Revision 23392 of "Ўспомні!.." on bewikisource{{Загаловак
| назва = Ўспомні!..
| аўтар = Янка Купала
| секцыя = Верш
| папярэдні =
| наступны =
| крыніца = http://rv-blr.com/verse/showCollection/2673#29773
| год = 1914
}}
<poem>
''Ул. Станкевічанцы''
Ўспомні, як згубіш крыльлі арліны,
Што моц у высях даюць лунаць,
І сіл ня хопіць табе, дзяўчына,
Сьвет і самую сябе змагаць!
Ўспомні, як сетку з пут павуціных
Мачыха-доля спляце у жыцьці, —
Як на расстайных станеш пуцінах
І не згадаеш, кудой пайсьці!
Ўспомні, як згубіш ворага й друга, —
Жыць пачнеш ценем з-пад курганоў
Бязь веры ў шчасьце, бязь верных слугаў —
Думак дзявочых, дзіцячых сноў!
Ўспомні, як ночка ляжа навокал,
Вецер засьвішча ў хаўтурны тон,
А сэрца дрогне, бы ў клетцы сокал,
І ў душы ўскрэсьне здань быўшых дзён!
Ўспомні, ня ў хвілю радасьці дзіўнай, —
Зь іншым разьдзеліш радасьць сваю, —
І не мяне ты ўспомні, дзяўчына, —
Ўспомні, от… гэту думку маю!
(''1914'')
</poem>
[[Катэгорыя:Спадчына]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=23392.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|