Revision 27073 of "Старонка:BNT.Lehiendy i padanni.djvu/41" on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /></noinclude>'''6. БОГ І Д’ЯБАЛ''' ['''Адкуль узяліся горы і балоты'''] Калісь гасподзь хадзіў па воздуху. Бача — пузыр вісіць, і ў пузыры штось пішчыць. Гасподзь спрашуя: — Што ты там такое пішчыш у пузыры? А ён гавора: — Бог! — А хто ж я? — А ты, — кажа, — над богамі бог, — у пузыры атвет дае. — Ну, калі ж я над богамі бог... — узяў і разадраў пузыр. Вышаў адтуль чалавек, з пузыра, і ідзе поплеч з ім. Ідзе. І цяперака гавора гасподзь: — Як бы нам з табою зямлі атыскаць? Патаму хоць нам без зямлі тожа можна жыць, а па-настаяшчаму няльзя. Ё, — гавора, — у акіяне бязэдным зямля — ідзі ты дастань адтуль: ты ета можаш здзелаці. Гасподзь гавора таму ўжэ таварышу свайму. Ну, той палез, узящ зямлі ў рукі і попрыч у рот; і тую, з рук, богу аддаў, а тую затаіў ад бога. Потым гасподзь гавора: — Ну, мы ж ету зямельку пасеям. Гасподзь зямельку пасеяў, зямелька стала росць. І ў яго ў роце стала росць. Яму стала трудна тагды ўжэ. Потым ён з трудоў тых кінуўся ад бога і давай харкаць, із рота зямлю выкідаць. І дзе харкане з рота паболей, там горы, курганы дзелаюцца, — і дзе зямлі больш выкінецца з рота, і дзе трохі харкане, там раўней; і дзе плюне — там мохі, балоты... '''7. АДКУЛЬ ГОРЫ ДЫ БАЛОТЫ''' Рабіў бог зямлю. Выгладзіў, выдзелаў — люба паглядзець. Гладзенькая, гругленькая, як шпакова яйка. Адляцеў троху воддаль дый дзівіцца з сваёй працы, што добра ўдалося. Тым часам чорт ужо быў, сядзеў ён за кустом і ад злосці аж тросся. Зайдрасць яго брала, што бог гэтак добра зрабіў. Як толькі бог схаваўся за нябеснымі брамамі, а іх цэлых сем, чорт давай са злосці кіпцямі зямлю дзярці ды кідаць. Куды кіне — гара, куды са злосці плюне — балота. Зрабіў зямлю такой, як мы зараз бачым. Сам зарыўся глыбока ў зямлю і зрабіў пад зямлёй сваё княства. Зямлю бог перарабляць не захацеў, бо былі ўжо людзі, іх некуды было выганяць пад час рамонту. Так і засталася да нашых часоў.<noinclude><references/></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=27073.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|