Revision 27069 of "Старонка:BNT.Lehiendy i padanni.djvu/38" on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /></noinclude>'''ПРА ПАХОДЖАННЕ СУСВЕТУ, ЗЯМЛІ, ЧАЛАВЕКА, ЖЫВЁЛ, РАСЛІН'''

'''1. АДКУЛЬ СВЕТ ПАЙШОЎ'''

Як бог сатварыў свет, та вялеў сонейку свяціць на добрых і на ліхіх. Сонейка не хацела свяціць на ліхіх і пачало жаліцца богу, што яму цяжка заўжды свяціць. Тагды бог пакараў сонейка й вялеў яму свяціць толькі ўдзень, а ўночы, як гуляюць ліхія, не свяціць, а аддыхаць.

'''2. АДКУЛЬ СВЕТ ПАЙШОЎ'''

Неба зролена так, што яно мае сем ста́лак, ці пёнтраў. Мы бачым толькі першае неба. А бог жыве аж на сёмум. З чаго зроблена неба, ніхто не ведае.

'''3. [ЗЯМЛЯ]'''

Святая зямелька корміць нас і ўсякага звера; носіць на сваіх плячах, ніколі не наракаючы, не стогнучы, а як бог пашле смерць, то яна прыгорне і не гідзіцца, калі нас чэрві точаць.

Маці зямля ўсё прымае, а найбольш усякае нечысці, да шчэ і дзякуе за ета, а калі хочаш ведаць, як яна дзякуе, то навязі гною да й пасей жыта, дак і будзеш знаць. Нашы дзяды і бацькі не дарма казалі: тым, што зямля родзіць, падзяліся з ёю, на́цца, еш сам хлеб, а салому аддай роднай зямельцы...

Няма нікога і нічога багачэй за зямлю: сколькі яна родзіць хлеба, сколькі дае жаляза́ да ўсяго іншага? З яе капаюць усякую гліну на печы, на гаршкі да на пабелку, а мала ж то ўсюды закопана грошай? Хто ж, урэшце, дае чыстую здаровую ваду? Дае святая маці зямля...

'''4. [ЯК УЗНІКЛІ БАЛОТЫ]'''

Балота да ўсялякую тхланю да нетру зрабіў чорт. Ён падгледзеў, што бог сее зямлю, от ён схапіў трохі зямлі да й схаваў яе ў горла.<noinclude><references/></noinclude>