Revision 7698 of "Вандроўная пташка" on bewikisource

{{загаловак
 | назва     = Вандроўная пташка
 | аўтар     = Ян Чачот
 | секцыя    = Верш
 | папярэдні = 
 | наступны  =  
 | анатацыі  = Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/54053
}}

<poem>
Пташка, пташка,
Скуль ляціш ты -
Ці не з нашых
Ніў?

Каб пачуць мне
Што аб мілай,
Я б шчаслівы
Быў.

Мо была
Ў яе садочку?
Ці не стрэла
Там

Той найгожай,
Да якой бы
Паляцеў я
Сам?

Ці не чула
Выпадкова
Ты хоць колькі
Слоў

Той, якая
Не выходзіць
З маіх юных
Сноў?

Ах ты, пташка,
Адлятаеш -
У якую ж
Даль?

Мне пакінула
Ізноў тут
Па наймілай
Жаль.
</poem>


'''Глядзіце таксама'''
*[http://wiersze.wikia.com/index.php?title=Wędrowna_ptaszyna&useskin=monobook Wędrowna ptaszyna] (Polski)

[[Катэгорыя:Вершы]]
[[Катэгорыя:Ян Чачот]]