Revision 7683 of "Коціцца крыніца..." on bewikisource{{загаловак
| назва = Коціцца крыніца...
| аўтар = Янка Купала
| секцыя = Верш
| папярэдні =
| наступны =
| анатацыі = Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/29403
}}
<poem>
Коціцца крыніца,
Коціцца далёка,
А над ёй бядуе
Вольха адзінока:
– Ой, плывеш ты, рэчка,
Бурна і прасторна,
А я прыкавана
Да зямелькі чорнай!
Рэчка адказала:
– Хоць плыву, ня ўстою,
Але берагі мне
Не даюць спакою.
Жалілася вольха
Ветру сваёй доляй:
– Ты – свабодны, вецер,
Я жыву ў няволі.
Зашумеў ёй вецер:
– Хоць гуляю вольна, –
Выдзірае лес мне
Вочы беспатольна.
Вольха плача далей,
Плача чалавеку:
– Ты жывеш, як хочаш, –
Я марнею ў зьдзеку.
Голас чалавечы
Вольсе адазваўся:
– Ты йшчэ хоць бядуеш, –
Я ж – адбедаваўся.
Ты хоць ажыўляеш
Выгляд свой вясною, –
Я сплю адналькова
Летам і зімою.
(''1913'')
</poem>
[[Катэгорыя:Спадчына]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=7683.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|