, а налета, у 1903 годзе, узяў шлюб з Марыяй Іваноўскай (Іванаўскайтэ, 1872-1957), пазней вядомай пад агульным са старэйшай сястрой Зосяй псеўданімам летувіскай пісьменніцай Ладзіну Пяледай. Нейкі час маладыя жылі на жончынай радзіме ў мястэчку Парагяй (поўнач Летувы). Пажыў Вацлаў і ў Рызе. Там у 1906 годзе спрабаваў здаць экзамены на атэстат сталасці, аднак, паводле ўласных слоў, "зрэзаўся" на рускай мове. Рыжская няўдача паклала канец безвыніковым спробам атрымаць пацверджанне сваім ведам у выглядзе дыплома. Хлопец моўчкі і зацята працягвае паглыбляць веды нястомнай самаадукацыяй. У маладыя гады адбылася яшчэ адна, на першы погляд, малапрыкметная падзея ў лёсе няўрымслівага маладзёна. Як нараджаецца паэт, мастак ці музыка? Народзіны духоўнага шмат у чым застаюцца таямніцаю, калі на няўлоўны нябесны покліч адгукаецца людская душа. Таямніцаю засталося нараджэнне Ластоўскага-філолага. Мо яно паўстала ад безнадзейнасці прабіцца да універсітэцкай крыніцы ведаў, каб наталіць імі прагную душу? Душу, якая з-па-над халоднай Нявы ды пецярбургскіх камяніц па-маладому ўтрапёна крыляла ў думках на азёрную, рачную, сапраўды сінявокую радзіму... "Ад 1902 года" Вацлаў пачынае занатоўваць "цікавыя" словы. Напачатку запісвае іх для сябе самога, бо вельмі ж "асабіста цікава было слова само па сабе". Кіпучая энергія Ластоўскага шукала выйсця. Вельмі лагічна, што менавіта ў Вільню, старадаўнюю сталіцу краю, а цяпер сталіцу культурнага жыцця Беларусі-Літвы прывялі ўрэшце Ластоўскага жыццёвыя шляхі. Ён з'явіўся ў старажытнае места ў сакавіку 1909 г., куды быў запрошаны на пасаду сакратара рэдакцыі "Нашай Нівы". Менавіта з пераездам у Вільню звязаны пачатак сталай літаратурнай працы Ластоўскага. Больш за паўгода сплыло ад першай сустрэчы,<noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=30270.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|