Revision 27086 of "Старонка:BNT.Piesni Bielastoccyny.djvu/13" on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /></noinclude>2. <poem>Бог ся раждае, хто ж то можа знаці? Ісус Му імя, Марыя Му Маці. Тут ангелы чудзяцца, Раджонага баяцца, А вол стаіць, трасецца, Асёл смутны пасецца, Пастырыя клячуць, У плоці Бога бачуць, Тут жа, тут жа, тут жа, Тут жа, тут!<ref>Прыпеў ад слоў «Тут ангелы…» і да слоў «…тут жа, тут!» уключна паўтараецца пасля кожнай страфы.</ref> Марыя Му Маці прыгожа спявае І хор ангельскі ёй дапамагае. Іосіф старэнькі калыша Дзіцятка: «Люляй жа, люляй, малое Атрачатка!» Трые царые к вяртэпу прыйдоша, Ліван і смірну, златы прынесоша. А пастырые к нему прыбегаюць І яко Цара свайго вітаюць. І мы днесь к Небу прыбегайма, Раджонаму Богу хвалу-чэсць аддайма!</poem> 3. <poem>Радуйся, Адама племя, Бог радзіўся ў Віфліеме! Вясёла навіна: радзіла нам Сына, У вярцепе спелянала, сенам Хрыста пакрывала Марыя!<ref>Прыпеў ад слоў «Вясёла навіна…» і да слова «…Марыя» уключна паўтараецца пасля кожнай страфы.</ref> Радуйся, стары Адаме, Радуйся і ты, Аўрааме!</poem><noinclude></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=27086.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|