Revision 27085 of "Старонка:BNT.Piesni Bielastoccyny.djvu/12" on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /></noinclude>'''ЗІМОВЫЯ ПЕСНІ'''

ВЫЯВА

<poem>1. Добры вечар усім вам, шчасліва радзіна,
Парадзіла Дзева Прадвечнага Сына.

Хвалу Богу дайма, весела спявайма -
Святы вечар на зямлі<ref>Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.</ref>!

Не ў пышных палацах Хрыстос нарадзіўся,
Але ў бедных ясельцах Хрыстос упавіўся.

З Ражджаством Хрыстовым мы вас паздраўляем
І разам з вамі Хрыста праслаўляем.

Добры вечар, людзэ, хай вам радасць будзе,
Усе мы вас вітаем і шчасця жадаем.</poem><noinclude><references/></noinclude>