Revision 75063 of "Песьня (Каб была я перапёлкай…)" on bewikisource{{Загаловак
| назва = Песьня<br><small>(З народнай)</small>
| аўтар = Янка Купала
| сэкцыя = Верш
| папярэдні =
| наступны =
| крыніца = http://rv-blr.com/literature/2673#29453
| год = 1913
}}
<poem>
Каб была я перапёлкай,
Каб я волю мела, —
Дзе б хацела, паляцела,
Дома б не сядзела.
Ці па ягады ў бор шчыры,
Туды, за сялібкі,
Ці ў лес цёмны па арэхі,
Дзе ляшчэўнік гібкі.
Ці ў зялёны луг, дзе рэчка
Ўецца і лялее,
Па каліну па чырвону,
Што ў тым лузе сьпее.
Ой, ня быць мне перапёлкай,
Крылейкаў ня меці,
Ні ў бор шчыры, ні ў лес цёмны
Мне не даляцеці!
Найгарчэйшыя у лузе
Ягады каліны,
Найцяжэйшая на службе
Доля у дзяўчыны.
Як я выйду, маладзенька,
За вароты ў поле,
Паліюцца самі сьлёзы
Зь цяжанькай нядолі.
Ой, крывава паліюцца
Мае горкі сьлёзы,
Бы расіца ў летню ночку
Зь беленькай бярозы.
Плачуць вочы век да веку
Дома і на полі —
Не па добрым чалавеку,
А па добрай волі.
(''1913'')
</poem>
[[Катэгорыя:Спадчына]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=75063.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|