Revision 27088 of "Старонка:BNT.Piesni Bielastoccyny.djvu/15" on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /></noinclude><poem>Ці ёсць дома пані гаспадыня? Ёсць дома пан гаспадар, Ёсць і пані гаспадыня. Сядзяць абое ў канцы стала, На іх шуба дубляна, На шубаньцы кован пояс, На поясе калітанька, У калітаньцы поўна грошы. Па пяць злоты і па чатыры Каляднічкам адлічылі.</poem> ВЫЯВА <poem>6. Ясна-красна ў лузе каліна, Ой, дай Божа, ў лузе каліна! Шчэ й краснейша Іванка жана, Ой, дай божа, Іванка жана! Па двары ходзіць, як месяц сходзіць, Ой, дай Божа, як месяц сходзіць! У сені ўвайшла — зоранька зыйшла, Ой, дай Божа, зоранька зыйшла! У хату ўвайшла — панічы сядзяць, Ой, дай Божа, панічы сядзяць! Панічы сядзяць, шапанькі дзяржаць, Ой, дай Божа, шапанькі дзяржаць! Пытаюцца яе: «Чыя ты жана? Ой, дай Божа, чыя ты жана? Ці ты папова, ці каралёва? Ой, дай Божа, ці каралёва?» А Іванка кажа: "То мая жана, Ой, дай Божа, то мая жана! Мая жоначка, як паненачка, Ой, дай Божа, як паненачка! За ёю пасаг — пасаг не малы,</poem><noinclude></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=27088.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|