Revision 27087 of "Старонка:BNT.Piesni Bielastoccyny.djvu/14" on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /></noinclude><poem>Радуйся і ты, Давідзе,
Цар з неба на зямлю прыйдзе!

Радуйцеся, усе святыя,
Радуйцеся, людзі смутныя!

Пастухі статак пасалі,
Ангелы ім расказалі.

Ангел сказаў: "Пабяжыце,
Бога з плоці там узрыце!"

Бог плакаў, лежачы на сене,
Каб усцешыць людске племя:

Паглядзіце вы, багаты:
Бог радзіўся без хаты!

Ані хаты, ні палаты -
Хрыстос радзіўся паміж ягнятаў.

Спевам Яго пацяшайма
І слязьмі сагравайма!

Просім Цябе, Хрысце Цару,
Прыймі ад нас песні ў дары.</poem>

<poem>4. Добры вечар табе, пане гаспадару!
Радуйся, ой, радуйся, зямля<ref>Другі і трэці радкі паўтараюцца пасля кожнай страфы.</ref>,
Сын Божы нарадзіўся!

Прыдуць да цябе тры празнікі ў госці.
А першы ж празнік - Святое Ражджаство,

А другі ж празнік - Святога Васіля,
А трэці ж празнік - Святое Вадохрышча.

5. Зязюленька прылятала,
У акенца заглядала:
Ці ёсць дома пан гаспадар,</poem><noinclude></noinclude>