Revision 8377 of "Еміграцкая пэсня" on bewikisource'''Эміграцкая песня''' Аўтар: [[:Category:Максім Багдановіч|Максім Багдановіч]] (1914) <poem> Ёсць на свеце такія бадзягі, Што не вераць ні ў бога, ні ў чорта. Ім прыемны стракатыя сцягі Караблёў акіянскага порта. I няма ім каго тут пакінуць, Бо нікога на свеце не маюць. Ўсё ім роўна: ці жыць, ці загінуць, — Аднаго яны моцна жадаюць: Пабываць у краях незнаёмых, Ды зазнаць там i шчасця i гора, I загінуць у хвалях салёных Белапеннага сіняга мора. Але мы — не таго мы шукаем, He тагo на чужыне нам трэба. He рассталіся б мы з нашым краем, Каб было дзеля нас у ім хлеба. I на вулцы пад грукат, пад гоман, Дзе натоўп закруціўся рухавы, Нам маячыцца вёсачка, Нёман I aгні партавыя Лібавы. </poem> [[Катэгорыя:Вершы]] [[Катэгорыя:Максім Багдановіч]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=8377.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|