Revision 27052 of "Старонка:BNT.Falklor u zapisach Jana Cacota i bratou Tyskievicau.djvu/33" on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /></noinclude><poem>3. Да ехаў я, ехаў, Каляда! Міма гай зялёны, Каляда! Міма сад вішнёвы, Каляда! Да бачыў я яблынку, Каляда! Зялёненька цвіла, Каляда! Да белым цветам, Каляда! Да шырокім лісцем, Каляда! Я ж яе не зачапаў, Каляда! За галінку не браў, Каляда! Да чакаў я вясны, Каляда! Да цёплага лецечка, Каляда! Каб яна пазрэла, Каляда! І мне, маладому, паспела, Каляда!</poem> <poem>Ехаў я, маладзенек, Каляда! Міма цясцёвага двара, Каляда! Да бачыў дзевачку, Каляда! Харашэнька ўбрана, Каляда! Па двару пахаджае, Каляда! Я ж яе не зачапаў, Каляда! І за ручку не браў, Каляда! Каб яна вырасла, Каляда! Да за мяне пайшла, Каляда!</poem> <poem>4. У Лявона куццю таўкуць, Куць, куць, да куццю таўкуць. У Лявона вароты завешаны Сукном, сукном, чырвонаю кітайкаю. У сераду снег напаў, А мой мілы з каня спаў, Як спаў, так і ляжыць, Пакуль міла прыбяжыць. А як міла прыбяжала, За ручаньку падзяржала. — Устань, мілы, не ляжы, Пайдзі каня прывяжы. Сівы конь, сівы, Малёваны санкі, Як сяду, то паеду Да свае каханкі.</poem><noinclude><references/></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=27052.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|